Вы тут

Моцны тыл — залог спакою


— Ка­лі вы­рас­ту, ад­слу­жу ў ар­міі, а по­тым пай­ду пра­ца­ваць у мі­лі­цыю, як баць­ка, — раз­ва­жае ся­мі­клас­нік Дзі­ма Ба­ла­шоў, які ў скла­дзе сва­ёй сям'і стаў фі­на­ліс­там рэс­пуб­лі­кан­скай ак­цыі «Сям'я! Слу­жым ра­зам!». Яго баць­ка Аляк­сей Ба­ла­шоў па­тру­люе да­ро­гі Ра­га­чоў­шчы­ны ў якас­ці ін­спек­та­ра ДАІ. Ма­ці Але­на пра­цуе ў рай­вы­кан­ка­ме, а так­са­ма вы­кла­дае ў мяс­цо­вым До­ме куль­ту­ры. Яе ўсход­нія тан­цы і спе­вы юна­га Дзі­мы, а так­са­ма без­да­кор­ная пра­фе­сі­я­наль­ная рэ­пу­та­цыя баць­кі да­па­маг­лі стаць пе­ра­мож­ца­мі ў па­пя­рэд­нім, аб­лас­ным эта­пе ў Го­ме­лі. Між тым усе, хто вый­шаў у фі­нал, вар­тыя та­го, каб пра іх рас­каз­ваць асоб­на.

29-18

У Жло­бін з усёй Бе­ла­ру­сі з'е­ха­лі­ся служ­боў­цы ор­га­наў унут­ра­ных спраў у са­мых роз­ных зван­нях. Але ўша­ноў­ва­лі мі­лі­цы­я­не­раў не за «зо­рач­кі» на па­го­нах, а за ся­мей­ную ед­насць, якая і жыць, і слу­жыць да­па­ма­гае.

Свя­та ў го­ра­дзе ме­та­лур­гаў па­ча­ло­ся яшчэ на пло­шчы, дзе іг­раў ду­ха­вы ар­кестр ва­ен­най час­ці № 5525 унут­ра­ных вой­скаў МУС. Тут, на пля­цоў­цы ля бу­дын­ка Жло­бін­ска­га га­рад­ско­га цэнт­ра куль­ту­ры, бы­ла раз­ме­шча­на тэх­ні­ка Дэ­парт­амен­та ахо­вы, а по­бач дзе­ці ма­ля­ва­лі на ас­фаль­це свае шэ­дэў­ры. Да­рэ­чы, вы­стаў­кі бы­лі раз­ме­шча­ны і ў фае до­ма куль­ту­ры. Тут мож­на бы­ло аца­ніць тво­ры юных мас­та­коў — пе­ра­мож­цаў ак­цыі.

Сё­мы год пра­во­дзіц­ца ме­ра­пры­ем­ства, якое ста­ла част­кай ду­хоў­на-асвет­ніц­кай пра­гра­мы «Сям'я — Яд­нан­не — Ай­чы­на» Бе­ла­рус­кай Пра­ва­слаў­най Царк­вы. На­пя­рэ­дад­ні ва ўсіх аб­лас­цях у ор­га­нах унут­ра­ных спраў быў пра­ве­дзе­ны ад­бо­рач­ны этап ак­цыі і вы­зна­ча­ны са­мыя леп­шыя. Тыя, хто і прад­стаў­ляў свае пад­раз­дзя­лен­ні ў фі­на­ле. 13 сем'­яў вый­шлі на сцэ­ну пад апла­дыс­мен­ты гля­дзель­най за­лы і атры­ма­лі па­да­рун­кі з рук на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Коб­ру­се­ва. Ён пад­крэс­ліў вя­лі­кую знач­насць не толь­кі пра­фе­сій­ных якас­цяў, але і на­дзей­нас­ці мі­лі­цэй­скіх сем'­яў:

— З-за спе­цы­фі­кі служ­бы мы не заў­сё­ды мо­жам удзя­ліць да­стат­ко­ва ўва­гі род­ным. Та­му гэ­тае свя­та — доб­рая пад­ста­ва пра­вес­ці час з да­ра­гі­мі людзь­мі. Ся­род тых, хто вый­шаў на сцэ­ну, не ўсе слу­жаць у мі­лі­цыі. Але ж яны з ра­зу­мен­нем ста­вяц­ца да скла­да­нас­цяў служ­бы. У на­шым ася­род­дзі пры­жы­ло­ся па­няц­це «моц­ны тыл». Моц­ны тыл — гэ­та на­дзей­ны спа­да­рож­нік жыц­ця, утуль­насць і спа­кой у до­ме. Служ­ба ў ор­га­нах унут­ра­ных спраў скла­да­ная і цяж­кая. Яна звя­за­на са што­дзён­най ры­зы­кай і па­тра­буе вы­трым­кі і поў­най са­ма­ад­да­чы. Шка­да, што сва­я­кам час­та да­ста­юц­ца пе­ра­жы­ван­ні за нас. Але мы з ва­мі асэн­са­ва­на вы­бра­лі свой шлях і ўпэў­не­ны ў пад­трым­цы бліз­кіх. У нас вель­мі шмат сем'­яў, дзе два-тры па­ка­лен­ні слу­жаць у ор­га­нах унут­ра­ных спраў і мы та­кім чы­нам па­каз­ва­ем усім прык­лад ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў.

Кож­ная з сем'­яў, што пад апла­дыс­мен­ты па­ды­ма­лі­ся на сцэ­ну, ме­ла сваю «ві­зі­тоў­ку». Вя­ду­чыя рас­каз­ва­лі пра ча­ла­ве­чыя якас­ці, твор­чыя і спар­тыў­ныя ін­та­рэ­сы стро­гіх лю­дзей у мі­лі­цэй­скай фор­ме. Не­ка­то­рыя сем'і ма­юць свае тра­ды­цыі ўжо не ў ад­ным па­ка­лен­ні. Іх ха­пае на за­ня­ткі му­зы­кай і ра­мёст­ва­мі, спе­ва­мі і тан­ца­мі. Яны і пча­ляр­ствам зай­ма­юц­ца, і вы­ро­шчан­нем кве­так, і ру­ка­дзел­лем... Лю­бяць ры­ба­чыць-па­ля­ваць і час­та­ваць сва­я­коў ку­лі­нар­ны­мі пры­сма­ка­мі. А яшчэ ак­тыў­ныя ў гра­мад­скім жыц­ці і спар­тыў­ных спа­бор­ніц­твах.

У ме­жах ак­цыі «Сям'я! Слу­жым ра­зам!» бы­лі ўша­на­ва­ны 13 пе­ра­мож­цаў рэ­гі­я­наль­ных кон­кур­саў дзі­ця­ча­га ма­люн­ка, а так­са­ма шмат­дзет­ныя ма­ці. На­тал­ля Фай­зу­лі­на з Ло­е­ва вы­ха­ва­ла ся­мё­ра дзя­цей, чац­вё­ра з якіх сён­ня ня­суць служ­бу ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах, у тым лі­ку два сы­ны — Ма­рат і Аляк­сандр, пад­пал­коў­ні­кі мі­лі­цыі ў Го­ме­лі.

— У нас толь­кі ста­ноў­чыя эмо­цыі! — дзя­лі­лі­ся ўдзель­ні­кі свя­та сва­і­мі ўра­жан­ня­мі. — Вель­мі за­да­во­ле­ны і ат­мас­фе­рай, і ўва­гай, і па­да­рун­ка­мі.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.