Вы тут

Доследныя ўчасткі здавалі ў арэнду


Ма­ла­рыц­кі дзяр­жаў­ны пра­фе­сій­ны лі­цэй сель­ска­гас­па­дар­чай вы­твор­час­ці, як і ін­шыя ўста­но­вы па­доб­на­га ты­пу, мае на ба­лан­се зем­лі для ву­чэб­ных мэт.

Мяр­ку­ец­ца, што на гэ­тых пло­шчах бу­ду­чыя трак­та­рыс­ты і ін­шыя спе­цы­я­ліс­ты аграр­на­га сек­та­ра ву­чац­ца араць зям­лю, апра­цоў­ваць па­се­вы, збі­раць ура­джай. Але ці то ў лі­цэя не ха­пі­ла сіл і срод­каў ар­га­ні­за­ваць пра­цоў­нае на­ву­чан­не, ці па ін­шай пры­чы­не зем­лі раз­да­ва­лі на­сель­ніц­тву ра­ё­на для вы­рошч­ван­ня буль­бы. Апош­няе ка­мі­тэт Дзярж­кант­ро­лю Брэсц­кай воб­лас­ці ква­лі­фі­ка­ваў як па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства.

Пры пра­вер­цы бы­ло вы­яў­ле­на яшчэ ня­ма­ла па­ру­шэн­няў. У пры­ват­нас­ці, не­эфек­тыў­нае рас­хо­да­ван­не бюд­жэт­ных срод­каў, па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі аб'­ек­таў не­ру­хо­мас­ці. На тэ­ры­то­рыі на­ву­чаль­най уста­но­вы знай­шлі­ся на­ват ня­ўлі­ча­ныя па­бу­до­вы — на­прык­лад, га­раж на 8 адзі­нак транс­пар­ту.

Уста­ноў­ле­ны так­са­ма сур'­ёз­ныя хі­бы ў спра­ва­здач­нас­ці. Так, су­ма, якую па­він­ны кам­пен­са­ваць вы­пуск­ні­кі, што не па­жа­да­лі пра­ца­ваць па раз­мер­ка­ван­ні, бы­ла за­ні­жа­на на 51,5 міль­ё­на руб­лёў.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.