Вы тут

Небяспека венознага трамбозу


«Тром­баф­ле­біт і фле­бат­рам­боз — гэ­та што, роз­ныя наз­вы ад­ной хва­ро­бы? Як яна ле­чыц­ца?

Аляк­сандр Ба­ры­са­віч, г. Ня­свіж»

Тлу­ма­чыць траў­ма­то­лаг-ар­та­пед 11‑й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Дзміт­рый АЎ­ХІ­МО­ВІЧ:

— Трам­ба­тыч­нае па­шко­джан­не вяноз­най сіс­тэ­мы ніж­ніх ка­неч­нас­цяў аба­зна­ча­ец­ца тры­ма тэр­мі­на­мі — «вяноз­ны трам­боз», «фле­бат­рам­боз», «тром­баф­ле­біт». Пер­шы тэр­мін пры­мя­ня­юць як асноў­ную наз­ву ўсёй гру­пы за­хвор­ван­няў. Тэр­мі­ны «фле­бат­рам­боз» і «тром­баф­ле­біт» ад­ны ўра­чы вы­ка­рыс­тоў­ва­юць як сі­но­ні­мы, а ін­шыя лі­чаць роз­ны­мі па­няц­ця­мі, якія аба­зна­ча­юць дзве роз­ныя па­та­ло­гіі.

Мяр­ку­ец­ца, што пры тром­баф­ле­бі­це спа­чат­ку па­шкодж­ва­ец­ца вяноз­ная сцен­ка з раз­віц­цём ла­каль­на­га за­па­лен­ня. Раз­ві­ва­ец­ца гэ­та за­па­лен­не ў пад­скур­ных ве­нах, і хво­ры гэ­та доб­ра ад­чу­вае, а та­му звяр­та­ец­ца да ўра­ча. Што да вост­ра­га фле­бат­рам­бо­зу (за­ку­пор­кі пра­све­ту глы­бо­кай ве­ны), то яму мо­жа па­пя­рэд­ні­чаць пра­цяг­лы пе­ры­яд сха­ва­на­га пра­ця­кан­ня за­хвор­ван­ня — тромб фар­мі­ру­ец­ца і па­вя­ліч­ва­ец­ца ў па­ме­ры без знач­ных пра­яў для хво­ра­га. Гэ­та вель­мі не­бяс­печ­на, па­коль­кі па­гра­жае тром­ба­эм­ба­лі­яй лё­гач­най ар­тэ­рыі (за­ку­пор­кай пра­све­ту ар­тэ­рыі, якая ня­се кроў да лёг­кіх).

Боль­шасць фле­бо­ла­гаў ра­зу­мее ўмоў­насць дзя­лен­ня вяноз­на­га трам­бо­зу і ка­рыс­та­ец­ца тэр­мі­нам «тром­баф­ле­біт» для аба­зна­чэн­ня па­шко­джан­ня пад­скур­ных вен, а тэр­мі­нам «фле­бат­рам­боз» — пры па­шко­джан­ні глы­бо­кіх вен. Та­кім чы­нам, тром­баф­ле­біт уяў­ляе са­бой вост­ры трам­боз пад­скур­най ве­ны, які су­пра­ва­джа­ец­ца асеп­тыч­ным (без удзе­лу мік­ра­ар­га­ніз­маў) за­па­лен­нем вяноз­най сцен­кі і тка­нак. Бы­вае тром­баф­ле­біт зме­не­ных вен (ва­ры­кат­рам­баф­ле­біт — на фо­не ва­ры­ко­зу) і ня­зме­не­ных вен.

Як раз­ві­ва­ец­ца вяноз­ны трам­боз?

У раз­віц­ці тром­баф­ле­бі­ту вя­ду­чую ро­лю ады­гры­ва­юць тры фак­та­ры, якія дзей­ні­ча­юць ад­на­ча­со­ва і аб­ця­жар­ва­юць адзін ад­на­го.

1. Па­шко­джан­не вяноз­най сцен­кі. У вы­ні­ку траў­маў, пра­цяг­лай знач­най віб­ра­цыі, пас­ля апе­ра­тыў­ных умя­шан­няў, унут­ры­вен­ных ін'­ек­цый, з‑за ста­тыч­ных на­гру­зак пры ста­я­чай пра­цы і ліш­няй ва­гі.

2. За­па­воль­ван­не ру­ху кры­ві. Мо­жа раз­віц­ца ў вы­пад­ку пры­ро­джа­най не­да­стат­ко­вас­ці вяноз­ных кла­па­наў, ва­ры­коз­най хва­ро­бы, ця­жар­нас­ці, гі­па­ды­на­міі (ма­лой фі­зіч­най ак­тыў­нас­ці), сар­дэч­най не­да­стат­ко­вас­ці.

3. Па­вы­шэн­не згу­саль­нас­ці кры­ві. Мо­жа быць аб­умоў­ле­на спад­чын­ны­мі асаб­лі­вас­ця­мі ар­га­ніз­ма або раз­віц­ца пас­ля ўжы­ван­ня не­ка­то­рых ле­каў, пры абяз­вод­жван­ні ар­га­ніз­ма (асаб­лі­ва пра­цяг­лы пры­ём ал­ка­го­лю), пры ін­фек­цый­ных і ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­нях.

Ка­лі ў мес­цы за­па­лен­ня сцен­кі ве­ны за­пус­ка­ец­ца ме­ха­нізм згу­сан­ня кры­ві і ўтва­ра­ец­ца тромб, да­лей мо­жа быць два сцэ­на­рыі. Пер­шы — з ля­чэн­нем ці на­ват без яго за­па­лен­не сцен­кі сці­хае, тромб кры­ху змян­ша­ец­ца ў па­ме­ры, не­бяс­пе­ка ад­ры­ву тром­бу ў гэ­тым вы­пад­ку ста­но­віц­ца мі­ні­маль­най.

У дру­гім вы­пад­ку ўтва­рэн­не тром­ба і за­па­лен­не пра­цяг­ва­юц­ца. Мі­ні­маль­нае ме­ха­ніч­нае ўздзе­ян­не мо­жа пры­вес­ці да ад­ры­ву част­кі тром­ба. З то­кам кры­ві гэ­ты фраг­мент мо­жа за­ку­по­рыць са­су­ды лёг­кіх або га­лаў­но­га моз­га, што па­гра­жае хво­ра­му сур'­ёз­ны­мі ўсклад­нен­ня­мі і на­ват гі­бел­лю.

Ва­ры­кат­ром­баф­ле­біт мо­жа быць у лю­бым участ­ку пад­скур­ных вен, але час­цей — у верх­няй трэ­ці га­лён­кі і ніж­няй трэ­ці сцяг­на.

Хра­ніч­ны тром­баф­ле­біт пе­ры­я­дыч­на аб­васт­ра­ец­ца. Вост­ры пра­яў­ля­ец­ца агуль­ным па­вы­шэн­нем тэм­пе­ра­ту­ры да 38 гра­ду­саў, мяс­цо­вым моц­ным бо­лем і па­вы­шэн­нем тэм­пе­ра­ту­ры ску­ры, яе па­чыр­ва­нен­нем. У гэ­тай зо­не вы­яў­ля­ец­ца шчыль­ны, шну­ра­па­доб­ны, ба­лю­чы цяж — па­шко­джа­ная ве­на. Ка­лі ў пра­цэс уцяг­ва­юц­ца па­шы­ра­ныя ве­ны, то ва­ры­коз­ныя вуз­лы ста­но­вяц­ца ба­лю­чы­мі і мо­гуць знач­на па­вя­ліч­вац­ца ў па­ме­рах. Ча­сам мо­жа быць не­вя­лі­кі ацёк ніж­няй ка­неч­нас­ці, але толь­кі ў воб­лас­ці па­шко­джа­най ве­ны, што ад­роз­ні­вае гэ­тае за­хвор­ван­не ад трам­бо­зу глы­бо­кіх вен.

Асаб­лі­вас­ці ля­чэн­ня

Ме­ды­ка­мен­тоз­ная тэ­ра­пія плюс элас­тыч­нае бін­та­ван­не (10–14 дзён круг­ла­су­тач­на), да­лей — на­шэн­не кам­прэ­сій­на­га тры­ка­та­жу ў дзён­ны час.

Як пра­віль­на на­клас­ці элас­тыч­ны бінт?

* Па­ля­жы­це 5–10 хві­лін, уз­ня­ўшы но­гі ўго­ру. На­гу, што трэ­ба за­бін­та­ваць, па­кінь­це пры­ўзня­тай.

* Бінт на­клад­ва­ец­ца на ступ­ню ад шчы­ка­лат­кі да паль­цаў, пас­ля зні­зу ўверх бін­ту­юць га­лён­ку і сцяг­но.

* Кож­ны тур бін­ту на­клад­ва­ец­ца з пе­ра­крыц­цём па­пя­рэд­ня­га ту­ра на 50–70 пра­цэн­таў.

* Най­боль­шае на­ця­жэн­не бін­ту — у воб­лас­ці шчы­ка­лат­кі, па­сту­по­ва змян­ша­ец­ца ўго­ру.

* Аба­вяз­ко­ва бін­ту­ец­ца пят­ка, з фар­мі­ра­ван­нем так зва­на­га «зам­ка», што вы­клю­чае са­слізг­ван­не бін­ту пад­час ха­ды.

* Апош­ні тур бін­ту па­ві­нен быць на 5–10 см вы­шэй за хво­ры вяноз­ны ўчас­так. Ка­нец бін­ту за­ма­цоў­ва­ец­ца кліп­са­мі або бяс­печ­най шпіль­кай.

* Пры пра­віль­ным на­клад­ван­ні бін­ту кон­чы­кі паль­цаў у спа­коі тро­хі сі­не­юць, а пас­ля па­чат­ку ру­ху ко­лер нар­ма­лі­зу­ец­ца. Пас­ля на­клад­ван­ня элас­тыч­на­га бін­ту рэ­ка­мен­ду­ец­ца ха­дзіць 20–30 хві­лін.

Каб не бы­ло за­стою кры­ві ў ве­нах

* Ад­моў­це­ся ад праз­мер­най фі­зіч­най на­груз­кі, не пад­ні­май­це ця­жа­раў.

* Не стой­це па­доў­гу без ру­ху. Ра­бі­це пе­ра­коч­ван­ні з на­скоў на пят­ку.

* Скінь­це ліш­нюю ва­гу.

* На­сі­це абу­так на ніз­кім аб­ца­се (не вы­шэй за 4 см).

* Час­цей пад­ні­май­це­ся па лес­ві­цы.

* Па­збя­гай­це пе­ра­грэ­ву — пра­цяг­лых со­неч­ных або га­ра­чых ван­наў.

* Ра­бі­це кант­рас­ны душ для ног.

* Пад­час ад­па­чын­ку кла­дзі­це но­гі на ўзвыш­эн­не (каб ступ­ні бы­лі на 15 см вы­шэй за ўзро­вень сэр­ца).

* Ка­рыс­ны­мі бу­дуць энер­гіч­ная ха­да (але не бег), пла­ван­не, яз­да на ве­ла­сі­пе­дзе.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.