Вы тут

Што трэба ведаць пра Эбола


Лі­ха­ман­ка Эбо­ла — рэд­кае, але вель­мі не­бяс­печ­нае за­хвор­ван­не, з уз­роў­нем смя­рот­нас­ці ад 25 да 90 пра­цэн­таў. У гэ­тую апош­нюю эпі­дэ­мію коль­касць ін­фі­цы­ра­ва­ных да­сяг­ну­ла ўжо больш як 10 ты­сяч ча­ла­век, звыш 4,9 ты­ся­чы за­гі­ну­лі. У Мі­ніс­тэр­стве ахо­вы зда­роўя Бе­ла­ру­сі ін­фар­ма­цыя аб за­хвор­ван­ні па­куль рых­ту­ец­ца (на­га­да­ем, што эпі­дэ­мія па­ча­ла­ся ў са­ка­ві­ку), та­му звер­нем­ся да ін­фар­ма­цыі, якую пад­рых­та­ва­лі ўжо спе­цы­я­ліс­ты ін­шых кра­ін.

29-9

Пер­шае, пра што ад­ра­зу вар­та ска­заць — гэ­та эпі­дэ­мія да­во­лі ма­ла­ах­вяр­ная. У 2007 го­дзе ўспыш­ка ва Уган­дзе за­бра­ла 37 жыц­цяў, у 2013‑м — 17. Ця­пер, ка­лі эпі­дэ­мія лі­ха­ман­кі Эбо­ла цяг­нец­ца не­каль­кі ме­ся­цаў, за­гі­ну­ла ка­ля 5 ты­сяч ча­ла­век. Для па­раў­на­ння: грып за­бі­рае што­год 250–300 ты­сяч ча­ла­век.

Ві­рус Эбо­ла, які вы­клі­кае ге­ма­ра­гіч­ную лі­ха­ман­ку, быў вы­яў­ле­ны ў двух ра­ё­нах Аф­ры­кі (па­блі­зу ра­кі Эбо­ла, што і да­ло наз­ву ві­ру­су). Па­вод­ле афі­цый­ных пуб­лі­ка­цый, за­ра­зіц­ца мож­на пры цес­ным кан­так­це з кры­вёй, вы­дзя­лен­ня­мі або ін­шы­мі вад­ка­сця­мі ін­фі­цы­ра­ва­ных лю­дзей. Так і ёсць: па па­вет­ры Эбо­ла не ля­тае. Ад­нак га­лоў­ны­мі пры­чы­на­мі эпі­дэ­міі ў Аф­ры­цы на­зы­ва­юц­ца ўжы­ван­не мя­са шым­пан­зэ і аран­гу­та­наў, а так­са­ма жу­дас­ную ан­ты­са­ні­та­рыю, у якой пра­жы­вае там­тэй­шае на­сель­ніц­тва.

Сімп­то­мы. Моц­ны га­лаў­ны боль, боль у гор­ле і мыш­цах. Ва­ні­ты, дыя­рэя, вы­сып­ка, па­ру­шэн­не функ­цый ны­рак і пе­ча­ні, унут­ра­ныя і знеш­нія кры­ва­цё­кі. Ад­нак які фак­тар з'яў­ля­ец­ца вы­зна­чаль­ным для смя­рот­нас­ці? Той жа, што і пры ха­ле­ры — абяз­вод­жван­не. Гэ­та азна­чае, што хво­рым у пер­шую чар­гу па­трэб­на не­аб­ход­ная коль­касць піт­ной ва­ды, фіз­раст­во­ру, якія па­поў­няць за­па­сы ка­лію, маг­нію і г. д.

Пра­фі­лак­ты­ка. Вы­трым­лі­ваць усе на­леж­ныя са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ныя нор­мы. Дас­ка­на­ла мыць ру­кі. Па­збя­гаць цес­на­га фі­зіч­на­га кан­так­ту з ін­фі­цы­ра­ва­ны­мі ві­ру­сам Эбо­ла людзь­мі. Пры до­гля­дзе хво­рых ка­рыс­тац­ца паль­чат­ка­мі, ін­шы­мі срод­ка­мі ін­ды­ві­ду­аль­най аба­ро­ны.

Ля­чэн­не. Шмат­лі­кія афі­цый­ныя кры­ні­цы га­во­раць пра ад­сут­насць на­дзей­ных ме­та­даў ля­чэн­ня. Як, да­рэ­чы, і эфек­тыў­най вак­цы­ны. Маў­ляў, ця­пер пра­во-
д­зяц­ца клі­ніч­ныя вы­пра­ба­ван­ні. Ад­нак нель­га вы­пра­боў­ваць тое, ча­го не іс­нуе. Факт: ле­кі ZMapp і TKM-Ebola іс­ну­юць, але ўсё яшчэ на эта­пе «вы­пра­ба­ван­няў». Вак­цы­ну так­са­ма ўжо ства­ры­ла GlaxoSmіthKlіne, ад­на з вя­ду­чых су­свет­ных фарм­кам­па­ній. Праў­да, Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя не вы­ка­за­ла за­ці­каў­ле­нас­ці ў ёй па той прос­тай пры­чы­не, што «пла­це­жаз­доль­ным кра­і­нам Эбо­ла не па­гра­жае», ад­зна­чае ад­на з за­меж­ных ін­фар­ма­цый­ных кры­ніц.

Ус­пыш­ка. З са­ка­ві­ка гэ­та­га го­да лі­ха­ман­ка за­кра­ну­ла Гві­нею, Лі­бе­рыю, Сье­ра-Ле­о­нэ, Се­не­гал і Ні­ге­рыю. Аб­са­лют­ная боль­шасць ах­вяр — жы­ха­ры аф­ры­кан­скіх кра­ін. Ад­нак у ве­рас­ні ў Іс­па­ніі па­мёр па­стар, які за­ра­зіў­ся ві­ру­сам у Аф­ры­цы і быў пе­ра­ве­зе­ны на ра­дзі­му для ля­чэн­ня. На па­чат­ку каст­рыч­ні­ка бы­ла шпі­та­лі­за­ва­на ад­на з мед­сяс­цёр, што ля­чы­лі па­ста­ра. Яна ста­ла пер­шай еў­ра­пей­кай, якая за­ра­зі­ла­ся ві­ру­сам па-за аф­ры­кан­скім кан­ты­нен­там.

«У чым праб­ле­ма, ча­му лі­ха­ман­ка Эбо­ла іс­нуе ў аф­ры­кан­скіх кра­і­нах?» — за­да­ец­ца пы­тан­нем за­меж­ная кры­ні­ца і дае та­кі ад­каз: «Та­му што ў іх жу­дас­ная га­ле­ча і ан­ты­са­ні­та­рыя. І гэ­та ўся­го толь­кі на са­мой спра­ве сімп­том той са­цы­яль­най хва­ро­бы, на якую яны хва­рэ­юць. Вось гэ­та мы ма­ем. Да­лей мы ма­ем між­на­род­ную бю­ра­кра­тыю, якая… не мо­жа за­рэ­гіст­ра­ваць вак­цы­ны і ле­кі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.