Вы тут

Ласяня выратавалі


У Ма­гі­лёў­скім ра­ё­не ў кі­ла­мет­ры ад каль­ца­вой да­ро­гі ва­кол аб­лас­но­га цэнт­ра па Слаў­га­рад­скай ша­шы дзярж­ін­спек­та­ры знай­шлі ла­ся­ня-ся­го­лет­ка, якое тра­пі­ла ў бра­кань­ер­скае сі­ло.

29-15

— Жы­вё­лу, якая мі­ту­сі­ла­ся па пад­лес­ку, за­ўва­жы­лі зда­лёк і вы­ра­шы­лі па­на­зі­раць за яго па­во­дзі­на­мі. На­сця­ро­жы­ла, што ла­ся­ня бе­га­ла па ад­ной і той жа тра­ек­то­рыі, як быц­цам яно бы­ло пры­вя­за­на. Так і ака­за­ла­ся: сі­ло за­цяг­ну­ла­ся на верх­няй скі­ві­цы жы­вё­лы, — рас­па­вя­ла прэс-сак­ра­тар Дзяр­жаў­най ін­спек­цыі ахо­вы жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­ту пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Воль­га Гра­мо­віч. — Каб да­па­маг­чы ла­ся­ня­ці, дзярж­ін­спек­та­ры вы­клі­ка­лі прад­стаў­ні­коў ветс­луж­бы і ма­гі­лёў­ска­га заа­са­да. Жы­вё­лі­ну ўсы­пі­лі і зня­лі трос. Ві­да­воч­на, яна пра­вя­ла ў па­ло­не не­каль­кі га­дзін і моц­ных па­шко­джан­няў не атры­ма­ла. Тым не менш бы­ло вы­ра­ша­на ча­со­ва з­мяс­ціць ла­ся­ня ў заа­сад.

Агле­дзеў­шы мес­ца зда­рэн­ня, дзярж­ін­спек­та­ры прый­шлі да вы­сно­вы, што пят­лю ўста­на­ві­лі ня­даў­на, бо трос яшчэ не па­спеў за­ржа­вець, і з ве­дан­нем «спра­вы» — на вы­тап­та­най жы­вё­ла­мі сцеж­цы. У след­ства ўжо ёсць па­да­зра­ва­ныя.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.