Вы тут

Час «дамаўляцца» з карткай


За­хоў­вай­це гро­шы ў вір­ту­аль­ным парт­ма­не­це — ка­лі, вя­до­ма, яны ў вас ёсць

Пла­цеж­ныя карт­кі ўсур'­ёз «ува­хо­дзяць» у на­ша жыц­цё. Да­свед­ча­ны тры­маль­нік «плас­ты­ка» эка­но­міць шмат ча­су, ка­лі са­ма­стой­на ажыц­цяў­ляе льві­ную до­лю не­аб­ход­ных рэ­гу­ляр­ных пла­ця­жоў, з лёг­кас­цю на­бы­вае квіт­кі ў кі­но ці ў тэ­атр, се­дзя­чы до­ма на ка­на­пе, не тур­бу­ец­ца аб за­ха­ва­нас­ці ўлас­ных гро­шай і на­ват атрым­лі­вае да­дат­ко­вы да­ход, не пры­кла­да­ю­чы да гэ­та­га ні­я­кіх на­ма­ган­няў.

Ад­нак да­лё­ка не ўсе ў нас вы­ка­рыс­тоў­ва­юць маг­чы­мас­ці бан­каў­скай карт­кі па мак­сі­му­ме. Сён­ня мы па­чы­на­ем цыкл ма­тэ­ры­я­лаў аб без­на­яў­ных раз­лі­ках. Да­па­ма­гаць нам бу­дзе вя­до­мы экс­перт па гэ­тай тэ­ме — ды­рэк­тар На­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы БЕЛКАРТ Аляк­сандр Сот­ні­каў.

29-30

Вы­бі­ра­ем пла­цеж­ную сіс­тэ­му

У кла­січ­ным ра­зу­мен­ні, пла­цеж­ная сіс­тэ­ма — гэ­та су­куп­насць пра­ві­лаў, тэх­на­ло­гій, ме­то­дык раз­лі­ку, унут­ра­ных і знеш­ніх нар­ма­тыў­ных ак­таў, якія да­зва­ля­юць усім удзель­ні­кам сіс­тэ­мы ажыц­цяў­ляць фі­нан­са­выя апе­ра­цыі адзін з ад­ным.

Ця­пер у на­шай кра­і­не бан­ка­мі вы­пус­ка­юц­ца плас­ты­ка­выя карт­кі трох пла­цеж­ных сіс­тэм: Бел­карт, Vіsa і MasterCard. Карт­кі яшчэ ад­ной пла­цеж­най сіс­тэ­мы — Amerіcan Express — на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны аб­слу­гоў­ва­юц­ца, але па­куль не вы­пус­ка­юц­ца (не эмі­ту­юц­ца). Аб­слу­гоў­ва­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі і кар­ткі кі­тай­скай аплат­най сіс­тэ­мы Chіna UnіonPay.

Vіsa — між­на­род­ная сіс­тэ­ма ро­дам з ЗША. Пер­шая тран­зак­цыя карт­кай, эмі­та­ва­най на ба­зе звык­ла­га нам брэн­да, бы­ла ажыц­цёў­ле­на 26 лі­пе­ня 1976 го­да. Сён­ня кар­ткі Vіsa пры­ма­юц­ца да апла­ты ў ганд­лё­вых пунктах больш 200 кра­ін све­ту. У 2012 го­дзе на до­лю Vіsa пры­хо­дзі­ла­ся ка­ля 25% ад усіх эмі­та­ва­ных у све­це пла­цеж­ных картак — іх коль­касць пе­ра­вы­сі­ла 2 міль­яр­ды.

MasterCard — між­на­род­ная пла­цеж­ная сіс­тэ­ма, якая бы­ла за­сна­ва­на так­са­ма ў ЗША ў 1966 го­дзе, ад­нак су­час­ная наз­ва сіс­тэ­мы пры­ня­та ў 1979-м.

Рас­пла­ціц­ца кар­ткай MasterCard мож­на больш чым у 200 кра­і­нах све­ту. Гэ­тай сіс­тэ­ме ў 2012 го­дзе на­ле­жа­ла 19% су­свет­на­га рын­ку пла­цеж­ных кар­так, а коль­касць эмі­та­ва­ных картак да­сяг­ну­ла 1,9 міль­яр­да.

У 2010 го­дзе на су­свет­ным рын­ку пла­цеж­ных картак ад­бы­ла­ся зна­мя­наль­ная па­дзея: кар­ткі Vіsa і MasterCard, на до­лю якіх у па­чат­ку трэ­ця­га ты­ся­ча­год­дзя пры­па­да­ла больш за 80% су­свет­на­га рын­ку, іс­тот­на па­цяс­ні­ла на­цы­я­наль­ная кі­тай­ская пла­цеж­ная сіс­тэ­ма Chіna UnіonPay. Па вы­ні­ках 2010 го­да, Chіna UnіonPay за­ня­ла 29,2% рын­ку, у той час як на до­лю Vіsa прый­шло­ся 28,6%. У 2012 го­дзе до­ля Chіna UnіonPay вы­рас­ла да 34% ад усіх кар­так, вы­пу­шча­ных у аба­ра­чэн­не ў све­це.

У Бе­ла­ру­сі, як і ў Кі­таі і ў мно­гіх ін­шых кра­і­нах, так­са­ма ёсць на­цы­я­наль­ная пла­цеж­ная сіс­тэ­ма — БЕЛ­КАРТ. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі На­цы­я­наль­на­га бан­ка, до­ля ай­чын­най сіс­тэ­мы на бе­ла­рус­кім рын­ку па ста­не на 1 каст­рыч­ні­ка сё­ле­та скла­ла ка­ля 43% (5,5 млн кар­так).

Вы­бар прак­ты­ка

Та­кім чы­нам, з пла­цеж­ны­мі сіс­тэ­ма­мі мы ра­за­бра­лі­ся. Ад­нак ад­кры­тым за­ста­ец­ца пы­тан­не: карт­ку якой сіс­тэ­мы вы­браць? Ці іс­нуе прын­цы­по­вая роз­ні­ца для тры­маль­ні­ка, на ба­зе якой пла­цеж­най сіс­тэ­мы эмі­та­ва­на карт­ка?

Наш экс­перт ад­зна­чае, што ўсё за­ле­жыць ад па­трэб кож­на­га кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка. Хтось­ці час­та бы­вае за мя­жой, і для яго важ­нае зна­чэн­не мае між­на­род­ная функ­цы­я­наль­насць. Для ін­шых вы­ра­шаль­ную ро­лю ады­гры­вае бяс­пе­ка, для ка­гось­ці — зруч­насць. Ка­лі вы ра­зум­на ды­вер­сі­фі­цы­ру­е­це свае ры­зы­кі і пра­віль­на бу­ду­е­це свой кар­тач­ны парт­фель, то лепш вы­ка­рыс­тоў­ваць карт­кі між­на­род­ных пла­цеж­ных сіс­тэм па іх пра­мым пры­зна­чэн­ні для пра­вя­дзен­ня апе­ра­цый за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Для за­меж­ных па­ез­дак так­са­ма па­ды­хо­дзіць ай­чын­ны ка­бей­джын­га­вы пра­дукт Бел­Карт-Maestro. А на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны, асаб­лі­ва ка­лі га­вор­ка ідзе пра збе­ра­галь­ныя карт­кі, дзе за­хоў­ва­юц­ца знач­ныя су­мы, спе­цы­я­ліс­ты рэ­ка­мен­ду­юць вы­ка­рыс­тоў­ваць БЕЛ­КАРТ. Трэ­ба ра­зу­мець, што бяс­пе­ка пра­вя­дзен­ня апе­ра­цый па БЕЛ­КАРТ у дзя­сят­кі ра­зоў вы­шэй­шая, чым па кар­тках між­на­род­ных сіс­тэм. Звя­за­на гэ­та ў пер­шую чар­гу з ла­каль­нас­цю на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы.

Што мо­жа пла­цеж­ная карт­ка?

Са­мая па­пу­ляр­ная апе­ра­цыя ся­род бе­ла­ру­саў — зняць на­яў­ныя. Але хі­ба ла­гіч­на мець бан­каў­скую карт­ку толь­кі дзе­ля та­го, каб зды­маць зар­пла­ту?

Пе­ра­лі­чым са­мыя па­трэб­ныя апе­ра­цыі, пра якія лю­дзі звы­чай­на за­бы­ва­юць. Пе­ра­вод гро­шай з карт­кі на карт­ку, за­каз лю­бых та­ва­раў у ін­тэр­нэт-кра­мах, куп­ля квіт­коў у кі­но ці тэ­атр, бра­ні­ра­ван­не гас­ці­ніц і квіт­коў на цяг­ні­кі і са­ма­лё­ты, апла­та лю­бых па­слуг (ма­біль­ная су­вязь, ін­тэр­нэт, ка­му­наль­ныя па­слу­гі праз сіс­тэ­му АРІП). Для та­го каб ажыц­цяў­ляць пла­ця­жы праз АРІП, вам не­аб­ход­на ве­даць ідэн­ты­фі­ка­тар ва­ша­га пла­ця­жу — на­прык­лад, ну­мар аса­бо­ва­га ра­хун­ку. Аса­бо­вы ра­ху­нак для апла­ты за ква­тэ­ру мож­на па­гля­дзець на «жы­роў­цы», за элект­ра­энер­гію — у ста­рой кві­тан­цыі аб апла­це або ўдак­лад­ніць у «Энер­га­збы­це». Ка­лі з да­па­мо­гай АРІП вы пла­ну­е­це апла­ціць па­куп­ку ў ін­тэр­нэт-кра­ме, ну­мар аса­бо­ва­га ра­хун­ку вам вы­дасць сайт пра­даў­ца ў мо­мант афарм­лен­ня за­мо­вы.

Які «плас­тык» браць за мя­жу

Зра­зу­ме­ла, што кар­тка для па­езд­кі за мя­жу па­він­на ва­ло­даць між­на­род­най функ­цы­яй. Тут ад­ноль­ка­ва доб­ра па­ды­дуць кар­ткі пла­цеж­ных сіс­тэм Vіsa і MasterCard і ка­бей­джын­га­вы пра­дукт Бел­Карт-Maestro. Іс­нуе ад­на слуш­ная за­ўва­га: — за мя­жу лепш ехаць з чы­па­вай карт­кай. Па-пер­шае, менш ры­зык быць пад­ма­ну­тым ашу­кан­ца­мі, па-дру­гое — зда­ра­ец­ца, што па карт­цы без чы­па ад­маў­ля­юць у аб­слу­гоў­ван­ні (што ня­рэд­ка, на­прык­лад, у Еў­ро­пе). Пы­тан­не вы­ба­ру пэў­на­га ра­хун­ку той ці ін­шай ва­лю­ты з'яў­ля­ец­ца са­мым скла­да­ным. Трэ­ба шу­каць кан­вер­сій­ны ва­ры­янт ме­на­ві­та для ва­ша­га марш­ру­ту. Звяр­ні­це­ся ў банк, рас­ка­жы­це, ку­ды збі­ра­е­це­ся ехаць, і ўдак­лад­ні­це, коль­кі пры­клад­на бу­дзе скла­даць кан­вер­сія ў гэ­тай кра­і­не ў гэ­тай ва­лю­це. Ка­лі кан­вер­сій­ная па­лі­ты­ка вас не за­да­валь­няе — па­бы­вай­це ў ін­шых бан­ках і пад­бя­ры­це ап­ты­маль­ны ме­на­ві­та для вас ва­ры­янт. Пе­рад па­езд­кай ра­ім пад­клю­чыць СМС-аб­вест­ку, каб быць у кур­се ўсіх без­на­яў­ных рас­хо­даў. І вазь­мі­це з са­бой част­ку на­яў­ных гро­шай — па­жа­да­на не менш за 30% ад су­мы, якую пла­ну­е­це па­тра­ціць.

* * *

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­не 8 017 292 38 02.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Ці­ка­вы факт

Пер­ша­па­чат­ко­ва пла­цеж­ная сіс­тэ­ма БЕЛ­КАРТ бы­ла ство­ра­на на мік­ра­пра­цэ­сар­ных тэх­на­ло­гі­ях. Усе пер­шыя карт­кі сіс­тэ­мы бы­лі чы­па­выя. Ад­нак у тыя ча­сы асноў­ным нось­бі­там ін­фар­ма­цыі для кар­так між­на­род­ных сіс­тэм бы­ла маг­ніт­ная па­ла­са, і бан­кі Бе­ла­ру­сі ак­тыў­на пра­ца­ва­лі з гэ­ты­мі кар­тка­мі. У вы­ні­ку ад­бы­ла­ся тэх­ніч­ная ка­лі­зія, і боль­шасць най­буй­ней­шых бе­ла­рус­кіх бан­каў ака­за­ла­ся не ў ста­не аб­слу­гоў­ваць чы­па­выя карт­кі БЕЛ­КАРТ. Па гэ­тай пры­чы­не карт­кі БЕЛ­КАРТ ста­лі вы­пус­кац­ца без чы­па, але з маг­ніт­най па­ла­сой.

Сён­ня На­цы­я­наль­ны банк ак­тыў­на зма­га­ец­ца за бяс­пе­ку без­на­яў­ных раз­лі­каў, і ў су­вя­зі з гэ­тым з 1 лі­пе­ня 2015 г. бе­ла­рус­кія бан­кі ў аба­вяз­ко­вым па­рад­ку пя­рой­дуць на вы­пуск вы­ключ­на чы­па­вых пла­цеж­ных кар­так Vіsa і MasterCard. А з 1 сту­дзе­ня 2017 го­да гэ­тае па­тра­ба­ван­не бу­дзе рас­паў­сюдж­вац­ца і на карт­кі пла­цеж­най сіс­тэ­мы БЕЛ­КАРТ. Як га­во­рыц­ца, усё но­вае — гэ­та доб­ра за­бы­тае ста­рое.

Да­вед­ка

Па ста­не на па­ча­так каст­рыч­ні­ка ў Бе­ла­ру­сі бы­ло вы­пу­шча­на ў аба­ра­чэн­не 12,7 млн бан­каў­скіх кар­так. Та­кім чы­нам, на ад­на­го ча­ла­ве­ка па кра­і­не пры­па­дае 1,3 карт­кі, у Мін­ску — больш за 2 карт­кі. Ця­пер у кра­і­не дзей­ні­чае 4 268 бан­ка­ма­таў, 4 544 пла­цеж­на-да­ве­дач­ныя тэр­мі­на­лы са­ма­аб­слу­гоў­ван­ня, у тым лі­ку 867 ін­фа­кі­ёс­каў, якія бы­лі ўста­ноў­ле­ны за кошт срод­каў Бел­пош­ты. У 60 150 ар­га­ні­за­цый ганд­лю (сэр­ві­су) функ­цы­я­нуе 85 796 пла­цеж­ных тэр­мі­на­лаў.

До­ля без­на­яў­ных апе­ра­цый у «карт­ка­вай» сфе­ры да­сяг­ну­ла 71,6% па іх коль­кас­ці і 25% па су­ме апе­ра­цый. На па­ча­так го­да гэ­тыя па­каз­чы­кі бы­лі 68,4% і 21,5% ад­па­вед­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.