Вы тут

Натхнёныя ўсходняй мудрасцю


У Турк­ме­ні­ста­не бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў ад­зна­чы­лі ор­дэ­на­мі Мах­тум­ку­лі

У ад­ным з мін­скіх вы­да­вец­тваў на бе­ла­рус­кай мо­ве па­ба­чы­ла свет кні­га паэ­зіі Мах­тум­ку­лі «З куб­ка веч­нас­ці мёд». Ад­каз­ны за яе вы­дан­не — па­эт і пра­за­ік Га­над Чар­ка­зян. Мы вы­ра­шы­лі за­даць яму не­каль­кі пы­тан­няў.

29-14

Ча­му вы ўзя­лі­ся за та­кі не­ча­ка­ны для Бе­ла­ру­сі твор­чы пра­ект?

— Так скла­ла­ся, што ў 2012 го­дзе я ўдзель­ні­чаў у між­на­род­ным фес­ты­ва­лі паэ­зіі ў Ерэ­ва­не. Ту­ды мя­не заў­сё­ды цяг­не — ўсё ж та­кі ра­дзі­ма… Ра­ды тым зна­ём­ствам, якія ад­бы­ва­юц­ца на та­кіх свя­тах лі­та­ра­ту­ры. Звы­чай­на ста­ра­юся та­кія кан­так­ты пра­доў­жыць. Гэ­та ж ці­ка­ва — іс­ці ў шы­ро­кі свет, ве­даць, што ця­бе па­чу­лі. І свае дзве­ры, дзве­ры на­цы­я­наль­на­га, так­са­ма важ­на ад­крыць для ін­шых мас­тац­кіх пра­сто­раў. У Ерэ­ва­не па­зна­ё­міў­ся з турк­мен­скі­мі да­след­чы­ка­мі лі­та­ра­ту­ры. Мя­не за­пра­сі­лі на юбі­лей Мах­му­да Па­лва­на ў 2013 го­дзе. Па­ехаў у Турк­ме­ні­стан. Па­зна­ё­міў­шы­ся з но­вай для ся­бе кра­і­най, за­ха­піў­ся Ка­ра­кум­скім кра­ем. Я і не ве­даў, што пус­ты­ня мо­жа так за­ва­рож­ваць.

Не­ка­лі яна за­ва­ра­жы­ла Ян­ку Сі­па­ко­ва, і ў вы­ні­ку на­ра­дзіў­ся бліс­ку­чы мас­тац­ка-пуб­лі­цыс­тыч­ны на­рыс. А Ар­кадзь Мар­ці­но­віч на­пі­саў пра Турк­ме­ні­стан ра­ман «Не шукай сля­доў сва­іх». Ба­рыс Мі­ку­ліч, вый­шаў­шы са ста­лін­ска­га ла­ге­ра, пі­саў у Ашха­ба­дзе «Апо­весць для ся­бе»…

— Ве­даю, што бы­лі звя­за­ны з Турк­ме­ні­ста­нам і ін­шыя на­шы пісь­мен­ні­кі. Ва­сіль Тка­чоў, Мі­ко­ла Ка­лін­ко­віч, Мі­хась Кар­пен­ка… А мя­не ўра­зі­лі но­ва­бу­доў­лі Ашха­ба­да, сён­няш­няе раз­віц­цё гэ­тай са­праў­ды ба­га­тай кра­і­ны. Ака­за­ла­ся, што ба­га­тай і на шчы­рае стаў­лен­не да куль­ту­ры, лі­та­ра­ту­ры, гіс­та­рыч­най спад­чы­ны. Мо­жа быць, з ча­сам і сам неш­та на­пі­шу пра Ашха­бад. Мо на­ват ства­ру той жа цыкл чар­га­ві, вы­най­дзе­ных мною ў жа­дан­ні па-свой­му пад­крэс­лі­ваць у жыц­ці неш­та сваё, тое, што толь­кі мне на ду­шу кла­дзец­ца…

Там, у Турк­ме­ні­ста­не, і ўзнік­ла ідэя пе­ра­клас­ці ў Бе­ла­ру­сі паэ­зію Мах­тум­ку­лі, вы­даць асоб­най кні­гай у Бе­ла­ру­сі. Турк­мен­скі бок па­абя­цаў усе­маг­чы­мую пад­трым­ку.

Але ж у нас ня­ма, зда­ец­ца, знаў­цаў турк­мен­скай мо­вы…

— Турк­мен­скія ву­чо­ныя пад­рых­та­ва­лі ака­дэ­міч­на вы­ве­ра­ныя пад­рад­коў­ні­кі. Кі­ра­ваў гэ­тай ра­бо­тай вя­до­мы ў Турк­ме­ні­ста­не лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Ана­кур­бан Ашы­раў. Я да­ве­даў­ся, што Мах­тум­ку­лі пе­ра­кла­да­лі і ра­ней. Бы­ла ў Мін­ску вы­да­дзе­на кні­га «Са­ла­вей шу­кае ру­жу». Дак­лад­на сцвяр­джаць не ма­гу, але та­кое ўра­жан­не, што пе­ра­кла­да­лі з рус­кіх тэкс­таў.

І гэ­та не са­мыя гор­шыя пе­ра­кла­ды. Мах­тум­ку­лі шмат пе­ра­кла­да­лі Ар­се­ній Тар­коў­скі, Шэн­ге­лі… А бе­ла­ру­сы, пэў­на, іш­лі сле­дам за імі, пры­зна­ны­мі май­стра­мі пе­ра­клад­чыц­кай спра­вы ў рус­кай лі­та­ра­ту­ры…

— Ні­коль­кі не пры­ні­жа­ю­чы пра­цу па­пя­рэд­ні­каў, ха­чу ска­заць: у кні­зе «З куб­ка веч­нас­ці мёд» пе­ра­клад­чы­кі больш бліз­кія да ары­гі­на­ла. За гэ­та і я, і, ад­па­вед­на, ар­га­ні­за­та­ры вы­дан­ня гэ­тай кні­гі з турк­мен­ска­га бо­ку, па­він­ны быць удзяч­ны Ка­зі­мі­ру Ка­мей­шу, Вік­та­ру Шні­пу, Мі­ко­лу Мят­ліц­ка­му, свет­лай па­мя­ці Ры­го­ру Іва­на­ві­чу Ба­ра­ду­лі­ну…

І ён па­спеў яшчэ спры­чы­ніц­ца да рэа­лі­за­цыі гэ­та­га пра­ек­та?..

— Так. Ры­гор Іва­на­віч вель­мі ах­вот­на па­га­дзіў­ся пе­ра­кла­даць Мах­тум­ку­лі. Ка­лі мы су­стра­ка­лі­ся, шмат га­ва­рыў пра Ус­ход. Ён жа не­ка­лі пе­ра­клаў і вы­даў асоб­най кні­гай вер­шы паэ­таў Кі­тая, Ка­рэі, Япо­ніі, В'ет­на­ма. Мяр­кую, што і ў пра­цу над пе­ра­ства­рэн­нем Мах­тум­ку­лі па-бе­ла­рус­ку ўклаў усю сваю ду­шу, усё сваё сэр­ца, увесь свой та­лент. Ніз­кі па­клон яму за гэ­та!

У ма­ёй па­мя­ці вель­мі пры­го­жая кні­га пе­ра­кла­даў Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на — «Бе­ла­русь мя­не збе­ла­руш­вае», у якой ён ада­браў і пе­ра­ўва­со­біў на на­шу мо­ву вер­шы ін­ша­зем­цаў, пры­све­ча­ныя Бе­ла­ру­сі…

— І я па­мя­таю гэ­ты збор­нік «Мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры»… Там жа — вер­шы Анд­рэя Ваз­ня­сен­ска­га, Яра­сла­ва Сме­ля­ко­ва, Яў­ге­на Еў­ту­шэн­кі, ёсць і «Са­мы вя­до­мы на све­це аул» на­род­на­га паэ­та Турк­ме­ні­ста­на Ка­ю­ма Танг­ры­ку­лі­е­ва — пра Ха­тынь…

Але ж вер­нем­ся да Мах­тум­ку­лі. Боль­шасць пе­ра­кла­даў у но­вай кні­зе на­ле­жыць Ка­зі­мі­ру Ка­мей­шу…

— Так. Ха­ця, між ін­шым, мы ўклю­чы­лі ў вы­дан­не і ра­ней­шыя пе­ра­кла­ды, якія на­ле­жаць Але­сю Зво­на­ку, Ана­то­лю Клыш­ку, Але­гу Лой­ку, Ула­дзі­мі­ру Паў­ла­ву, Ула­дзі­мі­ру Ша­хаў­цу, Ва­лян­ці­не Коў­тун, Пят­ру Пры­ходзь­ку, Хве­да­ру Жыч­ку, Ар­ту­ру Воль­ска­му. Усе яны доб­ра вя­до­мыя шы­ро­ка­му ко­лу чы­та­чоў. Усе шмат пра­ца­ва­лі на ні­ве пе­ра­кла­даў.

Як у Турк­ме­ні­ста­не па­ста­ві­лі­ся да вы­дан­ня та­кой пры­го­жай і з па­лі­гра­фіч­на­га пунк­ту гле­джан­ня кні­гі?

— Па-пер­шае, я ўдзяч­ны за пад­трым­ку па­соль­ству Турк­ме­ні­ста­на ў Бе­ла­ру­сі, аса­біс­та па­слу Му­ра­ду Яз­бер­ды­е­ву. У Мін­ску прэ­зен­та­цыя кні­гі прай­шла ў До­ме лі­та­ра­та­ра. Пры­еха­лі на гэ­тае свя­та Мах­тум­ку­лі гос­ці з Ашха­ба­да. Ся­род іх — і на­род­ная паэ­тэ­са Турк­ме­ні­ста­на Га­зель Ша­ку­лі­е­ва. Яна чы­та­ла свае вер­шы, вер­шы Мах­тум­ку­лі на род­най ёй турк­мен­скай мо­ве. Да­рэ­чы, та­кія кро­кі па­бра­цім­ства па­яд­ноў­ва­юць, ста­но­вяц­ца ас­но­вай для да­лей­шай ра­бо­ты. Ве­даю, што ця­пер у ад­ным з лі­та­ра­тур­ных ча­со­пі­саў рых­ту­юц­ца да вы­дан­ня ўжо пе­ра­кла­ды з паэ­зіі Га­зель Ша­ку­лі­е­вай на бе­ла­рус­кую мо­ву.

Вас за­пра­сі­лі і на ўра­чыс­тас­ці ў Турк­ме­ні­стан…

— Мы з Ка­зі­мі­рам Ка­мей­шам удзель­ні­ча­лі ў свят­ка­ван­ні юбі­лея Мах­тум­ку­лі. Да­рэ­чы, нас уз­на­га­ро­дзі­лі ор­дэ­на­мі Мах­тум­ку­лі. Гэ­та як ве­лі­зар­ную, са­мую да­ра­гую ўзна­га­ро­ду ў жыц­ці ўспры­маю. Ра­зам з на­мі та­кой уз­на­га­ро­дай Прэ­зі­дэнт Турк­ме­ні­ста­на Гур­бан­гу­лы Бер­ды­му­ха­ме­даў ад­зна­чыў кі­раў­ні­ка ЮНЕС­КА Ве­ру Бо­ка­ву, Па­ла­да Бюль-Бюль аглы. У час свят­ка­ван­ня ві­та­лі япон­скую і кі­тай­скую пе­ра­клад­чыц. Турк­ме­ны пра­вя­лі і ад­мыс­ло­вае паэ­тыч­нае свя­та ў ашха­бад­скім скве­ры Іль­хам, наз­ва яко­га ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву гу­чыць як «на­тхнен­не». І са­праў­ды, Аша­ха­бад, Турк­ме­ні­стан на­тхніў нас на но­вае за­сва­ен­не не­ўмі­ру­чай спад­чы­ны Мах­тум­ку­лі, ін­шых кла­сі­каў турк­мен­скай лі­та­ра­ту­ры.

Гу­та­рыў Мі­ко­ла Мір­шчы­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.