Вы тут

Арэнднае жыллё: чаму не хапае?


Арэнд­ная ква­тэ­ра — доб­рая маг­чы­масць сэ­ка­но­міць гро­шы, бо пла­та за яе ў ра­зы мен­шая, чым за зда­дзе­ную пры­ват­ні­ка­мі. І дзяр­жа­ве вы­гад­на: лю­дзі, якія пла­цяць за пра­жы­ван­не, па­паў­ня­юць бюд­жэт. Зда­ец­ца, якія мо­гуць быць праб­ле­мы? На жаль, арэнд­ны «ал­га­рытм» ча­мусь­ці бук­суе.

— Прэ­зі­дэнт яшчэ на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да пад­пі­саў Указ «Аб не­ка­то­рых пы­тан­нях пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня жыл­лё­вых ад­но­сін». Вы­кан­ка­мы да 1 кра­са­ві­ка гэ­та­га го­да па­він­ны бы­лі за­бяс­пе­чыць фар­мі­ра­ван­не фон­ду арэнд­на­га жыл­ля, — ад­зна­чыў Ва­дзім Ва­ло­віч, на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня Ка­мі­тэ­та дзярж­кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Але пад­час ма­ні­то­рын­гу вы­свет­лі­ла­ся, што ў По­лац­кім ра­ё­не ад­па­вед­ную ра­бо­ту пра­вя­лі са спаз­нен­нем на два ме­ся­цы, і не ў поў­ным аб'­ёме. Пас­ля ня­даў­няй пра­вер­кі кант­ра­лё­ры па­тра­ба­ва­лі пры­знаць на По­лач­чы­не арэнд­ным больш за 50 па­мяш­кан­няў.

— Ін­фар­ма­цыю пра арэнд­нае жыл­лё ад­каз­ныя асо­бы па­він­ны раз­мя­шчаць на афі­цый­ных сай­тах мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых і рас­па­рад­чых ор­га­наў. А ў дзень пра­вер­кі ў По­лац­кім ра­ё­не не­за­се­ле­най бы­ла 71 ква­тэ­ра, у тым лі­ку 22 — у По­лац­ку. На афі­цый­ным сай­це рай­вы­кан­ка­ма бы­ла раз­ме­шча­на ін­фар­ма­цыя толь­кі пра 17 сва­бод­ных жы­лых па­мяш­кан­няў ка­мер­цый­на­га вы­ка­ры­стан­ня, — да­даў Ва­дзім Ва­ло­віч.

У Глы­боц­кім ра­ё­не кант­ра­лё­ры ўста­на­ві­лі, што ў раз­рад арэнд­на­га не пе­ра­вя­лі ква­тэ­ры ў дзвюх гас­па­дар­ках і сель­ска­гас­па­дар­чым фі­лі­яле. Так­са­ма не бы­ла за­вер­ша­на гэ­тая ра­бо­та і ў Та­ла­чын­скім ра­ё­не.

Спра­ва­зда­ча пра ма­ні­то­рынг на­кі­ра­ва­на ў Ві­цеб­скі абл­вы­кан­кам. Чы­ноў­ні­кі па­він­ны зра­біць усё для та­го, каб ін­фар­ма­цыя пра арэнд­нае жыл­лё бы­ла да­ступ­най, а ква­тэ­ры не пус­та­ва­лі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.