Вы тут

Трутні


Раз-по­раз з ра­ні­цы пад вок­на­мі чу­ец­ца скры­гат ме­та­лу аб ас­фальт. Рас­шыф­роў­ка кар­ці­ны не та­кая ўжо і скла­да­ная: два-тры спа­це­лыя, не­па­го­ле­ныя дзе­цю­кі ў за­но­ша­ных спар­тыў­ных на­га­ві­цах цяг­нуць на пры­ём­ны пункт жа­ле­за, зрэд­ку — больш каш­тоў­ныя медзь аль­бо алю­мі­ній. Пас­ля рэа­лі­за­цыі мэ­та ў іх ад­на — на­быць у блі­жэй­шай кра­ме тан­ны ал­ка­голь, які яны са­мі зне­ва­жаль­на на­зы­ва­юць «быр­ла». П'юць дзе-не­будзь па­блі­зу, да­лё­ка ад «кроп­кі» не ады­хо­дзя­чы. Па­коль­кі крэс­лаў ці ла­вак по­бач ня­ма, не­ка­то­рыя з іх са­дзяц­ца на ку­кіш­кі, нех­та смок­ча з рыль­ца сто­я­чы. Ся­дзяць тыя, хто меў «ход­ку». Звыч­ка, пры­не­се­ная з зо­ны.

Гэ­та — ад­на з па­раў­наль­на бяс­крыўд­ных раз­на­від­нас­цяў са­цы­яль­ных «трут­няў», а іх да­во­лі шмат: нар­ка­ма­ны, бам­жы, мах­ля­ры, гоп­ні­кі, гуль­цы ка­зі­но, шлюб­ныя афе­рыс­ты і аль­фон­сы, пра­сты­тут­кі, кры­мі­наль­ні­кі, ін­тэр­нэт-ашу­кан­цы, нар­ка­ды­ле­ры і прос­та лай­да­кі. Спіс шы­ро­кі, бо схіль­насць асоб­ных лю­дзей да па­ра­зі­тыч­на­га ла­ду жыц­ця з ча­сам толь­кі рас­це. «Шы­ро­кі ча­ла­век, — за­ўва­жыў не­ка­лі Фё­дар Да­ста­еў­скі, — не па­шко­дзі­ла б зву­зіць…».

Але як гэ­та зра­біць? На аба­ро­ну «трут­няў» ад­ра­зу пры­ма­юц­ца шмат­лі­кія но­выя лі­бе­ра­лы. Асноў­ны іх ар­гу­мент — маў­ляў, гэ­та ўціск сва­бо­ды. Але ж ка­лі гра­мад­ства хо­ча быць зда­ро­вым, яно па­він­на не­як аб­мя­жоў­ваць па­мкнен­ні па­ра­зі­таў жыць за яго кошт. На­ват тыя ж «ме­та­ла­збор­шчы­кі» пад вок­на­мі з іх п'я­ным рох­кан­нем і ма­цю­ка­мі — да­во­лі іс­тот­ны дыс­кам­форт. А ка­лі ўлі­чыць скра­дзе­ныя імі лю­кі ка­на­лі­за­цыі, аб­рэ­за­ныя ка­бе­лі элект­ра­су­вя­зі, то як та­ды?

Двац­ца­ці­га­до­вы са­цы­яль­ны тру­цень Пе­ця З., яко­га я ве­даю, жы­ве не­па­да­лёк. Па­куль што ён тру­цень, ба­дай, ідэй­ны, але кры­мі­наль­ны фі­нал ужо прад­ка­заль­ны. «Баць­ка ні­ко­лі не пра­ца­ваў, а я тым больш не збі­ра­ю­ся», — аб'­явіў ён сва­я­кам. Баць­ка яго, які ка­лісь­ці ад­быў тэр­мін на «ма­ла­лет­цы» і на­браў­ся там «дзя­шо­вых пан­тоў», за­вяр­шыў свой жыц­цё­вы шлях да­во­лі га­неб­на: п'я­ны па­да­віў­ся су­па­вай кост­кай. Каб пры­ву­чыць да пра­цы, яго ў вы­ха­ваў­чых мэ­тах ча­сам пе­ра­ста­ва­лі кар­міць, і ў яго з'я­ві­ла­ся дзіў­ная звыч­ка: па­куль у каст­ру­лі да­вар­ваў­ся суп, ён ціш­ком вы­цяг­ваў ад­туль кост­ку з мя­сам, мя­са ху­цень­ка аб'­ядаў, а кост­ку кі­даў на­зад, у каст­ру­лю, што ўрэш­це і за­гу­бі­ла. Пе­цю ж кар­мі­лі, ву­чы­лі ў шко­ле, але да­лей быў збой. Хіт­ры, як чар­вяк, ён здо­леў «ад­ка­сіць» ад служ­бы ў вой­ску, а за­стаў­шы­ся ўрэш­це з ба­бу­ляй, пры­смак­тац­ца да яе не­бла­гой пен­сіі. Дня­мі ён спіць, а чым зай­ма­ец­ца ноч­чу, яшчэ, пэў­на, вы­свят­ляць пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны.

Та­кіх са­цы­яль­ных па­ра­зі­таў роз­на­га ўзрос­ту, раз­віц­ця апош­нім ча­сам шмат. І бя­да ў тым, што яны не прос­та па­ра­зі­ту­юць на це­ле гра­мад­ства, а па­чы­на­юць раз­бу­раць яго — п'ян­ствам і, са­мае страш­нае, рас­паў­сюдж­ван­нем нар­ко­ты­каў. У боль­шас­ці са­мі ста­но­вяц­ца «на­ры­ка­мі», а тут ужо адзін крок і да сур'­ёз­ных зла­чын­стваў. Пра­жы­ва­ючы ў да­во­лі кры­мі­наль­ным квар­та­ле, я час­та чую ў два­рах іх «ква­ка­ю­чыя», як у Ору­э­ла, га­ла­сы. Пры­сут­ні­ча­юць ся­род іх і асо­бы жа­но­ча­га по­лу. У та­го-ся­го шкля­ныя во­чы, з ро­та пі­ся­гай ця­чэ слі­на. Спай­сы?

Ле­ка­ры, якія час­та дзя­жу­раць у пры­ём­ных па­ко­ях баль­ніц, рас­ка­жуць вам звык­лае: част­ка хво­рых — гэ­та псеў­да­хво­рыя: п'я­ныя да бяс­па­мяц­тва пра­ца­здоль­ныя лю­дзі абод­вух па­лоў, нар­ка­ма­ны з пе­ра­да­зі­роў­кай у вы­гля­дзе ана­фі­лак­тыч­на­га шо­ку. Аль­бо пе­ды­ку­лёз­ныя бам­жы яшчэ не ста­ро­га ве­ку. Іх мы­юць, рэ­ані­му­юць, ле­чаць. Яны зай­ма­юць мес­цы ў па­ла­тах, ку­ды вар­та клас­ці са­праўд­ных хво­рых. Хі­ба гэ­та спра­вяд­лі­ва?

Асаб­лі­ва «пра­су­ну­тыя» трут­ні па­лю­бі­лі яшчэ ад­но згуб­нае но­ва­ўтва­рэн­не — ка­зі­но. У га­ра­дах і на­ват па­сёл­ках з'я­ві­лі­ся яго шмат­лі­кія ад­га­лі­на­ван­ні. У вы­ні­ку — гуль­ня­вая за­леж­насць як но­вая, псі­ха­ла­гіч­ная хва­ро­ба.

Яшчэ па­раў­наль­на ня­даў­на, пры са­вец­кім ча­се, іс­на­ва­ла кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за так зва­нае «дар­ма­ед­ства». Быў у за­ка­на­даў­стве і ад­па­вед­ны (ка­лі не па­мы­ля­ю­ся, 401‑ы) ар­ты­кул. Аб­ві­на­ва­ціць у дар­ма­ед­стве маг­лі і не­спра­вяд­лі­ва, чым ка­рыс­та­лі­ся ў да­чы­нен­ні да твор­чых лю­дзей (ус­пом­нім но­бе­леў­ска­га лаў­рэ­а­та па лі­та­ра­ту­ры І. Брод­ска­га) і г. д. Але вы­клю­чэн­ні бы­лі заў­сё­ды, пры лю­бых пра­ві­лах. Спра­ва ця­пер у тым, што ўрэш­це на­ды­шоў час на­даць ува­гу на­шым са­цы­яль­ным трут­ням, якія раз­ня­во­лі­лі­ся на­столь­кі, што на­хаб­на пе­ра­сту­па­юць за­кон. Урэш­це хіт­ры па­ра­зі­цік са спе­шча­ны­мі руч­ка­мі Пе­ця З. ні­ко­лі не ста­не но­бе­леў­скім лаў­рэ­а­там. А вось на­шко­дзіць гра­мад­ству здо­лее на­поў­ні­цу. І Ра­дзі­му аба­ра­няць ні­ко­лі не бу­дзе. А за вок­на­мі, да­рэ­чы, ста­іць пы­тан­не ру­бам: ка­лі ты ма­ла­ды, зда­ро­вы, не ін­ва­лід, то па якой пры­чы­не не за­ня­ты пра­цай?

Ле­выя лі­бе­ра­лы і муль­ты­куль­ту­ра­ліс­ты ад­ра­зу па­каз­ва­юць на За­хад. Маў­ляў, там бес­пра­цоў­ным ма­ла­дым міг­ран­там на­ват гра­шо­выя да­па­мо­гі да­юць. Але ж вар­та зір­нуць на вы­нік. Бан­ды тэ­ра­ры­зу­юць цэ­лыя квар­та­лы. Вы­чва­рэн­ствы, нар­ка­ма­нія, па­гро­за рас­па­ду ся­мей­ных ад­но­сін і г. д.

Але ж вер­нем­ся да на­шых «трут­няў». Пра­ца­ваць яны не хо­чуць і доб­ра­ах­вот­на на та­кое не ўсе зго­дзяц­ца. Зна­чыць, вый­сце ад­но: вар­та іх пры­му­шаць дзе­ля іх жа фі­зіч­на­га і ма­раль­на­га зда­роўя і даб­ра­бы­ту. На за­кон­ных пад­ста­вах. Інакш — шлях да па­сту­по­вай дэ­гра­да­цыі. Не толь­кі іх­няй.

Юры СТАНКЕВІЧ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.