Вы тут

Палескія таямніцы працягвае спасцігаць часопіс «Маладосць»


«Пры­свя­чэн­не — Яў­ге­ніі Яні­шчыц, пры­го­ды — дэ­тэк­тыў­на-ар­хіў­ныя, пра бук­вар і ка­хан­не — ан­лайн; спо­ведзь — ад езу­і­та», — аб­вя­шчае вок­лад­ка дзя­ся­та­га ну­ма­ра «Ма­ла­до­сці». Інт­ры­гуе, ці не так? У на­груз­ку на­га­да­ем, што дзя­ся­ты ну­мар на­ша­га ча­со­пі­са — плён чар­го­вай не­звы­чай­най вы­дум­кі яе ства­раль­ні­каў: гэ­та дру­гая част­ка між­на­род­на­га «двух­том­ні­ка» «Пла­не­та Па­лес­се». Пер­шы том (дзя­вя­ты ну­мар), як вы па­мя­та­е­це, прад­стаў­ляў Го­мель­скае Па­лес­се з удзе­лам бра­тоў-укра­ін­цаў. Ця­пер жа, лю­быя чы­та­чы, за­пра­ша­ем вас пе­ра­мяс­ціц­ца на за­хад — у ва­ко­лі­цы на­ша­га Брэс­та і поль­скіх Люб­лі­на ды Бя­ла-Пад­ляс­кі.

29-17

Як пра­ві­ла, мэ­та між­на­род­ных ну­ма­роў — уста­ля­ван­не твор­ча­га лі­та­ра­тур­на­га дыя­ло­гу, па­шы­рэн­не га­ры­зон­таў… Але ў вы­пад­ку «Пла­не­ты Па­лес­се» між­на­род­насць не­звы­чай­ная: ідзе га­вор­ка пра тэ­ры­то­рыі не­каль­кіх кра­ін, што ўтва­ра­юць уні­каль­ную геа­гра­фіч­на-куль­тур­ную пра­сто­ру, якую мы на­зы­ва­ем Па­лес­сем. Та­му тут на пер­шым пла­не — вы­яў­лен­не, хут­чэй, аб'­яд­наль­ных, су­поль­ных рыс укра­ін­цаў, па­ля­каў ды бе­ла­ру­саў пад зна­кам па­ля­шуц­кас­ці. Дзе, як не ў Люб­лі­не, сту­дэнц­кім го­ра­дзе, па­він­ны мы шу­каць ла­ка­лі­за­цыі гэ­та­га сла­вян­ска-па­ля­шуц­ка­га адзін­ства? Та­му ну­мар па­чы­на­ец­ца з апы­тан­кі пра гэ­ты не­звы­чай­ны го­рад. Пас­ля ідзе пад­бор­ка паэ­тыч­ных і пра­за­іч­ных тво­раў ура­джэн­цаў Люб­лін­шчы­ны ў пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву.

Пры­гле­дзім­ся ця­пер да брэсц­кай част­кі на­шай па­лес­кай ма­за­і­кі: што «Ма­ла­досць» за­на­та­ва­ла ў свой «Бе­рас­цей­скі сшы­так»? Ус­па­мі­ны Мі­ха­ся Па­зня­ко­ва пра со­неч­ную дач­ку Пін­шчы­ны Яў­ге­нію Яні­шчыц — раз. Ін­тэр­в'ю з пер­шым бе­ла­рус­кім езу­і­там но­ва­га ча­су, ура­джэн­цам та­го ж Пін­ска Вік­та­рам Жу­ком, — два. Ду­шэў­ная ан­лайн-раз­мо­ва з «рэй­тын­га­вым» аў­та­рам «Ма­ла­до­сці» Ва­ле­ры­ем Га­пе­е­вым, што жы­ве ў Іва­цэ­ві­чах, — тры. Ну і на са­мым па­чэс­ным мес­цы, вя­до­ма, мас­тац­кая част­ка: паэ­тыч­ныя і пра­за­іч­ныя тво­ры мас­та­коў сло­ва з Бе­рас­цей­шчы­ны. А якія менавіта — да­ве­да­е­це­ся, па­чы­таў­шы дзя­ся­ты ну­мар.

На за­кан­чэн­не па­гар­тай­це «Пад­ляс­кі аль­бом», які ўклю­чае «Ар­хіў­на-дэ­тэк­тыў­ную пры­го­ду, аль­бо Рас­по­вед пра кні­га­збор, які збе­ра­гаў­ся ў рэ­ка­лек­цый­най кел­лі кня­зёў Ра­дзі­ві­лаў у кан­вен­це ай­цоў рэ­фар­ма­таў у Бе­лай, што на Пад­ляш­шы», і мас­тац­кую част­ку — зноў жа вер­шы і про­зу бра­тоў-па­ля­каў у пе­ра­кла­дзе на бе­ла­рус­кую мо­ву.

Та­ма­ра Са­ра­чын­ская.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.