Вы тут

Ёсць куды расці


Беларусь і ААЭ ў 2015 годзе павінны выйсці на аб'ём двухбаковага гандлю $500 млн

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам саветніка нацыянальнай бяспекі ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пасля прыезду ў Беларусь дасць даручэнне ўраду неадкладна сфарміраваць групу тавараў, у якіх маюць патрэбу ААЭ, каб абавязкова ў наступным годзе выйсці на аб'ём таваразвароту $500 млн. «Мы вельмі хацелі б, каб так зрабіў і эмірацкі бок», — сказаў беларускі лідар.

«Мы павінны абавязкова дасягнуць гэтага аб'ёму таваразвароту для таго, каб стварыць фундамент, пэўную гандлёва-эканамічную пляцоўку для нашага далейшага супрацоўніцтва», — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

«Мы ўмеем рабіць усё, у чым мае патрэбу ваша краіна; у вас ёсць тое, у чым маем патрэбу мы, і хацелася б, каб мы аб'ядналі патэнцыялы і пашырылі і паглыбілі нашы адносіны як у сферы эканомікі, бяспекі, так і іншых сферах нашых адносін», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ёсць адна просьба: каб тыя дамоўленасці, якіх дасягнулі на такім высокім узроўні, абавязкова эфектыўна і ў магчыма кароткі тэрмін былі рэалізаваны. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што будзе на гэта арыентаваць і беларускі ўрад.

У сваю чаргу шэйх Тахнун бен Заід аль-Нахаян адзначыў, што шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян, з якім Аляксандр Лукашэнка сустракаўся напярэдадні («Звязда» паведамляла аб гэтым ва ўчарашнім нумары) быў задаволены сустрэчай з кіраўніком беларускай дзяржавы і ўражаны адкрытасцю размовы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ўчора з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам унутраных спраў ААЭ шэйхам Сейфам бен Заідам аль-Нахаянам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася гатоўнасць ААЭ прыцягваць кваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі. Шэйх Сейф бен Заід аль-Нахаян адзначыў, што ў нас вельмі добра развіты сферы прамысловасці, адукацыі і ў сувязі з гэтым прыцягненне кваліфікаванай рабочай сілы з Беларусі стане адным з асноўных праектаў у двухбаковым супрацоўніцтве.

У час сустрэчы размова ішла таксама аб развіцці супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы.

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.