Вы тут

«Шчыт» мацнее


Ваеннае супрацоўніцтва выходзіць на новы ўзровень

Падрыхтоўка да правядзення сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза— 2015»— ключавое пытанне, якое абмяркоўвалі падчас сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзвюх краін. У межах візіту ў Мінск расійскага
міністра абароны Сяргея Шайгу таксама адбылася двухбаковая сустрэча кіраўнікоў ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі.

30-38

Вучэнне «Шчыт Саюза — 2015» стане асноўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, войскаў узброеных сіл дзвюх краін у наступным годзе. Калегія ўхваліла распрацаваную задуму беларуска-расійскага вучэння, выпрацаваныя і ўзгодненыя пазіцыі па парадку яго падрыхтоўкі і правядзення.

— Сумесныя мерапрыемствы аператыўнай падрыхтоўкі такога ўзроўню дазваляюць на практыцы праверыць якасць і ўзровень боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў, рэальныя магчымасці ўзбраення, ваеннай спецыяльнай тэхнікі, а таксама магчымасці войскаў выканаць пастаўленыя баявыя задачы, — падкрэсліў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.

Акрамя таго, кіраўнік беларускага ваеннага ведамства адзначыў, што важным крокам умацавання абарончага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы з'яўляецца далейшае развіццё адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Сёлета расійскі бок завершыць перадачу чатырох камплектаў комплексаў С-300. Як сказаў міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу, на ўзбраенне беларускай арміі яны паступяць ужо ў наступным годзе. «Акрамя таго, у 2015 годзе на аэрадроме ў Бабруйску размесціцца
12 баявых самалётаў СУ-27 і два вучэбна-баявыя самалёты СУ-27, верталёты Мі-8», — адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства Расіі.

Таксама па рашэнні калегіі плануецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У прыватнасці, будзе рэалізаваны комплекс ваенна-патрыятычных акцый, праведзена міжнародная выстава «Вехі Вялікай Перамогі» ў Маскве, арганізаваны шматлікія тэматычныя экспазіцыі. Запланаваны сумесныя пошукавыя работы ўзброеных сіл дзвюх краін на месцах баёў Чырвонай Арміі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

— У апошні час становіцца модным не згадваць, чыя перамога і над кім перамога,— перакананы Сяргей Шайгу.— І нам вельмі не хацелася б, каб з гадамі паняцце «пераможца» размывалася, а, што яшчэ горш, мяняла сваю арыентацыю: пераможаныя станавіліся пераможцамі, а пераможцы — пераможанымі. Менавіта гэтаму будзе прысвечана вялікая праца па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя Перамогі.

У выніку пасяджэння калегіі былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай фельд'егерска-паштовай сувязі, у сферы выяўлення і ацэнкі радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча ў інтарэсах рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Кіраўнікі міністэрстваў абароны выказалі ўпэўненасць, што выкананне прынятых рашэнняў дазволіць вывесці ваеннае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.