Вы тут

Па новых сацыяльных нарматывах


З 1 лістапада ў краіне пачынаюць дзейнічаць новы бюджэт пражытковага мінімуму і спажывецкі бюджэт

Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2015 года ў разліку на месяц будзе раўняцца 1 396 020 рублёў, што на 3,9% вышэй за нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года.

Таксама ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. Для працаздольнага насельніцтва ён будзе роўны 1 510 040 рублёў, для пенсіянераў — 1 072 200 рублёў, студэнтаў —
1 358 840 рублёў, дзяцей да 3 гадоў — 911 780 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 1 270 190 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1 557 610 рублёў. Ад БПМ залежаць памеры пенсій і многіх дзіцячых дапамог.

• • •

З 1 лістапада таксама вырастуць мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах верасня 2014 года ў разліку на месяц.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт працаздольнага насельніцтва складзе 2 684 180 рублёў, пенсіянераў —
2 101 640 рублёў, студэнтаў — 2 071 390 рублёў, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 1 643 030 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 3 да
6 гадоў — 2 118 100 рублёў, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 2 322 570 рублёў, маладой сям'і з трох чалавек — 2 261 720 рублёў, сям'і з чатырох чалавек — 2 100 020 рублёў.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.