Вы тут

Дадому 170 кіламетраў... пешшу


Каб адзначыць глускіх міліцыянераў, сям'я знойдзенага імі чалавека напісала падзячны ліст міністру МУС.

Начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Глускага РАУС, маёр міліцыі Валянцін Круглоў, якому асабіста ўдзячны сваякі чалавека, які прапаў, нічога незвычайнага ў гэтым выпадку не бачыць — гэта ж проста іх работа. Калі ў міліцыю паступаюць звесткі аб тым, што згубіўся чалавек, робіцца ўсё магчымае і немагчымае, каб яго знайсці. Тут добра ведаюць, што ў гэтай справе вялікую ролю іграюць часы і нават хвіліны. Здарыцца ж можа ўсё што заўгодна.

Таму, калі паступіла інфармацыя аб тым, што 55-гадовы даглядчык ААТ «Завалочыцы» не вярнуўся з працы дадому, увесь асабісты склад Глускага РАУС некалькі дзён прачэсваў суседнія населеныя пункты, навакольныя лясы і нават вадаёмы. Былі апытаны мясцовыя жыхары, агледжаны ўсе бліжэйшыя дарогі. Менавіта на адной з іх у Бабруйскім раёне і знайшлі гэтага мужчыну. Як высветлілася, ён вырашыў падзарабіць пастухом у Клічаўскім раёне, нават паехаў з патэнцыйным працадаўцам, але ўжо на месцы перадумаў. Дадому вяртаўся пешшу, за амаль тры дні прайшоў каля 170 кіламетраў. Грошай і тэлефона пры ім не аказалася, спрабаваў спыніць спадарожную машыну, але яго чамусьці ўсе ігнаравалі. Калі яго знайшлі, да дому заставалася ўсяго 15 кіламетраў.

Дарэчы, па словах Валянціна Круглова, сёлета аддзяленню давялося вызначаць месцазнаходжанне 50 чалавек. На шчасце, усіх удалося знайсці.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.