Вы тут

Адшукаць норку, заўважыць вавёрку


З першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў краіне будзе дазволена паляванне на вавёрку, лясную і каменную куніцу, амерыканскую норку, андатру, ляснога тхара.

— Дазваляецца паляванне ў светлы час сутак зброевым спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, наразной паляўнічай зброі калібру 5,6 міліметра, пнеўматычнай зброі з дульнай энергіяй звыш 7,5 Дж, але не больш за
25 Дж, — нагадаў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Можна выкарыстоўваць усіх парод, акрамя ганчакоў і хартоў. Таксама дазваляецца паляваць з выкарыстаннем капканаў №0-3 і пастак (акрамя петляў).

У гэты ж перыяд будзе доўжыцца і сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.