Вы тут

Стаць «студэнтам» яшчэ... у школе


Установачная сесія вочна-завочнай педагагічнай гімназіі распачала работу на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Вочна-завочная гімназія — новая структура, створаная на базе БДПУ. Яе работа разлічана на старшакласнікаў, зацікаўленых у атрыманні прафесіі педагога. Вочная форма прадугледжвае лекцыйныя заняткі ва ўніверсітэце, якія праводзяцца ў канікулярны час. А завочная (дыстанцыйная форма) навучання азначае самастойную работу з наступным кантролем за поспехамі навучэнцаў з боку выкладчыкаў. Навучанне праводзіцца па трох кірунках: фізіка-матэматычным, прыродазнаўча-навуковым (хімія, біялогія, геаграфія) і філалагічным (беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура і замежная мова). Навучэнцы самі выбіраюць найбольш блізкі ім профільны кірунак.

Навучанне ў вочна-завочнай педагагічнай гімназіі дае старшакласнікам дадатковыя прэферэнцыі: гэта не толькі магчымасць акунуцца ў студэнцкае жыццё, але і пераважнае права на паступленне ў БДПУ пры роўнай колькасці балаў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.