Вы тут

Чак Непераможны


Амерыканскаму кінаакцёру і майстру баявых мастацтваў Чаку Норысу споўнілася ўжо 74 гады. Аднак паважаны ўзрост не перашкаджае «крутому Уокеру» па-ранейшаму здымацца ў касавых фільмах і знаходзіцца ў выдатнай фізічнай форме. Тое, што кажуць і пішуць у СМІ пра Чака Норыса, далёка не заўсёды з'яўляецца праўдай. Мы прапануем вам пазнаёміцца з абсалютна дакладнымі фактамі з біяграфіі акцёра.

Яго сапраўднае імя не Чак і нават не Чарльз, а Карлас Рэй Норыс. Яго дзед быў чыстакроўным ірландцам, а маці паходзіла з індзейцаў чарокі.

31-2

З 1968 года Чак Норыс не прайграў ніводнага бою. Усе дзесяць яго паражэнняў адбыліся раней. Усяго на рахунку Норыса 168 перамог і 2 нічые.

Чак Норыс стаў першым чалавекам з Захаду, які заслужыў чорны пояс 8 ступені за майстэрства ў тэквандо. У дадатак да гэтага ён з'яўляецца ўладальнікам чорнага пояса па дзюдо, бразільскім джыу-джытсу і тансудо.

Падчас службы ў ВПС ЗША Чак быў паветраным паліцэйскім. Яго знаёмства з баявымі мастацтвамі пачалося падчас службы ў Паўднёвай Карэі. Пазней ён таксама быў абраны ганаровым марскім і тэхас-
кім рэйнджарам.

Норыс з'яўляецца персанажам анлайн-гульні World of Warcraft.

Чак Норыс рэкламаваў мадэль джынсаў пад назвай Actіon Jeans. Дызайн і крой іх дазваляе з лёгкасцю рухацца і рабіць удар з разваротам без асцярогі іх разарваць.

Чак кожны дзень пачынае з паходу ў спартзалу.

Норыс з'яўляецца заснавальнікам арганізацыі KіckStart Foundatіon, якая заклікае падлеткаў займацца каратэ ў школах і тым самым засцерагае іх ад наркотыкаў; Unіted Fіghtіng Arts Federatіon, якая аб'ядноўвае тых, хто вывучае Chun-Kuk-Do — уласны стыль Норыса, а таксама World Combat League.

Чак напісаў некалькі кніг і нават стаў самым прадаваным аўтарам па версіі «Нью-Ёрк Таймс». Тры з сямі кніг сталі бестселерамі, а менавіта: «Чорны пояс. Патрыятызм: як абудзіць Амерыку», аўтабіяграфія «Нягледзячы на ўсе цяжкасці», і мастацкія творы «Вершнікі правасуддзя» і «Пагроза справядлівасці».

У Рунэце з нагоды стабільнай непераможнасці Чака ў кіно (яго герой ніколі не гіне) і ў жыцці (што ёсць, тое ёсць) ходзіць мноства іранічных і смешных фраз і інтэрнэт-мемаў. Прывядзём некаторыя з іх:

Чак Норыс у дзяцінстве спаў з сапраўдным мядзведзем.

Чак Норыс палічыў да бясконцасці. Двойчы.

Чак Норыс вынайшаў усе колеры, акрамя ружовага. Ружовы колер вынайшаў Том Круз.

За барадой Чака Норыса няма падбародка: там яшчэ адзін кулак.

«Колькі адцісканняў робіць Чак Норыс?» — «Усе».

Слёзы Чака Норыса лечаць ад раку. На жаль, Чак Норыс ніколі не плакаў.

Чак Норыс карыстаецца начніком не таму, што баіцца цемры, а таму, што цемра баіцца Чака Норыса.

Зброі масавага паражэння не існуе. Ёсць толькі Чак Норыс.

Навукоўцы высветлілі, што энергія, якая вылучылася пры Вялікім выбуху, прыкладна роўная 1 УЧННР (Удар Чака Норыса Нагой з Развароту).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.