Вы тут

Прусак з цвыркуном ды асёл мыла з'елі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь‑3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды».

Ці ведалі вы, што:

Цвыркун — насякомае, якое трэннем крыл утварае стракатанне.

Разынкі — сушаныя ягады вінаграду. Беларусы ўзялі слова «разынкі» з Еўропы, а прыйшло яно да нас у часы Вялікага Княства Літоўскага.

Прусак — рыжы таракан.

Ядловец — вечназялёны куст з чорна-сінімі пладамі. У даўнія часы ядловец у народзе лічылі добрай засцярогай ад уздзеяння чорта на чалавека.

Камізэлька — кароткая адзежына без рукавоў і каўняра.

Каліва — асобна ўзятая расліна, сцябліна, саломіна; самая малая колькасць чаго-небудзь.

Асёл маляваны. Так кажуць пра неразумнага чалавека, дурня. Па руску — «олух царя небесного», «голова пустая». Беларускія сінонімы — «вецер у галаве», «пудзіла агароднае». Раней у вандроўных цырках асла размалёўвалі для пацехі публікі, але гэта не змяняла ні характару, ні ўпартасці «цыркача» — асёл заставаўся аслом, і ніякія фарбы не дапамагалі яму змяніцца.

Як мыла з'еўшы. Азначае — з незадаволеным тварам, выглядам. Рускі аналаг — «с кислой миной», «как лимон проглотил». Па-беларуску яшчэ кажуць у такім выпадку — «кры́віць губы». На самой справе, тут размова ідзе хутчэй не пра мыла, а пра мыльную траву. У ветэрынарных даведніках адзначана, што калі карова з'есць такога «мыла», то становіцца вялай і прыгнечанай.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3»
кожную суботу ў 11.10–11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.