Вы тут

Поле горкіх палыноў


Кра­са і сі­ла бе­ла­рус­кай пра­сто­ры, што так раз­на­стай­на ўслаў­ле­ны ў пад­ан­нях і ле­ген­дах, эма­цы­я­наль­на і шмат­знач­на ўзмац­ня­юц­ца ў пес­ні-ба­ла­дзе «По­ле гор­кіх па­лы­ноў» Ула­дзі­мі­ра Пе­цю­ке­ві­ча і Дзміт­рыя Даў­га­лё­ва. Му­зы­ка пра­нік­лі­ва пе­рад­ае глы­бі­ню ду­хоў­най ат­мас­фе­ры, якая ўста­лёў­ва­ец­ца ў краі пас­ля су­ро­ва­га зма­ган­ня за во­лю. А мас­тац­кі тэкст бы­лін­на па­зна­чае аб­ры­сы на­шай шмат­па­кут­най зям­лі, не­за­леж­насць якой бу­ду­ец­ца на не­злі­чо­ных ах­вя­рах і тры­ма­ец­ца на са­ма­ад­да­ным слу­жэн­ні. Па­эт па-май­стэр­ску ад­люст­роў­вае дра­ма­тыч­ныя пе­ра­жы­ван­ні лі­рыч­на­га ге­роя — у яго ду­шы аса­біс­ты боль на­веч­на па­яд­наў­ся з бо­лем род­най пра­сто­ры, дзе за роў­насць і спра­вяд­лі­васць па­тра­бу­ец­ца бес­кам­пра­міс­ны раз­лік.

Дзміт­рый Даў­га­лёў, ка­лі пра­чы­таў верш, стра­ціў спа­кой: за­то­е­ны шчым­лі­вы боль, скан­дэн­са­ва­ны ў паэ­тыч­ных рад­ках, пас­ля апош­няй, ве­ка­пом­най, вай­ны тры­маў­ся ў кож­най бе­ла­рус­кай сям'і. Да­во­лі хут­ка ён па­клаў верш на му­зы­ку. І ў но­ва­га ва­каль­на­га тво­ра па­ча­лі­ся вель­мі ці­ка­выя кан­цэрт­ныя гіс­то­рыі.

Прэм'­е­ра пес­ні-ба­ла­ды «По­ле гор­кіх па­лы­ноў» ад­бы­ла­ся ў 1986 го­дзе. Ан­самбль «Чыр­во­ныя зор­кі» Па­ла­ца куль­ту­ры праф­тэх­аду­ка­цыі (Мінск) вы­ка­наў яе ле­там на між­на­род­ным му­зыч­ным фес­ты­ва­лі ў Тбі­лі­сі і стаў лаў­рэ­а­там. Бе­ла­рус­ка­моў­ны твор праз два га­ды за­спя­ваў ар­мей­скі ан­самбль «Ра­вес­нік» (вой­скаў су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны); там кам­па­зі­тар, вы­пуск­нік кан­сер­ва­то­рыі, быў му­зыч­ным кі­раў­ні­ком, ка­лі пра­хо­дзіў аба­вяз­ко­вую вай­ско­вую служ­бу). У гэ­ты час пес­ня гу­ча­ла і на кан­цэр­тах ад­на­го з вай­ско­вых ан­самб­ляў у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, дзе слу­жыў му­зы­кан­там Аляк­сандр Аг­ра­наў — той сту­дэнт, які пе­ра­даў верш «По­ле гор­кіх па­лы­ноў» свай­му ад­на­курс­ні­ку. А ў 1989 го­дзе пес­ня-ба­ла­да ўвай­шла ў рэ­пер­ту­ар ан­самб­ля «Сяб­ры», і Ана­толь Яр­мо­лен­ка за­ду­шэў­на вы­кон­ваў яе ў Бе­ла­ру­сі і за мя­жой.

Да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі аў­та­ры зра­бі­лі 2-ю рэ­дак­цыю пес­ні-ба­ла­ды — да­пра­ца­ва­лі і паэ­тыч­ны тэкст, і яго му­зыч­нае ўва­саб­лен­не.

Мі­фіч­на-фальк­лор­нае зна­чэн­не па­лы­ну — рас­лі­на, гор­кі, але жыц­це­абу­джаль­ны пах якой ад­га­няе ўся­ля­кую не­чысць, — пра­свят­ляе сэнс паэ­тыч­на-му­зыч­на­га тво­ра. На­ша Бе­ла­русь вы­сту­пае і жыт­ні­цай, і абя­рэ­гам Мі­ру, Зго­ды, Уза­е­ма­па­ра­зу­мен­ня. У но­вым вы­гля­дзе пес­ню-ба­ла­ду «По­ле гор­кіх па­лы­ноў» прад­ста­віць та­ле­на­ві­ты спя­вак Пётр Ял­фі­маў.

Верш Ула­дзі­мі­ра Пе­цю­ке­ві­ча

Му­зы­ка Дзміт­рыя Даў­га­лё­ва

Па­плач­це, кні­га­ўкі, па­плач­це

Над по­лем гор­кіх па­лы­ноў.

На гэ­тым по­лі, по­лі Брац­кім

Ні­хто не злі­чыць кур­га­ноў.

Над гэ­тым по­лем зор­ка ўпоў­нач

Га­рыць удо­ві­най сля­зой...

На гэт­кім по­лі, жа­лю поў­ным,

Спіць не­дзе ў све­це баць­ка мой.

Дзе тое по­ле, мне ска­жы­це,

Най­са­мых гор­кіх па­лы­ноў?

Дзе той кур­ган, які ба­ліць мне

Мац­ней ад ін­шых кур­га­ноў?

Ня­сі­це, кні­га­ўкі, ня­сі­це

Маю жа­ло­бу над зям­лёй.

Пры ма­ці толь­кі не ту­жы­це —

Ту­гі за век ха­пі­ла ёй.

Жа­лоб­ны плач плы­ве

Над по­лем на­шай до­лі.

Жа­лоб­ны плач плы­ве,

Не мае ме­жаў, бе­ра­гоў!

О, Бо­жа доб­ры, дай,

Каб сла­ві­лі мы во­лю

І бо­лей ані­ко­лі

Не на­сы­па­лі кур­га­ноў!

Па­плач­це, кні­га­ўкі, па­плач­це

Над по­лем гор­кіх па­лы­ноў.

Час­цей жы­вым на­па­мі­най­це

Пра сму­так Брац­кіх кур­га­ноў.

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.