Вы тут

ААН: у атмасферы самая высокая канцэнтрацыя вуглякіслага газу за 800 тысяч гадоў


Узровень парніковых газаў у атмасферы дасягнуў максімальнага ўзроўню за 800 тысяч гадоў. Гэтыя даныя апублікаваны ў справаздачы Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату ААН, паведамляе агенцтва Agence France-Presse. «Апошнія змены ў клімаце моцна паўплывалі на стан прыродных сістэм. Пацяпленне клімату — бясспрэчны факт», — гаворыцца ў дакуменце. Эксперты ўпэўнены, што калі не будуць прыняты неабходныя меры па скарачэнні выкідаў вуглякіслага газу, пацяпленне працягнецца, а да канца XXІ стагоддзя гэта можа прывесці да ўзнікнення незваротных наступстваў. Спецыялісты кажуць, што неабходна скараціць выкід вуглякіслага газу на 40-70% да 2050 года, а да 2100 года — практычна на 100%.

4-31

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.