Вы тут

Пакупнікоў чакаюць новыя «Гарызонты»


Тыдні бытавой тэхнікі айчынных вытворцаў пройдуць ва ўнівермагах сталіцы цягам лістапада-снежня.
Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама разам з прамысловымі прадпрыемствамі, сярод якіх «Амкадор-Белвар», «Гарызонт», «Атлант», у буйных гандлёвых арганізацыях Мінска пройдзе пашыраны продаж бытавой тэхнікі, у тым ліку і навінак. Яны адбудуцца ў ЦУМе, ГУМе, гандлёвым доме «На Нямізе», ва ўнівермагу «Беларусь». Падчас продажу будуць праводзіцца розыгрышы прызоў і анкетаванне пакупнікоў, на месцах будуць працаваць кансультанты. Каб заахвоціць грамадзян, на тавар будзе павялічаны гарантыйны тэрмін. А пры набыцці халадзільніка, маразільніка ці пральнай машыны «Атлант» пакупніка чакае падарунак — электрачайнік.
Для тых, хто зацікавіўся, застаецца дадаць, што 10-16 лістапада, 8-14 снежня адбудуцца тыдні «Атланта»; 17-23 лістапада, 15-21 снежня — тыдні «Гарызонта»; 10-16 лістапада, 15-21 снежня — тыдні бытавой тэхнікі «Белвар».
Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.