Вы тут

Прыяцель жанчыны-кіроўцы збіў пасажыраў


Вяртаючыся дадому з начнога клуба, 25-гадовы мінчанін з сяброўкай вырашылі скарыстацца паслугамі таксіста-«прыватніка». Якраз такі аўтамабіль, за рулём якога знаходзілася жанчына, яны заўважылі непадалёку. Дамовіўшыся пра кошт паездкі, маладыя людзі селі ў салон і накіраваліся ў пасёлак Сокал. Ведалі б, чым скончыцца гэтая паездка...

— Прыехаўшы па адрасе, кіроўца запатрабавала суму, удвая большую за агавораную да паездкі. Пасажыры ў адказ папрасілі выдаць ім чэк за паслугу, аднак жаданага не атрымалі. Жанчына-кіроўца... заблакіравала дзверы машыны, пазваніла свайму таварышу і накіравалася назад у Мінск. На просьбы пасажыраў выпусціць іх не рэагавала. Не дапамагло нават тое, што малады чалавек разбіў шкло, — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — У сталіцы, не выпускаючы пасажыраў, яна сустрэлася з таварышам, які падсеў у машыну. Мужчына таксама ніяк не рэагаваў на словы маладых людзей. Спыніўшыся ў прамзоне, ён пачаў... збіваць пасажыраў. Малады чалавек атрымаў больш за 20 удараў нагамі па галаве. Пры гэтым у яго адабралі больш за 200 тысяч рублёў і пашпарт. Падчас «размовы» пацярпелы сказаў, што дома ў яго ёсць 500 долараў, якія ён гатовы аддаць.

Усе зноў селі ў машыну і вярнуліся ў... Сокал. Падняўшыся ў чужую кватэру, мужчына пачаў пагражаць маладому чалавеку. На шум выйшаў бацька хлопца, які папрасіў агледзець машыну. Пакуль усе трое выходзілі на двор, малады чалавек паспеў выклікаць міліцыю.

У дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа за злоснае хуліганства. Ён знаходзіцца пад вартай. Дзеянням жанчыны-кіроўцы таксама даецца прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.