Вы тут

Мінск абагнаў Маскву па «квадратах»


Цяпер у нашай сталіцы на аднаго жыхара прыходзіцца каля 22 квадратных метраў жылой плошчы

Спецыялісты падлічылі, што па сярэдняй забяспечанасці жыллём беларускі мегаполіс на тры «квадраты» апярэджвае Маскву, аднак больш чым у 1,5 раза ўступае заходнееўрапейскім гарадам.

Намеснік дырэктара па продажах на другасным рынку жылля групы кампаній «Твая сталіца» Святлана Кудзелка адзначыла, што Мінск прырастае жылымі плошчамі хутчэй, чым насельніцтвам. Толькі ў другім квартале сёлета сярэдняя забяспечанасць жыллём вырасла на 1,4%. Нагадаю, што летась жыллёвы фонд павялічваўся для гараджан тэмпам 1,8%, у 2012 годзе — 1,9%, у 2011-м — на 2%, а ў 2010-м — і ўвогуле на 2,5%. Практычна не было росту ў 2007-2008 гадах — падчас сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу.

Па плошчы жылля на чалавека Мінск ужо пераўзыходзіць большасць сталіц краін СНД. У той жа час у гарадах Заходняй Еўропы на жыхара прыходзіцца звыш 35 квадратных метраў. Спецыялісты рынку нерухомасці падрыхтавалі аптымістычны прагноз, згодна з якім сярэдняя забяспечанасць жыллём у Мінску да 2020 года перавысіць 25 «квадратаў» на чалавека. Эксперты адзначаюць, што плошча жылля на душу насельніцтва ў Мінску расце разам з патрэбамі насельніцтва. Мінчане актыўна пераязджаюць з кампактных у больш габарытныя кватэры — стала больш удзельнікаў у «ланцуговых» здзелках. Калі яшчэ год таму ўдзельнікаў было ў сярэднім два-тры, то цяпер — каля пяці-шасці. Пры гэтым вырасла колькасць ахвотных абмяняць кватэру на другасным рынку на жыллё ў новабудоўлі.

Зараз на долю «ланцужкоў» прыпадае каля 70% здзелак. Цікавасць да такой альтэрнатыўнай схемы расце на фоне адсутнасці даступных жыллёвых крэдытаў і невысокай пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Гэтай восенню на рынак таксама вярнуліся прамыя класічныя абмены — прадаўцы сталі больш ахвотна згаджацца на прапанаваныя варыянты абмену.

Днямі Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, што за першае паўгоддзе жыллёвы фонд горада павялічыўся на 586 тысяч квадратных метраў. У выніку беларуская сталіца сёння мае каля 42,5 млн «квадратаў» жылля. Для параўнання, у Санкт-Пецярбургу агульная плошча ўсіх жылых памяшканняў большая ў 3 разы, у Маскве — у 5 разоў.

Таксама хутка ў Мінску расце другасны рынак жылля. Валавы аб'ём прапановы на гэтай пляцоўцы сёлета ў першым паўгоддзі павялічыўся больш чым на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым колькасць здзелак з кватэрамі за той жа перыяд скарацілася амаль на 25%. У сувязі з гэтым пакупнікі і эксперты чакалі зніжэння цэн, але гэтага практычна не адбываецца: рынак рэагуе стрымана і асцярожна. «На раўнавагу попыту і прапанова паказвае дастаткова стабільны кошт квадратнага метра з пачатку года — каля 1560 долараў», — падкрэсліла Святлана Кудзелка.

У бліжэйшыя два месяцы на рынку можа адбыцца невялікае ажыўленне. «Па-першае, беларусы традыцыйна імкнуцца вырашаць жыллёвае пытанне бліжэй да канца года. Так што попыт павінен пайсці ўверх, але з улікам вялікай прапановы гэта не прывядзе да росту цэн, — адзначыла намеснік дырэктара. — На рынку ў гэты час будуць запатрабаваны «аднапакаёўкі», а таксама недарагія «двушкі». Пры правільнай тактыцы знайсці пакупнікоў можна за кароткі час. Цяпер становіцца ўсё больш кватэр па актуальных цэнах. Такое жыллё магчыма прадаць даволі хутка».

Між тым мінчане сталі больш патрабавальнымі і ў выбары кватэры. Пакупнікоў сёння цікавяць не толькі месцазнаходжанне, але і тып дома, планіроўка памяшканняў, якасць рамонту. Яшчэ пару гадоў таму яны звычайна кіраваліся толькі цаной.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.