Вы тут

Так ці не так?


Мо­ладзь, чу­лі на­ві­ну? Ка­лі­фор­нія ста­ла пер­шым аме­ры­кан­скім шта­там, які вы­ра­шыў за­ка­на­даў­ча ўрэ­гу­ля­ваць... сек­су­аль­ную ак­тыў­насць сту­дэн­таў у кам­пу­сах дзяр­жаў­ных уні­вер­сі­тэ­таў. Но­вы за­кон, пад­пі­са­ны гу­бер­на­та­рам, на­зы­ва­юць «Так» азна­чае «так». Згод­на з да­ку­мен­там, перш чым ад­да­цца лю­бо­га кштал­ту сек­су­аль­ным уце­хам, сту­дэн­ты па­він­ны за­ру­чыц­ца «ста­ноў­ча вы­яў­ле­най, яс­най і доб­ра­ах­вот­най зго­дай» усіх удзель­ні­каў маг­чы­ма­га «фэс­ту». Мяр­ку­ец­ца, што гэ­та па­він­на быць ме­на­ві­та зго­да, а не «маў­чан­не або не­да­стат­ко­ва эфек­тыў­нае су­пра­ціў­лен­не». Па­сыл у за­ко­на са­мы што ні ёсць вы­са­ка­род­ны: да­ку­мент тлу­ма­чыць, што асо­ба, якая зна­хо­дзіц­ца ў ста­не сну, ал­ка­голь­на­га або нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня, а так­са­ма без пры­том­нас­ці, та­кую зго­ду даць не здоль­на. Уво­гу­ле, пры­няц­це гэ­тай іні­цы­я­ты­вы мае на ўва­зе ба­раць­бу з сек­су­аль­ным гвал­там. Ча­му та­ды смех у за­ле?

5-30

На­ват не­як ня­ём­ка пры­гад­ваць, што прак­тыч­на ўся «кла­сі­ка жан­ру» пра «пер­шы раз» у школь­ныя або сту­дэнц­кія га­ды зня­тая дзе? Пра­віль­на, у Га­лі­ву­дзе. Ве­да­е­це анек­дот? Жон­ка не­як ка­жа су­жэн­цу: «А да­вай зой­мем­ся ка­хан­нем, як у філь­мах»... Усё ад­бы­ва­ец­ца вель­мі бур­на — як у кі­но «для да­рос­лых». Аша­лом­ле­ная жон­ка, якая ме­ла на ўва­зе на­са­мрэч ра­ман­тыч­ныя ме­лад­ра­мы, пас­ля ўся­го вы­маў­ляе: «Та-а-ак, роз­ныя мы з та­бой філь­мы гля­дзім...»

Вось мне, на­прык­лад, не зу­сім зра­зу­ме­ла пра «ста­ноў­ча вы­яў­ле­ную, яс­ную і доб­ра­ах­вот­ную зго­ду». Зя­лё­ная (ці чыр­во­ная) ра­ке­та ў па­вет­ра або гуч­ны свіс­ток — гэ­та яск­ра­ва па­ка­за­ная па­зі­цыя. А на сло­вах як? Ня­ўжо вы не ве­да­е­це, што жан­чы­ну мож­на моц­на па­крыў­дзіць, ка­лі за­ля­цан­ні скон­чыць пра­ба­чэн­ня­мі? Па­мя­та­е­це, як спя­ваў не­ка­лі Ма­лі­нін: «По вам глазами вниз сколь­зя,/ я б расс­тег­нул ту­гой кор­сет,/ но вы — прек­рас­ное нель­зя/ из милллионов не­жных лет...» І да­лей: «Не, не, не, не». А ты ёй: «Так, так, так, так...» Ін­шы­мі сло­ва­мі — эмо­цыі ж ней­кія па­він­ны пры­сут­ні­чаць, паў­то­ны, інт­ры­га. Пры­го­жы ж пол — та­кія іс­то­ты... У іх «не» мо­жа азна­чаць «маг­чы­ма», а «маг­чы­ма» — «так». Муж­чы­на па сва­ёй сут­нас­ці па­ляў­ні­чы, яго «за­во­дзіць» пе­ра­след. «Опять бью мимо,/ хоть цель близка,/ последние силы/ соб­рав для брос­ка.../ О, невыносимо/ быть в шку­ре бы­ка!» Гэ­та ўсё той жа Аляк­сандр Ма­лі­нін, толь­кі ран­ні, ка­лі хто па­мя­тае. Ка­лі ён яшчэ не быў вы­ка­наў­цам мі­ла­гуч­ных ра­ман­саў у фра­ку, а на­сіў ро­кер­скую «ка­су­ху» і зу­сім ін­шы «ха­ер». Яна та­бе — «не», у сэн­се «вас тут не ста­я­ла». А ты ёй у ад­каз, як той Яш­ка-цы­ган з «Ня­ўлоў­ных мсці­ўцаў»: «Спрячь за высоким за­бо­ром дев­чон­ку, вы­кра­ду вмес­те с за­бо­ром». Ар­гу­мент? Жан­чы­на ж, як вя­до­ма, ка­хае ву­ша­мі. Ці лю­біць, каб па іх пры­го­жа «па­ез­дзі­лі». («Ка­лі б я быў алі­гар­хам, я ад­вёз бы вас на Ка­на­ры. Ка­лі б я быў мас­та­ком, я на­пі­саў бы ваш парт­рэт. Але я — прос­ты вар­таў­нік на мэб­ле­вай фаб­ры­цы, та­му ма­гу пра­па­на­ваць вам толь­кі ло­жак».) А ў аме­ры­кан­цаў пас­ля пры­няц­ця імі за­ко­ну сі­ту­а­цыя на­гад­вае мі­ні­я­цю­ру «Пры­ём у му­зыч­нае ву­чы­лі­шча» сма­лен­скай ка­ман­ды КВЗ «Тры­ёд і ды­ёд». (Гу­чыць пы­тан­не Анд­рэю Ска­ра­хо­ду: «У вас уво­гу­ле слых ёсць?» Той здзіў­ле­на па­ціс­кае пля­чы­ма: «Ну мы ж не­як вя­дзём з ва­мі дыя­лог».)

Вось ча­го мож­на да­біц­ца, ка­лі маў­чаць? А ў аме­ры­кан­цаў, па­вер­це мне, усё ў вы­ні­ку гэ­тым і скон­чыц­ца. На­пу­жа­ныя маг­чы­май ад­каз­нас­цю, яны хут­ка ўво­гу­ле бу­дуць ба­яц­ца на­ват ду­маць пра «гэ­та», не тое што агуч­ваць свае па­мкнен­ні. Зноў жа па­жар­тую ў тэ­му. Пе­ра­поў­не­ны са­лон аў­то­бу­са, асаб­лі­ва біт­ком на­бі­ла­ся па­са­жы­раў ка­ля дзвя­рэй. Рап­там з за­дняй пля­цоў­кі на ўвесь аў­то­бус раз­но­сіц­ца ўзбу­джа­ны жа­но­чы го­лас: «Муж­чы­на, што вы ро­бі­це? Я ў вас пы­та­ю­ся, што вы ро­бі­це?» У са­ло­не ўста­лёў­ва­ец­ца ці­шы­ня. Паў­за. По­тым з пя­рэд­няй пля­цоў­кі чу­ец­ца ўжо за­ці­каў­ле­ны муж­чын­скі го­лас: «Му­жык, не цяг­ні. Са­праў­ды, што ты там ро­біш?» А мо­ва са­ма­га сме­ла­га — та­го, хто ўсё ж ры­зык­не агу­чыць сваё жа­дан­не — па­да­ец­ца, бу­дзе на­гад­ваць ста­ры анек­дот пра па­руч­ні­ка Ржэў­ска­га. Ад­ной­чы за­пы­та­лі­ся, ад­куль у яго та­кі не­ве­ра­год­ны пос­пех у жан­чын. Ён ка­жа: «Усё вель­мі прос­та. Ка­лі ба­чу пры­го­жую жан­чы­ну, па­ды­хо­джу да яе і пы­та­ю­ся: «Ма­дам, мож­на вас за­пра­сіць у свой ло­жак?» — «Па­руч­нік, пра­бач­це, але ж за та­кія сло­вы мож­на і апля­ву­ху атры­маць!». — «Мож­на. Але ча­сам усё ж — у ло­жак».

Аме­ры­кан­скія кры­ты­кі но­ва­га за­ко­ну ўжо га­во­раць пра тое, што ён не­бяс­печ­на па­шы­рае зна­чэн­не тэр­мі­на «сек­су­аль­нае да­ма­ган­не». Ад­крыц­цё зра­бі­лі! Не ве­да­лі са­мі, у нас бы за­пы­та­лі­ся. Мы ўжо коль­кі ча­су б'ём­ся над пы­тан­нем, ча­му жа­дан­не жан­чы­ны — за­кон, а жа­дан­не муж­чы­ны — ар­ты­кул з Кры­мі­наль­на­га ко­дэк­са? Прад­стаў­ні­кі там­тэй­шай гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «На­цы­я­наль­ная ка­а­лі­цыя ў пад­трым­ку муж­чын» (ві­даць, спра­вы ў му­жы­коў у Аме­ры­цы зу­сім дрэнь, ка­лі дай­шло да на­цы­я­наль­най ка­а­лі­цыі) асу­дзі­лі за­кон, на­зваў­шы яго да­ку­мен­там, «што не­на­ві­дзіць муж­чын». З гэ­тай на­го­ды так і хо­чац­ца ска­заць: «Па­ва­жа­ныя дрэн­ныя лю­дзі, бе­ра­жы­це лю­дзей доб­рых! Па­мя­тай­це — вы жы­вя­це за іх кошт».

...А ве­да­е­це, як усё на­са­мрэч па­він­на ад­бы­вац­ца? Не па­мя­таю ўжо, дзе чуў, але гу­чыць так: «Ты ме­ня любишь, я те­бя лЮб­лю. Хоть и не­склад­но, за­то по смыс­лу». Га­лоў­нае, каб так і бы­ло. Ня­сум­на­га вам ча­су!

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.