Вы тут

Агучыў ідэю — дай ёй жыццё


Ма­ла­дыя пар­ла­мен­та­рыі ву­чац­ца ад­каз­нас­ці

Ма­ла­дзёж­ная па­ла­та пры Мін­скім га­рад­скім Са­ве­це дэ­пу­та­таў дзей­ні­чае з 2007 го­да. І з'яў­ля­ец­ца пер­шым ор­га­нам пар­ла­мен­та­рыз­му мо­ла­дзі ў на­шай кра­і­не. Сё­ле­та ад­бы­лі­ся ўжо вы­ба­ры Ма­ла­дзёж­най па­ла­ты 4-га склі­кан­ня: ад­стой­ваць ін­та­рэ­сы ма­ла­дых мін­чан на дзяр­жаў­ным уз­роў­ні бу­дуць 57 но­вых прад­стаў­ні­коў. Стар­шы­нёй стаў Ягор МА­КА­РЭ­ВІЧ, сту­дэнт-пер­ша­курс­нік Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

5-28

У свой час мы ўжо су­стра­ка­лі­ся з ім, каб да­ве­дац­ца пра яго пра­ект у рам­ках «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі», і та­ды Ягор дзя­ліў­ся пла­на­мі за­явіць сваю кан­ды­да­ту­ру на вы­ба­рах у Ма­ла­дзёж­ную па­ла­ту. За дзей­нас­цю яе, трэ­ба ад­зна­чыць, ён на­зі­раў на пра­ця­гу ча­ты­рох га­доў.

— Трэ­ба ра­зу­мець, што Ма­ла­дзёж­ная па­ла­та — гэ­та не дуб­лёр ці пе­ра­ем­нік ула­ды, як лі­чаць не­ка­то­рыя. Мы зай­ма­ем­ся кан­крэт­най пра­цай, рэа­лі­зу­ем пра­ек­ты роз­ных на­прам­каў. Ты цал­кам за ўсё ад­каз­ва­еш: ад па­чат­ку і да кан­ца. Тут не­маг­чы­ма дзей­ні­чаць па схе­ме «кі­нуў ідэю ў на­род і за­быў­ся...». Ка­лі мы вы­сту­па­ем іні­цы­я­та­ра­мі ней­ка­га пра­ек­та, то са­мі і зай­ма­ем­ся яго рэа­лі­за­цы­яй, — рас­каз­вае ма­ла­ды пар­ла­мен­та­рый. — На­огул пра­ект мя­не даў­но за­ці­ка­віў, бо ён да­па­ма­гае рэа­лі­за­ваць улас­ныя ідэі.

Пер­ша­па­чат­ко­ва ўся вы­бар­чая пра­гра­ма Яго­ра ба­зірава­ла­ся на тэ­ме пра­фе­сій­най ары­ен­та­цыі школь­ні­каў. На яго дум­ку, сён­ня трэ­ба больш ад­каз­на ста­віц­ца да гэ­та­га пы­тан­ня. Каб не бы­ло нор­май, ка­лі вы­пуск­ні­кі школ не­аб­ду­ма­на вы­бі­ра­юць бу­ду­чае мес­ца ву­чо­бы, вар­та па­чы­наць праф­ары­ен­та­цыю кла­са з 5-га, да­па­ма­гаць школь­ні­кам ары­ен­та­вац­ца ў све­це пра­фе­сій і вы­ба­ры на­ву­чаль­ных уста­ноў. Гэ­тая ідэя знай­шла пад­трым­ку ў Ка­мі­тэ­це па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Так, мож­на бы­ло б ла­дзіць эк­скур­сіі школь­ні­каў на мін­скія прад­пры­ем­ствы, пра­во­дзіць на па­ста­ян­най асно­ве вы­ста­вы «Аду­ка­цыя і кар'­е­ра», ак­цэн­та­ваць ува­гу пад­лет­каў на за­па­тра­ба­ва­ных у го­ра­дзе і кра­і­не пра­фе­сі­ях.

Ад­на з клю­ча­вых ідэй Яго­ра — пра­ек­ты эка­ла­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці:

— Я ня­бла­га раз­бі­ра­ю­ся ў гэ­тай тэ­ме і не губ­ляю да яе ін­та­рэ­су. На­са­мрэч ёсць праб­ле­мы, якія пад сі­лу вы­ра­шыць кан­суль­та­тыў­на­му ор­га­ну — на­прык­лад, ін­фар­ма­ван­не на­сель­ніц­тва аль­бо ства­рэн­не пля­цоў­кі для дыя­ло­гу.

Га­лоў­нае, чым пры­ва­бі­ла та­кая пра­ца юна­ка, — до­свед, які, па яго сло­вах, да­зва­ляе на ўлас­ныя во­чы ўба­чыць, як пра­цуе сіс­тэ­ма дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня. У Ма­ла­дзёж­най па­ла­це за два га­ды ты мо­жаш ра­за­брац­ца, што і як функ­цы­я­нуе, па­чы­на­ю­чы з мяс­цо­вых Са­ве­таў і за­кан­чва­ю­чы пар­ла­мен­там, да­ве­дац­ца пра ўза­е­ма­дзе­ян­не га­лін ула­ды.

— Я пра­па­на­ваў па­шы­рыць сіс­тэ­му ма­ла­дзёж­на­га пар­ла­мен­та­рыз­му — каб ства­ра­лі­ся ін­шыя пад­раз­дзя­лен­ні па ўсёй кра­і­не. Сён­ня ў Ма­ла­дзёж­най па­ла­це дзей­ні­чае ўзрос­та­вы цэнз: вуч­ні 9—11-х кла­саў і сту­дэн­ты 1—3-х кур­саў. Але прад­стаў­ляць ін­та­рэ­сы ўсёй мо­ла­дзі яны не мо­гуць. Ха­це­ла­ся б, каб у бу­ду­чы­ні ў яе ўлі­лі­ся і ма­ла­дыя лю­дзі, якія ўжо пра­цу­юць. У Ра­сіі, на­прык­лад, уз­рост удзель­ні­каў гра­мад­скіх па­лат ад 18 да 31 го­да... І та­кі па­ды­ход пра­віль­ны, та­му што час­та да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з юнац­кім мак­сі­ма­ліз­мам: сён­ня тыя, хто ад­бі­ра­ец­ца ў Па­ла­ту, пра­хо­дзяць кон­курс і зма­га­юц­ца за мес­ца, а заўт­ра яны губ­ля­юць ін­та­рэс да гра­мад­скай дзей­нас­ці. З па­зі­цыі стар­шы­ні я ра­зу­мею, што спат­рэ­бяц­ца яшчэ і фі­нан­са­выя ўлі­ван­ні, каб раз­ві­ваць ма­ла­дзёж­ны пар­ла­мен­та­рызм у маш­та­бах кра­і­ны. Але ка­лі мо­ладзь з 17—18 га­доў пра­цуе на ка­рысць го­ра­да, ства­ра­ю­чы свае пра­ек­ты і рэа­лі­зоў­ва­ю­чы іх, то ў вый­гры­шы за­ста­юц­ца ўсе, — упэў­не­ны Ягор.

Сён­ня аб­мяр­коў­ва­ец­ца ўжо ства­рэн­не кан­суль­та­тыў­най ма­ла­дзёж­най гру­пы пры Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па аду­ка­цыі, на­ву­цы, куль­ту­ры і са­цы­яль­ным раз­віц­ці.

— Ма­ла­дзёж­ная па­ла­та — не бі­лет у вя­лі­кую па­лі­ты­ку для ма­ла­дых і іні­цы­я­тыў­ных. Яе вар­та раз­гля­даць як мес­ца, дзе мож­на на­быць во­пыт і на­ву­чыц­ца ад­каз­нас­ці, — за­зна­чае мой су­раз­моў­ца. — Важ­ней не коль­касць пра­ек­таў, а іх якасць, але доб­ра бу­дзе, ка­лі на­ша­му склі­кан­ню ўдас­ца спа­лу­чыць і пер­шае, і дру­гое.

У са­мо­га Яго­ра пла­наў шмат, як і імк­нен­ня іх здзейс­ніць. Сё­ле­та ён стаў студэнтам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, але спа­дзя­ец­ца, што без праб­лем змо­жа су­мя­шчаць пра­цу ў Ма­ла­дзёж­най па­ла­це і ву­чо­бу.

Але­на ДРАП­КО.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.