Вы тут

Дзеці атрымалі сям'ю


Дом ся­мей­на­га ты­пу ўра­чыс­та ад­кры­­юць сёння ў па­сёл­ку Мір­ны Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на. Двух­па­вяр­хо­вы пры­го­жы дом за срод­кі аб­лас­но­га і рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­таў бу­даў­ні­кі ўзвя­лі менш чым за год. Яго ўжо за­ся­лі­ла но­вая сям'я: баць­кі На­дзея Мі­ка­ла­еў­на і Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­е­віч Яку­бо­ві­чы, іх дач­ка і шас­цё­ра пры­ём­ных дзя­цей.

Пры­ём­ныя дзе­ці, якія па­сту­пі­лі сю­ды, роз­ных уз­рос­таў — ад 13 да трох га­доў. Гэ­тыя хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі на­ра­дзі­лі­ся ў двух сем'­ях, па трое ў кож­най. Іх бія­ла­гіч­ныя баць­кі, жы­ха­ры Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, бы­лі па­збаў­ле­ны баць­коў­скіх пра­воў. Дзе­ці жы­лі не­ка­то­ры час у пры­тул­ках і дзі­ця­чых да­мах. І вось на­рэш­це яны ака­за­лі­ся ў са­праўд­най сям'і.

Па­вод­ле слоў стар­шы­ні Ма­ла­ха­вец­ка­га сель­ска­га Са­ве­та Ва­сі­ля Ва­лад­ке­ві­ча, у мяс­цо­вай ула­ды ёсць усе пад­ста­вы спа­дзя­вац­ца, што ў но­вым до­ме па­ся­лі­ла­ся са­праў­ды друж­ная і моц­ная сям'я. Ма­ці гэ­тай сям'і На­дзея Мі­ка­ла­еў­на, мож­на ска­заць, з ды­нас­тыі вы­ха­валь­ні­каў. Яе ма­ці пра­цуе ў до­ме ся­мей­на­га ты­пу ў Кро­шы­не. Та­му На­дзея не пры­бліз­на ве­дае гэ­ту ра­бо­ту, зна­ё­мая з цяж­кас­ця­мі і праб­ле­ма­мі баць­коў-вы­ха­валь­ні­каў. І вы­бар свой зра­бі­ла свя­до­ма.

У Брэсц­кай воб­лас­ці гэ­та бу­дзе 36‑ы дом ся­мей­на­га ты­пу. І ў той жа дзень у Іва­цэ­віц­кім ра­ё­не ад­кры­ва­ец­ца 37‑ы, а праз не­каль­кі дзён за­пла­на­ва­на ад­крыц­цё па­доб­най уста­но­вы ў Ба­ра­на­ві­чах.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.