Вы тут

Трэнажор заменіць агнямёт


На аэ­ра­дро­ме «Ба­ра­на­ві­чы» на ба­зе 120-й зе­ніт­най ра­кет­най бры­га­ды і 61-й зні­шчаль­най авія­цый­най ба­зы ВПС і вой­скаў су­праць­па­вет­ра­най аба­ро­ны бы­лі раз­гле­джа­ны перс­пек­тыў­ныя кі­рун­кі бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця ар­міі.

6-47

Удзель­ні­каў апе­ра­тыў­на­га збо­ру ка­манд­на­га са­ста­ву Уз­бро­е­ных Сіл Бе­ла­ру­сі, ся­род якіх зна­хо­дзіў­ся і мі­ністр аба­ро­ны Юрый Жа­до­бін, бы­лі прад­стаў­ле­ны перс­пек­ты­вы ма­дэр­ні­за­цыі сіс­тэм уз­бра­ен­ня, на­ву­чан­ня сал­дат і кі­ра­ван­ня вой­ска­мі.

Уся­го бы­ло раз­гор­ну­та больш за 70 узо­раў ва­ен­най і спе­цы­яль­най тэх­ні­кі, мно­гія з якіх ужо ўзя­ты на ўзбра­ен­не. Не­ка­то­рыя з рас­пра­цо­вак пра­хо­дзяць тэх­ніч­ныя вы­пра­ба­ван­ні і бы­лі прад­стаў­ле­ны ўпер­шы­ню. Ся­род іна­ва­цый бы­лі элект­рон­ныя трэ­на­жо­ры, якія ў поў­най ме­ры па­гру­жа­юць сал­да­та ў ба­я­вую аб­ста­ноў­ку. На­прык­лад, элект­рон­ны трэ­на­жор для на­ву­чан­ня страль­бе з рэ­ак­тыў­на­га пя­хот­на­га аг­ня­мё­та, які з 2015 го­да пач­не па­сту­паць у злу­чэн­ні і во­ін­скія час­ці. Па­доб­ная ма­дэр­ні­за­цыя дае маг­чы­масць не толь­кі ска­ра­ціць час на на­ву­чан­не і ма­дэ­ля­ван­не лю­бой ба­я­вой аб­ста­ноў­кі, але і абы­хо­дзіц­ца знач­на тан­ней, бо адзін стрэл з са­праўд­на­га аг­ня­мё­та каш­туе ка­ля 2 тыс. до­ла­раў.

Сёлета вя­лі­кае зна­чэн­не на­да­ва­лі сіс­тэ­мам кі­ра­ван­ня і кант­ро­лю вой­ска­мі. Пра­дэ­ман­стра­ва­ны ў Ва­ен­най ака­дэ­міі пра­грам­на-ін­фар­ма­цый­ны комп­лекс «Ву­чэн­ні». Уні­каль­насць пра­гра­мы ў тым, што яна да­зва­ляе кант­ра­ля­ваць пра­цэс пры­няц­ця ра­шэн­няў у ан­лайн-рэ­жы­ме.

6-48

— За­да­ча не толь­кі на на­ступ­ны год, а на­огул заў­сё­ды — быць у па­ста­ян­най га­тоў­нас­ці да вы­ка­нан­ня за­дан­няў па пры­зна­чэн­ні ў лю­бых умо­вах, — рас­па­вёў Юрый Жа­до­бін. — Тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў све­це, а ця­пер і ў на­шых паў­днё­вых су­се­дзяў, ка­жа пра тое, што гэ­тая за­да­ча па­він­на быць у по­лі зро­ку.

Пры­яры­тэ­ты ў раз­віц­ці ўзбра­ен­ня: су­праць­па­вет­ра­ная аба­ро­на, сі­лы спе­цы­яль­ных апе­ра­цый, ра­дыё­элект­рон­ная ба­раць­ба і раз­вед­ка — рас­крыць і па­пя­рэ­дзіць.

Сяр­гей Ні­ка­но­віч

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.