Вы тут

Танцуем, як продкі


Заўсёды ма­ла­ды «Ста­ры Оль­са» за­пра­шае на кан­цэр­ты, пры­све­ча­ныя ўлас­на­му 15-год­дзю

Да «круг­лых» дат ар­тыс­ты ста­вяц­ца па-роз­на­му. Ад­ны лю­бяць ад­зна­чаць як маш­таб­ны юбі­лей кож­ную пя­ці­год­ку на сцэ­не, ін­шыя прын­цы­по­ва не пры­зна­юць твор­чых ве­ча­роў з гэ­тай на­го­ды... Гурт ся­рэд­ня­веч­най му­зы­кі «Ста­ры Оль­са» пры­трым­лі­ва­ец­ца за­ла­той ся­рэ­дзі­ны па­між дзвю­ма край­нас­ця­мі. І, хоць і збі­ра­ец­ца ад­зна­чыць сваё 15-год­дзе аж­но тры­ма кан­цэр­та­мі, па­да­рун­каў не про­сіць — на­ад­ва­рот, рых­туе іх для ад­да­ных пры­хіль­ні­каў.

«Я не ве­даю, як асэн­са­ваць гэ­тыя 15 га­доў. Аса­біс­та ў мя­не гэ­та зра­біць не атрым­лі­ва­ец­ца, — пры­зна­ец­ца лі­дар гур­та Змі­цер Са­сноў­скі. — Ска­заць, што мы па­ста­ле­лі, — дык не­як не ад­чу­ва­ец­ца. Юна­чай ду­рас­ці так­са­ма не па­ме­не­ла (уз­га­даць хоць бы вы­па­дак у Поль­шчы, ка­лі на­шы му­зы­кан­ты ледзь не ўгна­лі ва­ен­ны ка­тар!). Адзі­нае, што ма­гу за­зна­чыць: ця­пер больш атрым­лі­ва­ец­ца «рас­ка­паць» ці­ка­ва­га, пе­ра­тва­рыц­ца ў гэт­кую му­зыч­на-на­ву­ко­вую ла­ба­ра­то­рыю».

Ус­тры­мац­ца ад пад­вя­дзен­ня пэў­ных вы­ні­каў, на­пэў­на, усё ж нель­га. Ка­лі браць толь­кі фак­ты, то за 15 га­доў іс­на­ван­ня «Ста­ры Оль­са» зра­біў­ся заў­сёд­ні­кам і хэд­лай­не­рам фес­ты­ва­ляў ся­рэд­ня­веч­най куль­ту­ры як у Бе­ла­ру­сі, так і за яе ме­жа­мі, вы­пус­ціў 12 аль­бо­маў (са­мы све­жы з якіх, «Сан­та Ма­рыя», уба­чыў свет зу­сім ня­даў­на), аб'­ез­дзіў з гаст­ро­ля­мі бліз­кае і да­лё­кае за­меж­жа — ад Поль­шчы і Укра­і­ны да Шве­цыі і Га­лан­дыі, на­ла­дзіў шчыль­нае су­пра­цоў­ніц­тва з ры­цар­скі­мі клу­ба­мі, май­стра­мі ста­ра­даў­ніх ін­стру­мен­таў, му­зея­мі і да­след­чыц­кі­мі цэнт­ра­мі...

На­огул, сцвяр­джа­юць му­зы­кан­ты, пра­цы на іх век хо­піць з ліш­кам: «У ад­ным толь­кі зна­ка­мі­тым збор­ні­ку ба­роч­най му­зы­кі «По­лац­кі сшы­так» — звыш 70 кам­па­зі­цый, а мы сыг­ра­лі ўся­го 21, так што яшчэ іг­раць і іг­раць!». Да та­го ж за апош­нія не­каль­кі га­доў, што «Ста­ры Оль­са» зай­ма­ец­ца вы­ключ­на ін­стру­мен­таль­най му­зы­кай ба­ро­ка і ся­рэд­ня­веч­ча, гурт кры­ху за­су­ма­ваў па пес­нях. На­столь­кі, каб па­кры­се на­збі­раць іх на цэ­лую пра­гра­му пад умоў­най наз­вай «За­столь­ныя пес­ні лі­тоў­ска­га ры­цар­ства», якую, да ра­дас­ці пры­хіль­ні­каў, пла­ну­ец­ца вы­даць у на­ступ­ным аль­бо­ме.

«Мы шмат дзе іг­ра­лі, — раз­ва­жае буб­нач Анд­рэй Апа­но­віч, — на ка­мер­ных сцэ­нах і ў зам­ках, у кас­цё­лах, на фес­ты­ва­лях пад ад­кры­тым не­бам — і паў­сюль ці­ка­ва, бо ёсць свае «фіш­кі». Але, без­умоў­на, са­мыя леп­шыя ад­чу­ван­ні па­кі­да­юць вы­ступ­лен­ні ў са­праўд­ных ся­рэд­ня­веч­ных сце­нах».

У блі­жэй­шай жа перс­пек­ты­ве «Ста­ры Оль­са» дасць тры кан­цэр­ты, пры­мер­ка­ва­ныя да ўлас­на­га 15-год­дзя: 16 ліс­та­па­да гурт вы­сту­піць у Мін­ску ў ДК МАЗ, 23 ліс­та­па­да — у Гро­дзен­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі, 13 снеж­ня — у Го­мель­скім ГЦК. Да вы­бра­на­га з усіх аль­бо­маў абя­ца­юць да­даць но­выя пес­ні, якія яшчэ ні­дзе не гу­ча­лі. Ва ўсіх га­ра­дах, да­рэ­чы, упер­шы­ню ў гіс­то­рыі гур­та мож­на бу­дзе на­быць не толь­кі дыс­кі з лю­бі­мы­мі за­пі­са­мі, але і «фір­мен­ныя» май­кі. А для слу­ха­чоў, якія прый­дуць на ста­ліч­ны кан­цэрт у бе­ла­рус­кай вы­шы­ван­цы, ар­га­ні­за­та­ры пад­рых­та­ва­лі да­дат­ко­выя пры­ем­ныя сюр­пры­зы.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

Фо­та staryolsa.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.