Вы тут

Процьма і плойма — гэта... сціжма


Што­ты­дзень у эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь-3» — гуль­ня «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку». Для та­го, каб стаць яе ўдзель­ні­ка­мі, не­аб­ход­на зай­сці на сайт http://tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз ба­нер «Раз­маў­ля­ем па-бе­ла­рус­ку» за­поў­ніць за­яў­ку на ка­ман­ду з трох ча­ла­век. Па­пя­рэд­не ж пра­ве­рыць сваё ве­дан­не род­най мо­вы мож­на з да­па­мо­гай «Звяз­ды». Ці ве­да­лі вы, што:

*Ру­но — ус­хо­ды, па­се­вы азі­мых куль­тур. «А ва­кол так ці­ха-го­жа, а па­слу­ха­еш — чут­но, як рас­це тра­ва і збож­жа — ні­вак све­жае ру­но» — пі­саў Я. Ко­лас у паэ­ме «Сы­мон-му­зы­ка».

*Свя­цёл­ка — не­вя­лі­кі, чыс­ты па­кой­чык. У ста­ра­жыт­на­сці жы­лыя па­мяш­кан­ні не ме­лі вок­наў, акра­мя не­вя­лі­кіх ад­ту­лін. А свя­цёл­ка, свят­лі­ца — па­мяш­кан­не з вок­на­мі.

*Сціж­ма — вя­лі­кая коль­касць, мност­ва. Без­ліч, на­ва­ла, плой­ма, проць­ма, сціж­ма — усё гэ­та сі­но­ні­мы.

*Норт — кру­ты па­ва­рот ра­кі з хут­кім ця­чэн­нем.

*Ліх­ва — пра­цэн­ты з та­го, што ад­да­дзе­на ў па­зы­ку. Ліх­вяр — ча­ла­век, які дае гро­шы ў доўг і бя­рэ вы­со­кія пра­цэн­ты за іх.

*Ле­ту­цен­не — ма­ра пра што-не­будзь пры­ваб­нае.

*За гуж узяц­ца — узяц­ца за спра­ву, лі­чыць ся­бе здоль­ным вы­ка­наць яе. Па-рус­ку: «сло­во дать», «груз­дём на­звать­ся».

*Як уюн на га­ра­чай па­тэль­ні — кру­ціц­ца бес­пе­ра­стан­ку, не зна­хо­дзіць вый­сця з цяж­кіх аб­ста­він, біц­ца як ры­ба аб лёд. Рус­кі ана­лаг — «крутиться как бел­ка в ко­ле­се». Бе­ла­рус­кі вы­раз «як уюн на га­ра­чай па­тэль­ні» ўжы­ва­ец­ца з аба­вяз­ко­вым дзея­сло­вам «кру­ціц­ца», у якім су­іс­ну­юць два зна­чэн­ні: ру­хац­ца, зві­ва­ю­чы­ся, і быць у па­ста­ян­ным кло­па­це, вы­круч­вац­ца, на­ват хіт­рыць.

Чар­го­выя вы­пус­кі тэ­ле­вік­та­ры­ны гля­дзі­це ў эфі­ры «Бе­ла­русь 3» кож­ную су­бо­ту ў 11.10—11.25.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.