Вы тут

Малюючы… грашыма


Ну­міт­рак­сі­ка — но­вы від мас­тац­тва?

Знай­сці для ся­бе хо­бі ў наш час не так цяж­ка: коль­кі ці­ка­вых і не­звы­чай­ных за­ня­ткаў для апан­та­ных лю­дзей бы­ло пры­ду­ма­на за гіс­то­рыю ча­ла­вец­тва! Ка­лек­цы­я­ні­ра­ван­не ма­нет, ма­рак, му­зы­кі ці прос­тыя за­ня­ткі лю­бі­май спра­вай: спор­там або, на­прык­лад, ма­ля­ван­нем — вы­бі­рай, што ду­шы за­ўгод­на! А мож­на пай­сці ін­шым шля­хам і пры­ду­маць хо­бі са­мо­му. Ме­на­ві­та так зра­біў Юрый МА­ТУ­СЕ­ВІЧ, які пры­ду­маў не­звы­чай­ны за­ня­так і на­ват даў яму наз­ву — «ну­міт­рак­сі­ка». Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» на­ве­да­лі­ся да яго ў гос­ці і па­раз­маў­ля­лі аб гэ­тым не­ар­ды­нар­ным хо­бі.

6-44

—На­зваць ся­бе ну­міз­ма­там я не ма­гу, — ка­жа Юрый, пе­ра­бі­ра­ю­чы стос ма­нет роз­на­га па­ме­ру, ко­ле­ру і фор­мы, якія ля­жаць на ста­ле. — Са­праўд­ныя ама­та­ры гэ­тай спра­вы ма­юць аль­бо­мы, ад­па­вед­ныя скры­ні, у іх ёсць свае па­тра­ба­ван­ні да за­ха­ван­ня ма­нет. Акра­мя та­го, яны «па­лю­юць» на ма­не­ты пэў­ных га­доў вы­пус­ку, рэд­кія эк­зэмп­ля­ры. Я ж збі­раў ма­не­ты, хут­чэй, як па­мяць — пры­во­зіў са шмат­лі­кіх ванд­ро­вак.

Не­вя­лі­кая част­ка ка­лек­цыі Юрыя Ма­ту­се­ві­ча — гэ­та ў асноў­ным ма­не­ты па­меж­ных з Бе­ла­рус­сю кра­ін: Ра­сіі, Укра­і­ны, Поль­шчы, Літ­вы. Ад­нак трап­ля­юц­ца і эк­зэмп­ля­ры, ра­дзі­ма якіх да­лё­ка: Аў­стра­лія, Япо­нія, Кі­тай, Тай­ланд, Мек­сі­ка… Ёсць і гра­шо­выя адзін­кі дзяр­жаў, якіх ужо даў­но ня­ма на кар­це све­ту, — та­кіх, як ГДРаў­скі пфе­нінг, юга­слаў­скі ды­нар.

—Па­ча­ло­ся ўсё прос­та: з раз­ва­лам Са­вец­ка­га Са­ю­за на ру­ках у мя­не апы­ну­лі­ся гэ­тыя ма­не­ты, бо не па­спеў раз­мя­няць у бан­ку, — смя­ец­ца Юрый. — Так яны і ста­я­лі ў скры­ні на сва­ім мес­цы. А ўжо хо­бі з'я­ві­ла­ся вы­пад­ко­ва: гу­ляў з дзець­мі і пе­ра­да мной ля­жа­ла вось та­кая ж гор­ка ма­нет, якія я па­спра­ба­ваў не­як упа­рад­ка­ваць. Атры­маў­ся аб­стракт­ны ма­лю­нак. Пас­ля я зра­біў ужо неш­та асэн­са­ва­нае. Па-мой­му, гэ­та бы­ла ней­кая кве­тач­ка. З гэ­та­га і па­чаў­ся мой но­вы за­ня­так, яко­му я даў наз­ву «ну­міт­рак­сі­ка».

Ну­міт­рак­сі­ка (ад ла­цін­ска­га nummus — ма­не­та і traxerіt — ма­ля­ваць) — гэ­та ства­рэн­не ма­люн­каў з ма­нет. Па сло­вах спа­да­ра Ма­ту­се­ві­ча, па­трэ­ба ў ней­кай наз­ве для хо­бі ўзнік­ла, ка­лі зай­мац­ца ма­ля­ван­нем ма­не­та­мі па­ча­ла і яго дач­ка. Пас­ля гэ­та­га ста­ла зра­зу­ме­ла, што мож­на вы­лу­чыць роз­ныя тэх­ні­кі скла­дан­ня вы­яў. Акра­мя гэ­та­га, Юрый шчы­ра пры­зна­ец­ца, што яму ха­це­ла­ся б па­кі­нуць пас­ля ся­бе неш­та ці­ка­вае, ха­ця б для сва­іх бліз­кіх. Але ці маг­чы­ма ў све­це, у якім, зда­ва­ла­ся б, пры­ду­ма­на ўжо ўсё, зра­біць неш­та но­вае?

—Вя­до­ма ж, я ці­ка­віў­ся, ці іс­на­ва­ла неш­та па­доб­нае ра­ней. Шу­каў ін­фар­ма­цыю ў ін­тэр­нэ­це, кан­суль­та­ваў­ся са зна­ё­мым мас­та­ком, на­ват ра­біў за­пыт у На­цы­я­наль­ную біб­лі­я­тэ­ку — ні­чо­га. Са­мае бліз­кае да пры­ду­ма­на­га мной — ма­не­ты як част­ка ней­ка­га мас­тац­ка­га тво­ра, на­прык­лад, кар­ці­ны. Уво­гу­ле, ме­та­ліч­ныя гро­шы вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў мно­гіх сфе­рах: з іх скла­да­юць вя­лі­кія кан­струк­цыі, на­ват ро­бяць жа­но­чыя ўпры­га­жэн­ні, але ін­фар­ма­цыі аб ме­на­ві­та ма­ля­ван­ні ма­не­та­мі я не знай­шоў ні­дзе.

6-42

Тэх­ні­ка ства­рэн­ня ма­люн­каў да­во­лі прос­тая. Юрый дэ­ман­струе яе тут жа на ста­ле. У якас­ці асно­вы вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца цём­ная тка­ні­на. Па та­кой па­верх­ні ма­не­ты не коў­за­юц­ца, а іх бляск на ёй вы­гля­дае вель­мі пры­го­жа. «Фар­бы» мо­гуць клас­ці­ся ад­на на ад­ну, атрым­лі­ва­ец­ца неш­та на­кшталт ры­бі­най лус­кі, а кан­струк­цыя ста­но­віц­ца аб'­ём­най. Мож­на склас­ці і звы­чай­ны плос­кі ма­лю­нак. За­ста­ец­ца толь­кі пра­віль­на пад­бі­раць ко­лер і па­мер ма­нет, што звы­чай­на не­скла­да­на — ва­лю­та ад­ной вар­тас­ці і з'яў­ля­ец­ца ко­ле­рам у «па­літ­ры».

А вось га­то­вы ма­лю­нак Юрыя па­ба­чыць не­маг­чы­ма: звы­чай­на твор не за­ста­ец­ца на тка­ні­не доў­га. Спа­дар Ма­ту­се­віч тлу­ма­чыць гэ­та тым, што адзін ма­лю­нак мо­жа хут­ка на­да­ку­чыць і лепш пус­ціць каш­тоў­ныя ма­не­ты на но­вую за­ду­му. Ста­рыя ж за­хоў­ва­юц­ца ў па­мя­ці бліз­кіх і на фо­та­здым­ках — гэ­та ра­цы­я­наль­на. Ця­пер ка­лек­цыя та­кіх фа­та­гра­фій да­во­лі вя­лі­кая: квет­кі, ма­тыль­кі, анёл­кі…

—Воб­раз, які я ха­чу ўва­со­біць, з'яў­ля­ец­ца не­як сам са­бой, над ім не ся­дзіш і не ду­ма­еш га­дзі­на­мі, — рас­каз­вае Юрый Ма­ту­се­віч. — А вось рэа­лі­за­цыя пэў­ны час зай­мае, да не­каль­кіх га­дзін. Тым больш, што ма­не­ты — не са­мы зруч­ны тэх­ніч­ны сро­дак. Бы­вае, што не­дзе эле­мент пра­валь­ва­ец­ца, та­ды па­чы­на­еш ся­дзець і пін­цэ­там вяр­та­еш усё на сваё мес­ца. Акра­мя мя­не, ну­міт­рак­сі­кай ці­ка­вяц­ца дзве мае дач­кі. Жон­ка ін­та­рэ­су не вы­каз­вае, але і су­праць ні­чо­га не мае.

Да­рэ­чы, ма­ля­ван­не ма­не­та­мі — не адзі­нае хо­бі Юрыя. З 2001 го­да ў ін­тэр­нэ­це іс­нуе сайт пад наз­вай «Пла­не­та Ма­ту­се­ві­чаў», ства­раль­ні­кам яко­га быў наш ге­рой. У ме­жах сай­та больш за 100 сем'­яў з 19 кра­ін све­ту збі­ра­юць ін­фар­ма­цыю аб сва­ім проз­ві­шчы, дзе­ляц­ца ўлас­най твор­час­цю, рэ­цэп­та­мі страў і на­ват пра­вод­зяць жар­таў­лі­выя кон­кур­сы на­кшталт «Міс Ма­ту­се­віч». Так­са­ма пас­ля ся­мей­ных па­да­рож­жаў Юрый ства­рае ві­дэа­ро­лі­кі.

—Га­лоў­нае, што на хо­бі мне ха­пае ча­су, — ка­жа спа­дар Ма­ту­се­віч. — Я ду­маю, што ма­тэ­ры­яль­ныя па­трэ­бы пе­ра­шка­джа­юць мно­гім лю­дзям вы­яў­ляць ся­бе, і гэ­та прык­ра. У кож­на­га ёсць свае спра­вы, сваё жыц­цё. Але трэ­ба ву­чыц­ца спа­лу­чаць бы­та­выя пы­тан­ні з па­трэ­бай твор­час­ці. На маю дум­ку, гэ­та вель­мі важ­на.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та На­тал­лі АСМО­ЛЫ і з аса­біс­та­га ар­хі­ву

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.