Вы тут

З‑за спайсу ўбачыў не тое «сузор'е»?


Учора бліжэй да канца працоўнага дня дзіўнае відовішча разыгралася на вачах мінакоў, што праходзілі каля скрыжавання вуліц Б.Хмяльніцкага і Я.Коласа, побач з папулярнай некалі кавярняй «Сузор'е», — лічыце, пад вокнамі Дома прэсы.

—Малады чалавек паводзіў сябе яўна неадэкватна. Ён бегаў туды-сюды, раскідваў па баках тэлефоны, грошы, раскладваў па смеццевых баках абразкі і крэдыткі. А потым на нашых вачах залез на дах «сітраена» і скочыў уніз галавой «ластаўкай», — распавялі карэспандэнту «Звязды» супрацоўнікі міліцыі, якія працавалі на месцы здарэння.

Як высветлілася, яны самі першымі заўважылі незвычайныя паводзіны маладога чалавека, калі ехалі на маршрут (прынамсі, ніякіх паведамленняў ад сведак у дзяжурную часць Савецкага РУУС сталіцы на той момант, як мы ўдакладнілі, не паступала). Калі карэспандэнты прыбылі на месца праз нейкія хвіліны, пра здарэнне тут нагадвалі хіба толькі прамочаныя крывёй кавалкі бінтоў, што валяліся на тратуарнай плітцы, ды машыны супрацоўнікаў праваахоўных органаў і хуткай медыцынскай дапамогі, якія не надта выбіваліся з агульнага шэрагу прыпаркаваных на ўзбочыне вуліцы аўто. Сам пацярпелы знаходзіўся ў «хуткай», дзе яму ўжо аказалі першую дапамогу. «Вось сядзіць ззаду, усміхаецца», — кіўнулі міліцыянеры. На іх думку, прычына неадэкватных паводзін маладога чалавека — ужыванне спайсу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.