Вы тут

Кожны шосты немец хоча вярнуць Берлінскую сцяну


У свеце адзначаюць 25‑ю гадавіну падзення Берлінскай сцяны, якая 28 гадоў падзяляла Германію на Захад і Усход. Пры гэтым сёння амаль кожны шосты немец выступае за тое, каб гэты сімвал халоднай вайны быў адноўлены. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае інстытутам вывучэння грамадскай думкі Іnsа-Соnsulеrе на заказ газеты Thurіngіsсhе Lаndеszеіtung. Паводле вынікаў даследавання, 16% рэспандэнтаў выказаліся за вяртанне Берлінскай сцяны. З пункту гледжання партыйнай прыналежнасці за аднаўленне яе выступілі 16% прыхільнікаў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі і 15% прыхільнікаў «левых». Сярод выбаршчыкаў Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Ангелы Меркель і «зялёных» такіх аказалася па 11% адпаведна. Часцей за іншых за вяртанне сцяны выступалі прыхільнікі партыі еўраскептыкаў «Альтэрнатыва для Германіі» — 20%, перадае ТАСС. Адзначым, што пры апытанні ў 2009 годзе значна менш немцаў выказаліся за аднаўленне сцяны — тады гэта быў кожны восьмы.

11-33hron

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.