Вы тут

Гнаў на высокай хуткасці. Ад каго?


На жаль, за мінулыя дні вышэйзгаданы выпадак быў у Мінску не адзіным. На вуліцы Гая ахвярамі аварыі сталі яшчэ два чалавекі.

— Кіроўца аўтамабіля «Аўдзі А8», рухаючыся ранкам на высокай хуткасці па вуліцы, сутыкнуўся з «Аўдзі 100», якая ехала ў спадарожным кірунку. Пасля ўдару «Аўдзі 100» адкінула на некалькі метраў. Пасля кіроўца, які справакаваў ДТЗ, наехаў яшчэ на некалькі аўтамабіляў. Усяго ўдзельнікамі здарэння сталі шэсць машын, — паведаміла Таццяна Харлінская.

Падчас аварыі загінулі два чалавекі — муж і жонка з «Аўдзі 100». Віноўнік здарэння пакінуў свой аўтамабіль на месцы ДТЗ і спрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Гісторыя атрымала нечаканы працяг, дакладней, пачатак... Як паведамлялася, па месцы жыхарства затрыманага былі знойдзены яго блізкія — жонка і двое непаўналетніх дзяцей — з цялеснымі пашкоджаннямі. Следства ўстанавіла, што падазраваны ў ДТЗ на вуліцы Гая перад гэтым інцыдэнтам, знаходзячыся дома, раніў нажом сваю жонку, сына і дачку...

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.