Вы тут

Госця са стракатымі пёркамі,


або Птушыная талерантнасць

Рэдкая для нашых мясцін качка-мандарынка плавае ўздоўж набярэжнай Мухаўца ў Брэсце

Як гэтая экзатычная птушка аказалася ў Мухаўцы, дакладна ніхто не ведае. Не так даўно такая ж прыгожая стракатая качачка была заўважана ў Лідзе. А пастаяннае яе месца пражывання — Усходняя Азія (Кітай, Карэя, Японія). У Расіі яна гняздзіцца ў Хабараўскім і Прыморскім краях, на Сахаліне і Амуры. Радзей сустракаецца ў Заходняй Еўропе. Паводле назіранняў актывістаў абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», у Брэсце качку-мандарынку бачылі толькі ў 1987 годзе.

І вось стракатая прыгажуня завітала да нас зноў. Яе з задавальненнем падкормліваюць гараджане. Дзеці прыходзяць у захапленне ад магчымасці кінуць крошку батона прыгожанькай птушцы. Рэдкую гасціннасць праяўляюць пастаянныя насельнікі гэтага ўчастка ракі — лебедзі і качкі. Цікава, што калі гады два таму на Мухавец прыляцела маранка — нырковая качка, яе не прынялі пёрыстыя мясцовыя птушкі і літаральна абскублі за тыдзень. А гэтую госцю зусім не чапаюць, важна праплываюць міма. Навучыліся талерантнасці?

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.