Вы тут

З Якімавай Слабады — у Парыж


Тэ­ле­фон­ны зва­нок за­стаў мя­не ў са­дзе ля на­ша­га ле­ці­шча. «Мо­жа, усё ж не ехаць у гэ­ты Па­рыж? — па­знаў го­лас мас­та­ка Сяр­гея Ка­ва­ля. — Мне і тут доб­рых тэм ха­пае... Як лі­чы­це?» Між­во­лі пры­га­да­лі­ся яго даў­нія сло­вы: «Сон­ца ва­кол ад­ноль­ка­вае. Пры­ро­да — як пер­ша­кры­ні­ца па­знан­ня. Усё на­ту­раль­нае — бес­ка­рыс­лі­вае. І пры­ро­да бес­ка­рыс­лі­вая так­са­ма...» Я азір­нуў­ся ва­кол: бліз­кі лес з во­да­рам бач­най на­ват ад­сюль Бя­рэ­зі­ны, ста­ра­жыт­ныя кур­га­ны... Са­праў­ды пры­го­жа! Ды і ў яго род­най вёс­цы та­кой пры­га­жос­ці ха­пае. Мо­жа, яшчэ і леп­шай. Але ж зу­сім ня­даў­на Сяр­гей вы­каз­ваў за­не­па­ко­е­насць, што не па­спее да ад'­ез­ду афор­міць за­меж­ны паш­парт. І вось ця­пер... «Трэ­ба адзін раз з'ез­дзіць хоць бы для та­го, каб по­тым не ха­це­ла­ся», — па­спя­шаў­ся я ад­ка­заць. Дзесь­ці ў Які­ма­вай Сла­ба­дзе па­чуў­ся зна­ё­мы доб­ра­зыч­лі­вы смех мас­та­ка: «Хі­ба што так.... Ну, доб­ра, пе­ра­ка­на­лі...»

12-23

Даў­но ве­даю Сяр­гея. І кож­ны раз, су­стра­ка­ю­чы­ся з ім, заў­сё­ды ду­маю, што са­праўд­ны мас­так заўж­ды за­хоў­вае вер­насць свай­му дзя­цін­ству. Гэ­та на­дае тво­рам шчы­расць і пер­ша­снасць све­та­ад­чу­ван­ня, без ча­го прос­та не­маг­чы­ма ўя­віць вы­яў­лен­чае мас­тац­тва. Асаб­лі­ва та­кое да­ты­чыц­ца жы­ва­піс­цаў, якія спа­вя­да­юць ін­сіт­нае, або на­іў­нае, мас­тац­тва. І ні­чо­га крыўд­на­га ня­ма ў тым, што іх час ад ча­су на­зы­ва­юць пры­мі­ты­віс­та­мі. Ме­на­ві­та яны ні­бы­та сін­тэ­зу­юць тра­ды­цый­ную на­род­ную твор­часць (лу­бок) і тое, што лі­чыц­ца на­іў­ным рэа­ліз­мам. Імк­нен­не да пра­ста­ты, але не да спро­шча­нас­ці, ла­ка­нізм вы­яў­лен­чых срод­каў, яр­кая рас­фар­боў­ка, раз­лі­ча­ная звы­чай­на на зро­ка­вы эфект, тлу­ма­чаль­ныя над­пі­сы... Гэ­та да­лё­ка не поў­ны пе­ра­лік асаб­лі­вас­цяў та­кой мас­тац­кай твор­час­ці. Да яе ня­рэд­ка звяр­та­лі­ся май­стры пра­фе­сій­на­га мас­тац­тва, твор­ча імі­ту­ю­чы тое, што ім зда­ва­ла­ся ці­ка­вым.

Вось ча­му і тво­ры Сяр­гея Ка­ва­ля ад­ра­зу ж звяр­ну­лі на ся­бе ўва­гу пад­час ка­лек­тыў­най вы­ста­вы мяс­цо­вых мас­та­коў у кар­цін­най га­ле­рэі «Тра­ды­цыя» імя Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва. Яго «Дзяў­чын­ка з яб­лы­ка­мі» і «Хлоп­чык з дзі­ця­ча­га до­ма» па­зі­ра­лі на нас усёй сут­нас­цю сва­іх ня­леп­шых жыц­цяў. Мас­так здо­леў ска­заць гэ­ты­мі сю­жэт­ны­мі парт­рэ­та­мі на­ват неш­та боль­шае, чым ува­со­біў фар­ба­мі. Не­шмат­ко­лер­ным, стры­ма­ным ка­ла­ры­там ён пе­ра­даў не толь­кі знеш­ні, але і ўнут­ра­ны дра­ма­тызм сва­іх ге­ро­яў.

Гэ­та бы­лі пер­шыя тво­ры вяс­ко­ва­га мас­та­ка, з які­мі па­зна­ё­мі­лі­ся свет­ла­гор­цы. Мне ж да­во­дзі­ла­ся ба­чыць шы­коў­ны ка­та­лог «Свят­ло і це­ні», вы­да­дзе­ны між­на­род­ным аў­та­ма­біль­ным хол­дын­гам «Ат­лант-М». З яго і да­ве­даў­ся, што Сяр­гей Ка­валь на­ра­дзіў­ся ў 1960 го­дзе, ву­чыў­ся ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ін­сты­ту­це на­род­най гас­па­дар­кі, за­тым пра­ца­ваў бу­даў­ні­ком, груз­чы­кам, ша­фё­рам... Вяр­нуў­ся ў род­ную вёс­ку. Аказ­ва­ец­ца, у Мін­ску ад­бы­лі­ся дзве пер­са­наль­ныя вы­ста­вы гэ­та­га мас­та­ка. Мно­гія кар­ці­ны на­бы­лі ка­лек­цы­я­не­ры з Гер­ма­ніі, Фран­цыі, Бель­гіі, Ра­сіі.

12-20

На­су­пе­рак агуль­най дум­цы, што лю­бі­мым мас­та­ком яго па­ві­нен быць Пі­рас­ма­ні, Сяр­гей Ка­валь на­зваў Па­бла Пі­ка­са. І гэ­та пры тым, што не толь­кі тэ­ма­тыч­на, але і ду­хоў­на ўсёй сва­ёй сут­нас­цю ўва­саб­ляе на­род­ныя ўяў­лен­ні аб вы­яў­лен­чым мас­тац­тве. Не дзіў­на та­му, што мно­гія тво­ры (а яны вель­мі пра­сто­ра­выя) пры­све­ча­ны ся­лян­ска­му жыц­цю, по­бы­ту. Не­як са­праў­ды па-дзі­ця­чы шчы­ра пе­рад­ае ён сваё ад­чу­ван­не род­най пры­ро­ды, дак­лад­ней — гар­мо­ніі з ёю. Яго вяс­ко­выя фан­та­зіі вель­мі рэа­ліс­тыч­ныя, ха­ця і сты­лі­за­ва­ныя. Мне зда­ра­ла­ся чуць ад аў­та­ра проз­ві­шчы, ім­ёны тых, ка­го мы ба­чы­лі ў кар­ці­нах. Ад­нак май­стэр­ства воль­най, ня­зму­ша­най кам­па­зі­цыі ў кож­най з іх прос­та за­хап­ляе. І тым не менш, ад­чу­ва­ец­ца ме­на­ві­та тая цэ­лас­насць, якую нель­га па­ру­шыць. Ма­лень­кія, мі­ні­я­цюр­ныя ге­роі яго тво­раў, зда­ец­ца, на­дзе­ле­ны толь­кі ім улас­ці­вы­мі лё­са­мі, ха­рак­та­ра­мі, — так і хо­чац­ца ска­заць, ро­ля­мі, якія яны «вы­кон­ва­юць» у той ці ін­шай кар­ці­не. Вар­та неш­та змя­ніць — і знік­не ўся іс­тот­насць за­ду­мы, ува­саб­лен­ня. Па­збаў ад­на­го з ге­ро­яў — і ўсё рас­сып­лец­ца. А якая не­па­срэд­насць, шчы­расць, сва­бо­да! Не на­пі­са­на, а вы­дых­ну­та чыс­ты­мі, ад­кры­ты­мі ко­ле­ра­мі. Рэд­кія ўмоў­ныя це­ні толь­кі па­цвяр­джа­юць гэ­та...

Бы­ло б, ад­нак, на­іў­ным лі­чыць яго на­іў­нае мас­тац­тва аб­ме­жа­ва­ным ад усіх і ад уся­го. Не толь­кі Пі­рас­ма­ні, але і мно­гія ін­шыя сла­ву­тыя мас­та­кі пры­гад­ва­юц­ца, ка­лі гар­та­еш ка­та­лог «Свят­ло і це­ні». Гэ­та­га не ўтой­вае і сам Сяр­гей Ка­валь. Вось не­ка­то­рыя наз­вы яго кар­цін, якім ён на­дае асаб­лі­вую аса­цы­я­тыў­ную знач­насць: «Раз­мо­ва з пры­яце­лем Мо­цар­та», «Па­да­рож­жа ў ні­ку­ды» (ін­тэр­прэ­та­цыя кар­ці­ны Саль­ва­до­ра Да­лі «Ап­тэ­кар з Фі­ге­ра­са, які не шу­кае аб­са­лют­на ні­чо­га»), «Пер­шы снег. Сон Пі­рас­ма­ні ў «Рай­скім са­дзе» Бос­ха», «Па­да­рож­жа Ху­а­на Мі­ро і Па­бла Пі­ка­са ў Аф­ры­ку». Гэ­та да­лё­ка не поў­ны пе­ра­лік, бо пры­гад­ва­юц­ца та­кія сла­ву­тыя мас­та­кі, як Са­р'ян, Ма­дзіль­я­ні, Су­цін... Ён пі­ша ко­піі тво­раў Ці­му­ра Сю­дза­на, Ма­са­но­бы, Пі­ка­са, пры­гад­вае Шэкс­пі­ра, Хе­мін­гу­эя, пры­свя­чае свае мас­та­коў­скія фан­та­зіі Ан­ры Ма­ці­су... Як ба­чым, аса­цы­я­тыў­ная маш­таб­насць — на­ві­да­во­ку. Май­стэр­ства Сяр­гея Ка­ва­ля на­столь­кі на­ту­раль­нае, што за­ста­ец­ца не­пры­кмет­ным. А гэ­та яск­ра­вае свед­чан­не са­праўд­най та­ле­на­ві­тас­ці. Аса­біс­та мне па­да­ло­ся, што мно­гія яго кар­ці­ны іс­на­ва­лі заўж­ды. Так ду­маў, ка­лі ўзі­раў­ся ў «Ка­ляд­ную ноч», у «Сны май­го го­ра­да», «Рай­скі сад», эс­кіз га­бе­ле­на «Ве­не­цыя», «Кас­міч­ную ады­сею», у парт­рэ­ты жан­чын роз­ных кра­ін све­ту.

Цыкл кар­цін (і гэ­та так­са­ма для яго вель­мі на­ту­раль­на) пры­све­ча­ны дзе­цям. У іх Сяр­гею Ка­ва­лю не да­вя­ло­ся ад­маў­ляц­ца ад сва­іх асноў­ных сты­лё­вых асаб­лі­вас­цяў. Хі­ба толь­кі «дзі­ця­час­ці» — яр­кай, за­хап­ляль­най — знач­на больш («Ле­та ў вёс­цы», «Леп­шыя на све­це», «Рай­скі вост­раў», «Ру­сал­ка на вост­ра­ве Чун­га-Чан­га»). І ўсё ж асаб­лі­ва пра­нік­нё­на пра­явіў ся­бе мас­так у шмат­пла­на­вых, шмат­люд­ных (так і хо­чац­ца ска­заць, шмат­сю­жэт­ных) кар­ці­нах, пры­све­ча­ных род­най вёс­цы і Свет­ла­гор­ску («Мая род­ная вёс­ка Які­ма­ва Сла­ба­да», «Се­на­кос», «Ста­ры Свет­ла­горск», «Мая ву­лі­ца»). Дзве апош­нія з іх ён ах­вя­ра­ваў кар­цін­най га­ле­рэі «Тра­ды­цыя».

Твор­чы парт­рэт Сяр­гея Ка­ва­ля бу­дзе ня­поў­ным, ка­лі не ска­заць, што на яго мас­та­коў­скім ра­хун­ку шэ­раг ікон («Дзе­ва Ма­рыя», «Ісус Хрыс­тос», «Мі­ка­лай Цу­да­тво­рац» і ін­шыя). А яшчэ ён за­хап­ля­ец­ца і драў­ля­най скульп­ту­рай. Зноў жа тэ­ма­тыч­ны дыя­па­зон іх са­мы раз­на­стай­ны, але га­лоў­ным за­ста­ец­ца яго шчы­рае, пра­сяк­ну­тае та­ле­на­ві­тай на­іў­нас­цю, пер­ша­па­чуц­цё­вае ад­чу­ван­не мас­тац­тва.

[caption id="attachment_60480" align="alignnone" width="600"]12-22 А праз некалькі дзён, калі завіталі да мастака, ён сустрэў нас выставай, якая размясцілася ў двары селішча. Вялізныя шматлюдныя карціны маляўніча «апранулі» сабой не толькі сцены хаты ды стопкі, але і вароты, плот... Пазнавальнасць гістарычных асоб, нейкая жартаўлівая сур'ёзнасць задумы, усё тая ж па-дзіцячы наіўная шчырасць і яшчэ нешта такое, што набліжае прасторавыя творы да знакамітых карцін Ільі Глазунова, але гэтак жа адрознівае іх. Ды і назвы быццам бы зусім не для твораў прымітывізму: «Спакушэнне», «Цені і зладзеі», «Сацыяльныя мутацыі», «Эрас — сублімацыя пачуццяў», «Прысвячэнне Аляксею Жданаву»... Так, то быў своеасаблівы працяг арт-праекта «Zabor», толькі ўжо не ў Парыжы, а ў Якімавай Слабадзе.[/caption]

Мне да­во­дзі­ла­ся ба­чыць рэ­пра­дук­цыі кар­цін Сяр­гея Ка­ва­ля ў што­тыд­нё­ві­ках «Куль­ту­ра», «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва», га­зе­це «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня». Ве­даю, што ён прад­стаў­ле­ны ў аль­бо­ме мас­та­ка і эсэ­іс­та Юра­ся Ма­ла­ша «Па­та­ем­нае на­іў­ных мас­та­коў Бе­ла­ру­сі», прэ­зен­та­цыя яко­га ад­бы­ла­ся ў вы­ста­вач­ным комп­лек­се гіс­то­ры­ка-куль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка «За­слаўе». Да­рэ­чы, у мас­тац­кім фон­дзе яго ёсць 6 тво­раў і Сяр­гея. Да­дам толь­кі, што вя­до­масць гэ­тая ў вёс­цы Які­ма­ва Сла­ба­да па­куль не ад­чу­ва­ец­ца. І спра­ва не ў тым, што ён не мае спе­цы­яль­най аду­ка­цыі. Усе зна­ка­мі­тыя прад­стаў­ні­кі пры­мі­ты­віз­му бы­лі са­ма­вуч­ка­мі: і Пі­рас­ма­ні, і ба­бу­ля Мо­зес, і Ма­рыя Пры­ма­чэн­ка...

А мас­так са­праў­ды ўмее ства­раць фар­ба­мі ле­ген­дар­на-ка­зач­нае мро­і­ва, яко­му прос­та нель­га не ве­рыць. І ўсё ж па-са­праўд­на­му вя­лі­кую ўва­гу звяр­нуў ён на ся­бе пас­ля та­го, як стаў удзель­ні­кам арт-пра­ек­та «Zabor» па вы­ні­ках кон­кур­су, у якім пры­ня­лі ўдзел 94 мас­та­кі. Яго вя­сё­лыя, па-дзі­ця­чы шчы­рыя ін­сіт­ныя тво­ры вель­мі доб­ра ўпіс­ва­лі­ся ў не­аб­ме­жа­ва­ныя пра­сто­ры ву­ліч­ных вы­стаў на пра­ця­гу двух ванд­роў­ных га­доў па Бе­ла­ру­сі.

Не згу­бі­лі­ся тво­ры Сяр­гея Ка­ва­ля і на вы­ста­ве ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі. Больш за тое, яму ад­вя­лі асоб­ную за­лу, у якой раз­мяс­ціў­ся дзі­ця­чы па­кой, дзе ва­лан­цё­ры на­ла­дзі­лі свое­асаб­лі­выя твор­чыя май­стэр­ні, ар­га­ні­за­ва­лі гуль­ні і ін­тэр­ак­тыў­ныя эк­скур­сіі для ма­лень­кіх на­вед­валь­ні­каў. Зрэш­ты, вось што га­во­рыць аб гэ­тым Іры­на Кан­дра­цен­ка: «У на­шай экс­па­зі­цыі ёсць цу­доў­ны мас­так-пры­мі­ты­віст Сяр­гей Ка­валь, пра­цы яко­га лі­та­раль­на пра­сяк­ну­ты ду­хам дзі­ця­чай твор­час­ці. На яго па­лот­нах шмат пер­са­на­жаў, якія мо­гуць быць ці­ка­вы­мі як да­рос­лым, так і дзе­цям; і хут­чэй — апош­нім. Та­му мы вы­ра­шы­лі зра­біць дзі­ця­чую за­лу, у якой экс­па­на­ва­лі­ся кар­ці­ны Сяр­гея, а дзе­ці змаг­лі ся­бе па­спра­ба­ваць у ро­лі юных мас­та­коў. Тут мы і пра­па­на­ва­лі роз­ныя тэх­ні­кі ма­ля­ван­ня. Да та­го ж вя­лі­кія ку­бы-па­злы да­лі маг­чы­масць склас­ці ад­ну з яго кар­цін «Ста­ры Ві­цебск», а ма­ла­ды рэ­жы­сёр Ра­ман Бур­ма­коў спе­цы­яль­на для вы­ста­вы «ажы­віў» яе, зра­біў­шы мульт­фільм».

...Час па­рыж­скай ванд­роў­кі прай­шоў вель­мі хут­ка. І вось ся­дзім у гас­цін­най вяс­ко­вай ха­це Сяр­гея Мі­ка­ла­е­ві­ча. Рас­каз­вае ён, ні­бы­та сам услу­хоў­ва­ец­ца ў свой го­лас, здзіў­ля­ю­чы­ся та­му, што з ім ад­бы­ло­ся ў фран­цуз­скай ста­лі­цы, дзе ўздоўж ці­хай ву­лач­кі Ан­ры Мар­ці­на, уся­го за не­каль­кі квар­та­лаў ад Эй­фе­ле­вай ве­жы (а гэ­та ра­ён, дзе зна­хо­дзяц­ца больш за 90 за­меж­ных дып­ла­ма­тыч­ных прад­стаў­ніц­тваў, у тым лі­ку і бе­ла­рус­кае) бы­лі раз­ме­шча­ны рэ­пра­дук­цыі тво­раў 8 бе­ла­рус­кіх мас­та­коў — Вік­та­ра Аль­шэў­ска­га, Рус­ла­на Ваш­ке­ві­ча, Юрыя Яка­вен­кі, Ула­дзі­сла­ва Сталь­ма­хо­ва, Сяр­гея Гры­не­ві­ча, Ві­та­ля Дзе­ні­сен­кі, Аляк­санд­ра Да­су­жа­ва і Сяр­гея Ка­ва­ля, які прад­ста­віў «Ста­ры Ві­цебск», «Яў­рэй­скі квар­тал у Баб­руй­ску», «На ву­лі­цы Даў­ма­на», «Каз­кі Мір­ска­га зам­ка».

Па­сол Бе­ла­ру­сі ў Фран­цыі Па­вел Ла­туш­ка, дзя­ку­ю­чы яко­му і ад­бы­ла­ся гэ­тая па­езд­ка, мно­гае на­га­даў на афі­цый­ным пры­ёме ў мэ­рыі 16-й акру­гі Па­ры­жа. Мэ­та — па­зна­ё­міць па­тра­ба­валь­на­га фран­цуз­ска­га гле­да­ча з бе­ла­рус­кім вы­яў­лен­чым мас­тац­твам. А бе­ла­рус­кая куль­ту­ра на пра­ця­гу свай­го раз­віц­ця з'яў­ля­ла­ся част­кай еў­ра­пей­скай куль­тур­най пра­сто­ры.

Зрэш­ты, на афі­цый­ным пры­ёме Сяр­гея Ка­ва­ля не бы­ло. Ён за­блу­каў у Па­ры­жы і амаль су­ткі за­хоп­ле­на «ванд­ра­ваў» па го­ра­дзе сва­ёй ко­ліш­няй ма­ры. Мож­на ўя­віць са­бе, коль­кі хва­ля­ван­няў да­ста­віў сва­ёй ад­сут­нас­цю ар­га­ні­за­та­рам па­езд­кі. Але сам Сяр­гей толь­кі збян­тэ­жа­на ўсмі­ха­ец­ца: «Я стаў удзель­ні­кам ней­ка­га міс­тыч­на­га свя­та і за­быў­ся. Ве­да­е­це, пе­рад ад'­ез­дам тро­хі су­мня­ваў­ся: маў­ляў, ка­лі ў дум­ках па­бы­ваў у Па­ры­жы, дык на­вош­та ту­ды ехаць? А тут ноч­чу ля аг­ніс­тай Эй­фе­ле­вай ве­жы са­праўд­ны ней­кі кар­на­вал жыц­цё­вай аса­ло­ды. Кож­ны неш­та імі­та­ваў, уяў­ляў ся­бе ў ней­кай ро­лі... І я так­са­ма штось­ці ма­ля­ваў у па­вет­ры і ад­чу­ваў ся­бе ча­ла­ве­кам Су­све­ту...» Між ін­шым, на­ват блу­ка­ю­чы пас­ля па ву­лі­цах і пло­шчах, адзі­но­кім, на­пэў­на, не быў, бо ад­чу­ваў пры­сут­насць дзесь­ці по­бач Пуш­кі­на, Ясе­ні­на, Рэ­мбо, Ша­га­ла... А яшчэ пры­гад­ваў сло­вы аб тым, што Па­рыж за­над­та пры­го­жы, каб быць са­праўд­ным... Ды ўсё ж са­май па­мят­най па­дзе­яй лі­чыць Сяр­гей Мі­ка­ла­е­віч на­вед­ван­не Луў­ра, су­стрэ­чу з Джа­кон­дай Ле­а­нар­да да Він­чы, з тво­ра­мі Мі­ке­лан­джэ­ла, Яна ван Эй­ка, Ру­бен­са, Рэ­мбран­та...

Ужо раз­віт­ва­ю­чы­ся, не­як зу­сім ці­ха пры­знаў­ся: «Ця­пер я ма­гу ма­ля­ваць Па­рыж, як Ша­ціл­кі і Які­ма­ву Сла­ба­ду».

Ізя­слаў Кат­ля­роў

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.