Вы тут

Кантакты і кантракты


Дэ­пу­та­ты Са­ве­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню так­са­ма па­він­ны фар­мі­ра­ваць аб'­ек­тыў­ны по­гляд на Бе­ла­русь

Стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч су­стрэ­ла­ся са стар­шы­ня­мі па­сял­ко­вых і сель­скіх Са­ве­таў у Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Да­да­дзім, што та­кія ме­ра­пры­ем­ствы ўжо ста­лі тра­ды­цый­ны­мі. На гэ­ты раз Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч пра­ін­фар­ма­ва­ла ўдзель­ні­каў су­стрэ­чы аб ра­бо­це Са­ве­та па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду.

Ёсць пра­па­но­ва — унось­це!

Вы­яз­ныя па­ся­джэн­ні гэ­тай струк­ту­ры не­па­срэд­на ў рэ­гі­ё­ны, ар­га­ні­за­цыі, на прад­пры­ем­ствы да­юць маг­чы­масць вы­ву­чыць і пра­ана­лі­за­ваць праб­ле­мы. У вы­ні­ку  вы­пра­цоў­ва­юц­ца кан­крэт­ныя пра­па­но­вы па ўдас­ка­на­лен­ні дзей­на­га за­ка­на­даў­ства ў га­лі­не мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, якія на­кі­роў­ва­юц­ца ў Ад­мі­ніст­ра­цыю Прэ­зі­дэн­та, Са­вет Мі­ніст­раў, мі­ніс­тэр­ствы і ве­дам­ствы. І трэ­ба ска­заць, та­кая пра­ца пры­но­сіць свае вы­ні­кі. На­прык­лад, пэў­ным кро­кам да са­ма­стой­нас­ці сель­са­ве­таў ста­ла маг­чы­масць рас­па­ра­джац­ца гра­шы­ма ад про­да­жу зя­мель­ных участ­каў на аў­кцы­ё­нах і ад іх арэн­ды. Гэ­тыя срод­кі ідуць на пад­тры­ман­не ў на­леж­ным ста­не на­се­ле­ных пунк­таў, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый, ра­монт ву­ліч­на­га асвят­лен­ня і да­рож­най сет­кі. Доб­ры на­бы­так — уза­ко­не­ны для дэ­пу­та­таў адзін воль­ны ад асноў­най ра­бо­ты дзень у ме­сяц з за­ха­ван­нем ся­рэд­няй зар­пла­ты, які яны мо­гуць пры­свя­ціць пра­цы не­па­срэд­на з вы­бар­шчы­ка­мі ў акру­гах.

— Вы так­са­ма ма­е­це маг­чы­масць уно­сіць свае пра­па­но­вы ў Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні. Але хо­чац­ца, каб праб­ле­ма бы­ла дак­лад­на агу­ча­на, вы­ве­ра­на, кан­крэт­на сфар­му­ля­ва­на. Ра­зам з тым ёсць шмат пы­тан­няў, якія, акра­мя вас, ні­хто не вы­ра­шыць, — звяр­ну­ла­ся да пры­сут­ных Свят­ла­на Мі­хай­лаў­на. — Вы лю­дзі дзяр­жаў­ныя, вас ве­да­юць на мес­цах, ацэнь­ва­юць па ва­шых дзе­ян­нях і ўчын­ках, з вас бя­руць прык­лад. Ме­на­ві­та вы, як ні­хто ін­шы, бліз­кія да лю­дзей. Дэ­пу­тат па­ві­нен час­цей су­стра­кац­ца са сва­і­мі вы­бар­шчы­ка­мі. А ў та­кія клю­ча­выя мо­ман­ты гіс­то­рыі, як ця­пер, з улі­кам па­дзей ва Укра­і­не, санк­цый за­ход­ніх кра­ін у да­чы­нен­ні да Бе­ла­ру­сі, вы­ба­раў прэ­зі­дэн­та, якія на­пе­ра­дзе, — асаб­лі­ва. Трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць кож­ную маг­чы­масць, каб да­но­сіць лю­дзям праў­дзі­вую ін­фар­ма­цыю.

У пры­ват­нас­ці, дэ­пу­та­там Са­ве­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню да­во­дзіц­ца мець спра­ву з ты­мі ж дар­ма­е­да­мі. Гэ­тыя лю­дзі ка­рыс­та­юц­ца ўсі­мі льго­та­мі, бяс­плат­най ме­ды­цы­най, аду­ка­цы­яй, а па­дат­каў не пла­цяць. Ра­зам з тым па­тра­бу­юць пен­сію, ды не абы-якую. «Гэ­та так­са­ма сур'­ёз­ная тэ­ма для пра­цы», — кан­ста­та­ва­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

На­га­да­ла яна і пра ўза­е­ма­дзе­ян­не з ор­га­на­мі мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ін­шых кра­ін: ра­сій­скі­мі, укра­ін­скі­мі, пры­бал­тый­скім рэ­гі­ё­на­мі, рэ­гі­ё­на­мі За­ход­няй Еў­ро­пы. «У Бе­ла­русь час­та пры­яз­джа­юць гос­ці і ба­чаць, што ўла­да кла­по­ціц­ца пра ча­ла­ве­ка, кож­ны мае пра­ва на пра­цу, бяс­плат­ныя аду­ка­цыю і ме­ды­цы­ну. Але і вы па­він­ны да­но­сіць ін­фар­ма­цыю аб на­шай кра­і­не сва­ім за­меж­ным ка­ле­гам, па­каз­ваць, што рэ­аль­на ро­біц­ца на мес­цы для па­ляп­шэн­ня даб­ра­бы­ту на­сель­ніц­тва. Та­кія зно­сі­ны, кан­так­ты ні­я­кі­мі пуб­лі­ка­цы­я­мі ці вір­ту­аль­най су­вяз­зю не за­ме­ніш». Та­му, на дум­ку стар­шы­ні па­ста­ян­най ка­мі­сіі, па­бра­цім­скія су­вя­зі трэ­ба пад­трым­лі­ваць, раз­ві­ваць. На тэ­ры­то­рыі мно­гіх сель­са­ве­таў ёсць буй­ныя прад­пры­ем­ствы, як дзяр­жаў­ныя, так і пры­ват­ныя. Пад­час аб­ме­ну во­пы­там на ўзроў­ні мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня мож­на вы­ра­шаць і эка­на­міч­ныя пы­тан­ні, рэа­лі­зоў­ваць ін­вес­ты­цый­ныя пра­ек­ты, за­клю­чаць вы­гад­ныя кант­рак­ты. Па­сял­ко­вым і сель­скім Са­ве­там дэ­пу­та­таў не­аб­ход­на ў поў­най ме­ры вы­ка­рыс­тоў­ваць аса­біс­тыя паў­на­моц­твы, каб стаць на сва­іх тэ­ры­то­ры­ях са­праўд­ны­мі гас­па­да­ра­мі, здоль­ны­мі ба­чыць і вы­ра­шаць праб­ле­мы. На­га­да­ла се­на­тар і пра тое, што вар­та больш ак­тыў­на і эфек­тыў­на пра­ца­ваць над зно­сам ста­рых да­моў, вы­ка­ры­стан­нем пус­ту­ю­чых, па-гас­па­дар­ску рас­па­ра­джац­ца зя­мель­ны­мі ўчаст­ка­мі, што вы­зва­ля­юц­ца.

У гэ­тым кан­тэкс­це гу­тар­ку пра­доў­жыў на­мес­нік стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Вя­ча­слаў Аб­ра­маў.

«Ні­чый­най» зям­лі больш ня­ма

— У 2004 го­дзе пры­яз­джаю ў адзін сель­скі Са­вет Мінск­ага ра­ё­на, з прад­стаў­ні­ком зя­мель­най служ­бы ідзём у по­ле. Ці­каў­лю­ся ў яго: чые гэ­та ўчаст­кі? У ад­каз: «Не ве­даю», — ме­на­ві­та з гэ­та­га пры­кла­ду па­чаў сваё вы­ступ­лен­не Вя­ча­слаў Ана­толь­е­віч.

Са­праў­ды, яшчэ га­доў 10–12 та­му зям­ля лі­чы­ла­ся як бы дру­гас­най у па­раў­на­нні з бу­дын­кам, што ста­яў на ёй. У мяс­цо­вых Са­ве­таў дэ­пу­та­таў фак­тыч­на не бы­ло эка­на­міч­на аб­грун­та­ва­най ацэн­кі зя­мель­на­га ўчаст­ка, як і дзейс­ных ме­ха­ніз­маў кант­ро­лю за аба­вя­за­цель­ства­мі зем­ле­ка­рыс­таль­ні­каў. На па­чат­ку 2000‑х ад­бы­ла­ся зме­на пры­яры­тэ­таў, прый­шло ра­зу­мен­не, што зям­ля — не­ад­наў­ляль­ны рэ­сурс, і па­ды­ход да яе вы­ка­ры­стан­ня па­ві­нен быць ра­цы­я­наль­ным.

За гэ­ты пе­ры­яд за­ка­на­даў­ства змя­ні­ла­ся кар­ды­наль­на: вы­зна­ча­ны тэр­мі­ны для за­сва­ен­ня ўчаст­ка, яго рэ­гіст­ра­цыі і на­ступ­ствы пры іх не­за­ха­ван­ні. Знач­ная ўва­га на­да­ец­ца і ска­ра­чэн­ню коль­кас­ці пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў, на­ве­дзе­ны па­ра­дак у пы­тан­нях, звя­за­ных з вы­дзя­лен­нем участ­каў для вя­дзен­ня аса­біс­тай пад­соб­най гас­па­дар­кі. Ды шмат ін­ша­га зроб­ле­на. У пры­ват­нас­ці, пры вы­ку­пе, арэн­дзе зя­мель­ных участ­каў стар­та­вая ца­на іх на­блі­жа­ец­ца да ка­даст­ра­ва­га кош­ту. Згод­на з за­ка­на­даў­ствам, гэ­ты кошт мя­ня­ец­ца раз у пяць га­доў. «У тым лі­ку ак­ту­а­лі­за­ваць яго мо­гуць і вы­кан­ка­мы. У тым вы­пад­ку, ка­лі па­леп­шыц­ца эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя, рэ­гі­ён пач­не больш эфек­тыў­на раз­ві­вац­ца».

Ка­лі нор­ма не пры­жы­ва­ец­ца

«Зя­мель­нае за­ка­на­даў­ства час­та мя­ня­ец­ца, — кан­ста­та­ваў на­мес­нік стар­шы­ні Дзярж­ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці. — Звя­за­на гэ­та з тым, што ідзе па­ста­ян­ная апра­ба­цыя тых ці ін­шых нор­маў. Ад тых, што не пры­жы­лі­ся на прак­ты­цы, ад­маў­ля­юц­ца. На­прык­лад, вар­та ўзга­даць нор­му, што аб­мя­жоў­ва­ла вы­дзя­лен­не зя­мель­ных участ­каў для вя­дзен­ня аса­біс­тай пад­соб­най гас­па­дар­кі. Іх маг­лі атрым­лі­ваць жы­ха­ры, за­рэ­гіст­ра­ва­ныя ў сель­скай мяс­цо­вас­ці на тэ­ры­то­рыі ад­па­вед­на­га Са­ве­та, з ага­вор­кай: толь­кі пры на­яў­нас­ці ўчаст­ка, пра­ду­гле­джа­на­га ге­не­раль­ным пла­нам на­се­ле­на­га пунк­та. Але нор­ма не пра­ца­ва­ла, па­коль­кі ў боль­шас­ці па­се­лі­шчаў у сель­скай мяс­цо­вас­ці прос­та ня­ма ге­не­раль­на­га пла­на раз­віц­ця. І ле­тась гэ­тыя па­тра­ба­ван­ні ад­мя­ні­лі».

На сён­няш­ні дзень вы­зна­ча­ны вель­мі стро­гі па­ра­дак і ме­ха­нізм пра­да­стаў­лен­ня зя­мель­ных участ­каў. У эка­на­міч­на ак­тыў­ных рэ­гі­ё­нах (зо­ны ва­кол буй­ных га­ра­доў, аб­лас­ных цэнт­раў) яны пра­па­ноў­ва­юц­ца ўсім ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян праз аў­кцы­ё­ны, акра­мя тых, хто мае па­трэ­бу ў па­ляп­шэн­ні жыл­лё­вых умоў. Пры гэ­тым ча­ла­век не мо­жа пра­даць учас­так да за­кан­чэн­ня 8 га­доў з дня дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі не­ру­хо­мас­ці. Та­кая ра­бо­та да­зво­лі­ла па­вы­сіць эфек­тыў­насць вы­ка­ры­стан­ня зя­мель­ных участ­каў па пры­зна­чэн­ні.

Час­та стар­шы­ні сель­скіх і па­сял­ко­вых Са­ве­таў су­ты­ка­юц­ца з пы­тан­ня­мі, ка­лі мяс­цо­выя жы­ха­ры хо­чуць пра­вес­ці ад­чу­жэн­не ўчаст­ка для бу­даў­ніц­тва і аб­слу­гоў­ван­ня жы­ло­га до­ма. «Тут вар­та ўліч­ваць дзве рэ­чы. Тое, што дзяр­жа­ва, вы­кон­ва­ю­чы свае са­цы­яль­ныя аба­вя­за­цель­ствы, кла­по­ціц­ца пра гра­ма­дзян, дае ім маг­чы­масць па­леп­шыць жыл­лё­выя ўмо­вы шля­хам бу­даў­ніц­тва ін­ды­ві­ду­аль­ных да­моў. І дру­гое — эка­на­міч­ную эфек­тыў­насць і мэ­та­згод­насць, — рас­тлу­ма­чыў Вя­ча­слаў Аб­ра­маў. — Да­тэр­мі­но­ва мо­гуць пра­вес­ці ад­чу­жэн­не дзве гру­пы лю­дзей. Сю­ды ўва­хо­дзяць афі­цый­на пе­ра­ве­дзе­ныя на ра­бо­ту ў ін­шы рэ­гі­ён і тыя, што атры­ма­лі пер­шую і дру­гую гру­пу ін­ва­лід­нас­ці. У ін­шых сі­ту­а­цы­ях, ка­лі ўзні­кае жыц­цё­вая не­аб­ход­насць, ад­чу­жэн­не ро­біц­ца мяс­цо­вы­мі рас­па­рад­чы­мі і вы­ка­наў­чы­мі ор­га­на­мі».

Ці­ка­ві­лі­ся пры­сут­ныя, як быць з ты­мі, хто ста­яў на чар­зе на атры­ман­не ўчаст­ка два-тры га­ды. Ця­пер абл­вы­кан­кам сва­ім рас­па­ра­джэн­нем уклю­чыў на­се­ле­ны пункт у аў­кцы­ён­ную зо­ну. На што Вя­ча­слаў Аб­ра­маў ад­ка­заў, што, перш чым пры­няць та­кое ра­шэн­не, вар­та бы­ло пра­вес­ці ад­па­вед­ную пра­цу з на­сель­ніц­твам. А на пы­тан­ні, якія па­тра­ба­ва­лі ўдак­лад­нен­ня, спе­цы­я­ліст ад­ка­заў аса­біс­та кож­на­му пас­ля су­стрэ­чы.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.