Вы тут

Дыму без агню не бывае


«Пас­ля та­го, як рэ­дак­цыя за­ці­ка­ві­ла­ся пра­цай ка­му­наль­най гас­па­дар­кі г. Ла­гой­ска (зва­рот жы­ха­роў ву­лі­цы Пад­гор­ная, в. Ла­га­за), тут бы­лі ад­ра­ман­та­ва­ны ка­лон­кі і во­да­пра­вод, і ней­кі час усё бы­ло доб­ра. Праў­да, гэ­та цяг­ну­ла­ся ня­доў­га, а за­тым ва­да пе­ра­ста­ла па­ды­мац­ца ўго­ру. Спа­чат­ку па­лі­чы­лі, што ёсць па­рыў на во­да­пра­вод­зе. Шу­ка­лі яго, але не знай­шлі. Ста­ла зра­зу­ме­ла, што ва­ду з во­да­пра­во­да прос­та кра­дуць, і ў знач­ных па­ме­рах: ка­ля 5 ку­ба­мет­раў за су­ткі. Ка­му­наль­ні­кі ж на­ліч­ва­юць апла­ту за ва­ду, якая не да­хо­дзіць да лю­дзей. Атрым­лі­ва­ец­ца, што ней­кі зло­дзей аб­кра­дае жы­ха­роў ву­лі­цы і дзяр­жа­ву…» — та­кі ліст да­слаў нам Ула­дзі­мір Гваз­дзец­кі.

Як ад­зна­чае чы­тач, у 2010 го­дзе на ву­лі­цы Пад­гор­най на­быў не­вя­лі­кую ха­ту Алег Саф­ро­нен­ка: з‑пад Пле­шча­ніц пры­вез­лі ста­ры трух­ля­вы зруб, да яго да­да­лі но­вы брус і зра­бі­лі дом. Дом бу­да­ваў­ся на ўчаст­ку ў 25 со­так. А ця­пер ула­даль­нік аб­га­ра­дзіў тэ­ры­то­рыю пло­шчай ка­ля 40 со­так. «Сё­ле­та сю­ды за­вез­лі ма­тэ­ры­я­лы і па­бу­да­ва­лі на­ве­сы і вы­пас, ку­ды змя­шча­юць гу­сей, ка­чак і ку­рэй. Агуль­ная коль­касць ма­лад­ня­ку птуш­кі для да­га­доў­ван­ня — больш як 2 ты­ся­чы. Пры нор­мах 2 літ­ры ва­ды на ад­ну асо­бі­ну за су­ткі атрым­лі­ва­ец­ца, што яе для спа­жы­ван­ня на фер­ме па­трэб­на ка­ля 5 ку­ба­мет­раў. Але са­мае га­лоў­нае, што ўсё гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ў во­да­ахоў­най зо­не. Са­ні­тар­на-ахоў­ныя зо­ны для птуш­ка­фер­маў пра­ду­гле­джа­ны не менш як за 300 мет­раў да блі­жэй­ша­га жы­ло­га до­ма на­се­ле­на­га пунк­та. І гэ­та пры ўмо­ве, што бу­дзе вы­трым­лі­вац­ца тэх­на­ло­гія га­доў­лі пту­шак — у па­мяш­кан­нях і на вы­па­сах: цвёр­дае па­крыц­цё, рэ­гу­ляр­нае пры­бі­ран­не ад­хо­даў і іх скла­дзі­ра­ван­не на пэў­най ад­лег­лас­ці, уста­ля­ва­ны дэз­бар'­е­ры, каб хва­ро­бы не пе­рад­алі­ся лю­дзям і іх свой­скай жы­вё­ле і мно­гае ін­шае, ча­го ня­ма. Уліч­ва­ец­ца і на­пра­мак вет­ру, каб сму­род не да­хо­дзіў да лю­дзей», — кан­ста­туе Ула­дзі­мір Гваз­дзец­кі.

«Прад­стаў­ні­кі ка­му­наль­най служ­бы не­каль­кі ра­зоў пры­яз­джа­лі і шу­ка­лі па­рыў на во­да­пра­вод­зе, але як ты яго зной­дзеш, ка­лі яго ня­ма. Прос­та ра­бот­ні­кі Саф­ро­нен­кі ста­вяць ка­ля до­ма ёміс­тас­ці і на­паў­ня­юць іх ва­дой з во­да­пра­во­да. По­тым гэ­тую ва­ду пе­ра­пам­поў­ва­юць на сваю фер­му. Урэз­ку ў во­да­пра­вод зра­бі­лі са­ма­стой­на, без уста­ля­ван­ня спе­цы­яль­на­га ка­ло­дзе­жа», — сцвяр­джае за­яў­нік. Акра­мя та­го, ён скар­дзіц­ца, што верх­няя част­ка ву­лі­цы Пад­гор­ная за­рас­тае бар­шчэў­ні­кам.

У Гай­нен­скім сель­вы­кан­ка­ме Ла­гой­ска­га ра­ё­на «Мяс­цо­ва­му са­ма­кі­ра­ван­ню» па­ве­да­мі­лі, што для раз­гля­ду пы­тан­няў, якія за­кра­нае ў сва­ім ліс­це Ула­дзі­мір Гваз­дзец­кі, ство­ра­на ка­мі­сія. Фак­ты, вы­кла­дзе­ныя ў зва­ро­це, са­праў­ды ма­юць мес­ца: гра­ма­дзя­нін Саф­ро­нен­ка са­ма­воль­на за­ха­піў зя­мель­ны ўчас­так у па­ме­ры 0,15 гек­та­ра. У вы­ні­ку зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бай рай­вы­кан­ка­ма на яго скла­дзе­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­та­кол. У да­чы­нен­ні да не­за­кон­най га­доў­лі пту­шак у коль­кас­ці 2300 га­лоў і па­ру­шэн­ня са­ні­тар­на-гі­гі­е­ніч­ных пра­ві­лаў сель­вы­кан­кам на­кі­ра­ваў зва­рот у сан­эпі­дэ­мстан­цыю для раз­гля­ду.

Што да­ты­чыц­ца бар­шчэў­ні­ка Са­сноў­ска­га, то сён­ня ён рас­це амаль на 89 гек­та­рах зя­мель ра­ё­на, у тым лі­ку знач­ная коль­касць яго рас­паў­сю­джа­на ме­на­ві­та на тэ­ры­то­рыі Гай­нен­ска­га сель­са­ве­та. У 2014 го­дзе для ска­ра­чэн­ня «па­се­ваў» ме­на­ві­та тут пра­ве­дзе­ны на­ступ­ныя ра­бо­ты: пе­ра­ара­на ка­ля 25 гек­та­раў зям­лі, вы­ка­ша­ны 31 гек­тар пло­шчы, пры да­па­мо­зе хі­міч­ных срод­каў зні­шча­на ка­ля 7,2 гек­та­ра, за­ня­тых бар­шчэў­ні­кам. Ла­гой­скай ра­ён­най ін­спек­цы­яй пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя не­ад­на­ра­зо­ва на­кі­роў­ва­лі­ся рэ­ка­мен­да­цыі Гай­нен­ска­му сель­вы­кан­ка­му аб вы­ка­ра­нен­ні гэ­тай шкод­най рас­лі­ны, усе яны свое­ча­со­ва вы­кон­ва­лі­ся. На гэ­ты раз так­са­ма вы­да­дзе­на прад­пі­сан­не па пра­вя­дзен­ні ра­бот па зні­шчэн­ні бар­шчэў­ні­ка не­па­срэд­на на ву­лі­цы Пад­гор­най.

Тац­ця­на ЛАЗОЎСКАЯ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.