Вы тут

«Немаленькі» бізнес


Прыватнікам на вёс­цы да­па­мо­гуць прэ­фе­рэн­цыі

На тэ­ры­то­рыі Го­мель­скай воб­лас­ці толь­кі за апош­нія дзе­вяць ме­ся­цаў бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 825 но­вых прад­пры­ем­стваў. Пры­чым чвэрць з іх зна­хо­дзіц­ца ме­на­ві­та ў сель­скай мяс­цо­вас­ці і ў ма­лых га­ра­дах.

12-2

Без­умоў­на, на ўсплёск ак­тыў­нас­ці, асаб­лі­ва ле­таш­ні, паў­плы­ваў пры­ня­ты Дэ­крэт Прэ­зі­дэн­та № 6 «Пра сты­му­ля­ван­не прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці на тэ­ры­то­рыі ся­рэд­ніх, ма­лых га­рад­скіх па­се­лі­шчаў, сель­скай мяс­цо­вас­ці». Згод­на з ім, прад­пры­маль­ні­кі з боль­шас­ці ра­ё­наў (акра­мя га­ра­доў Го­мель, Ма­зыр, Свет­ла­горск, Рэ­чы­ца і Жло­бін) ак­тыў­на ка­рыс­та­юц­ца прэ­фе­рэн­цы­я­мі, пра­ду­гле­джа­ны­мі ў дзяр­жаў­ным да­ку­мен­це. На па­ча­так го­да дэ­крэ­там ска­рыс­та­лі­ся 340 суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня.

— Гэ­та роз­ныя, да­стат­ко­ва іс­тот­ныя пад­атко­выя льго­ты, — тлу­ма­чыць Ма­ры­на Кры­вунь, на­чаль­нік ад­дзе­ла прад­пры­маль­ніц­тва ка­мі­тэ­та эка­но­мі­кі Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.— Ле­тась бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на больш прад­пры­ем­стваў, але сё­ле­та нас ра­дуе тое, што, ня­гле­дзя­чы на ад­ме­ны льгот па ўво­зе аў­та­транс­пар­ту, 202 прад­пры­ем­ствы бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў сель­скай мяс­цо­вас­ці. Най­больш ак­тыў­на з па­тэн­цы­яль­ны­мі прад­пры­маль­ні­ка­мі пра­цу­юць у Го­мель­скім ра­ё­не, і гэ­та зра­зу­ме­ла — ён зна­хо­дзіц­ца бліз­ка ад аб­лас­но­га цэнт­ра, што вель­мі пры­ваб­на для раз­віц­ця біз­не­су. Вель­мі ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца прад­пры­маль­ніц­тва ў Жло­бін­скім ра­ё­не. Там сён­ня во­сем прад­пры­ем­стваў пра­цу­юць на вы­твор­часць пра­мыс­ло­вай пра­дук­цыі. Пры гэ­тым у кож­ным да­стат­ко­ва вя­лі­кая коль­касць су­пра­цоў­ні­каў. Сё­ле­та ў Ка­лін­ка­віц­кім ра­ё­не бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на прад­пры­ем­ства «Ме­га­Лес» па пе­ра­пра­цоў­цы драў­ні­ны. На ім за­ня­ты ўжо 41 ча­ла­век. У Рэ­чыц­кім ра­ё­не вель­мі ак­тыў­на ўцяг­ва­ец­ца ў аба­рот ма­ё­масць, якая не вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся, і на яе ба­зе ства­ра­юц­ца но­выя прад­пры­ем­ствы. Но­выя прад­пры­ем­ствы так­са­ма ство­ра­ны ў Ель­скім і Жыт­ка­віц­кім ра­ё­нах.

Між ін­шым, удзель­ная ва­га па­ступ­лен­няў у бюд­жэт ад суб'­ек­таў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су ў На­раў­лян­скім ра­ё­не скла­дае 47%, у Ча­чэр­скім — 46,8%. Ка­лі браць ся­рэд­нюю ліч­бу па воб­лас­ці, то 18,5% срод­каў у бюд­жэт за­бяс­печ­ва­юць прад­пры­маль­ні­кі. І та­му за­да­ча ўла­ды — ства­раць мак­сі­маль­на кам­форт­ныя ўмо­вы для раз­віц­ця біз­не­су, пад­крэс­лі­вае Ма­ры­на Кры­вунь.

— У нас у кож­ным рэ­гі­ё­не ство­ра­ны ка­мі­сіі па раз­віц­ці ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва і ар­га­ні­за­цыі но­вых вы­твор­час­цяў, — ка­жа яна. Ва ўсіх ра­ё­нах іх узна­чаль­ва­юць стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­маў. Для ар­га­ні­за­цыі суб'­ек­та­мі ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва вы­твор­час­ці та­ва­раў (ра­бот, па­слуг) рай­гар­вы­кан­ка­ма­мі вы­зна­ча­на 66 зя­мель­ных участ­каў агуль­най пло­шчай звыш 435 га, а так­са­ма 26 ня­вы­ка­ры­ста­ных аб'­ек­таў не­ру­хо­мас­ці. Ста­ноў­чым пры­кла­дам з'яў­ля­ец­ца ар­га­ні­за­цыя пра­мыс­ло­вай пля­цоў­кі на тэ­ры­то­рыі бы­лой воінскай час­ці ў Жло­бін­скім ра­ё­не. На пло­шчы ка­ля 13 га ця­пер пра­цуе 18 прад­пры­ем­стваў і ство­ра­на амаль 100 но­вых пра­цоў­ных мес­цаў.

На па­ся­джэн­не ра­ён­най ка­мі­сіі па раз­віц­ці ма­ло­га прад­пры­маль­ніц­тва і ар­га­ні­за­цыі но­вых вы­твор­час­цяў, да­рэ­чы, мо­жа прый­сці лю­бы ча­ла­век без па­пя­рэд­ня­га за­пі­су і вы­ра­шыць усе пы­тан­ні, якія ты­чац­ца яго біз­не­су: ад зя­мель­ных ад­но­сін да пра­цоў­ных. Ка­лі трэ­ба, яму пра­па­ну­юць зя­мель­ны ўчас­так або ма­ё­масць, якая не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца, — для рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. Між ін­шым, за кож­ным біз­нес-пра­ек­там за­ма­цоў­ва­ец­ца ад­каз­ны су­пра­цоў­нік ра­ён­на­га вы­кан­ка­ма і су­пра­ва­джае яго. З бо­ку абл­вы­кан­ка­ма гэ­та яшчэ і фі­нан­са­ван­не но­вых пра­ек­таў у ме­жах пра­гра­мы пад­трым­кі прад­пры­маль­ніц­тва. (У ве­рас­ні, да­рэ­чы, раз­гля­даў­ся ход яе рэа­лі­за­цыі на вы­яз­ной се­сіі прэ­зі­ды­у­ма аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў.) Та­кім чы­нам, мож­на ска­заць, што на тэ­ры­то­рыі Го­мель­скай воб­лас­ці на ўсіх уз­роў­нях на­да­ец­ца піль­ная ўва­га раз­віц­цю ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су.

Ну а тыя, хто са­праў­ды раз­ва­жае аб ад­крыц­ці свай­го біз­не­су, па­він­ны ве­даць, што пра­цэ­ду­ра рэ­гіст­ра­цыі но­вай спра­вы зой­ме не вель­мі шмат ча­су: мак­сі­мум тры дні.

— Ад­крыц­цё біз­не­су, са­мі ра­зу­ме­е­це, спра­ва ня­тан­ная. Тым больш што кошт крэ­дыт­ных рэ­сур­саў сён­ня да­стат­ко­ва да­ра­гі. Ка­лі ня­ма стар­та­ва­га ка­пі­та­лу, бу­дзе цяж­ка. Але ж ка­лі стар­та­вы ка­пі­тал ёсць — пра­хо­джан­не ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­цэ­дур рэ­гіст­ра­цыі не скла­дзе праб­лем. У кож­най сі­ту­а­цыі мо­гуць быць роз­ныя ню­ан­сы, але мы імк­нём­ся вы­ра­шыць усё вель­мі хут­ка. Для буй­ных біз­нес-пра­ек­таў у нас ство­ра­ны Са­вет па са­дзей­ні­чан­ні раз­віц­цю ін­вес­ты­цый, які ўзна­чаль­вае стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік. Усе пы­тан­ні за­клю­чэн­ня ін­вес­ты­цый­ных да­га­во­раў, уня­сен­не змен, ска­са­ван­не ці ней­кія ін­шыя праб­ле­мы вы­ра­ша­юц­ца кож­ны па­ня­дзе­лак на ўзроў­ні кі­раў­ні­ка воб­лас­ці. Та­кім чы­нам, у нас на ўсіх уз­роў­нях ство­ра­на сіс­тэ­ма ра­бо­ты з біз­не­сам: ад буй­но­га да са­ма­га ма­лень­ка­га. Вя­до­ма, бы­ва­юць не­па­ра­зу­мен­ні і пе­ра­гі­бы, але ж мы па­ста­ян­на пры­ма­ем удзел у ра­бо­це ра­ён­ных ка­мі­сій, а пры не­аб­ход­нас­ці да­па­ма­га­ем на аб­лас­ным уз­роў­ні.

Да­рэ­чы, Асамб­ле­яй дзе­ла­вых ко­лаў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Го­мель­шчы­на сё­ле­та ўжо дру­гі раз пры­зна­на леп­шай воб­лас­цю для вя­дзен­ня біз­не­су ў кра­і­не. У на­мі­на­цыі «Леп­шы ра­ён для біз­не­су Бе­ла­ру­сі — 2014» пе­ра­мог Ча­чэр­скі ра­ён. У гэ­тым жа рэс­пуб­лі­кан­скім кон­кур­се ся­род лаў­рэ­а­таў аб­лас­ны цэнтр, а так­са­ма Го­мель­скі і На­раў­лян­скі ра­ё­ны. Да­рэ­чы, мно­гія са стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў ак­тыў­на пра­цу­юць па ўцяг­ван­ні ў гас­па­дар­чы аба­рот ма­ё­мас­ці, якая не вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца.

— Сён­ня, асаб­лі­ва ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, ідзе ап­ты­мі­за­цыя і ў сфе­ры аду­ка­цыі, і ў сфе­ры куль­ту­ры, — рас­каз­вае Ма­ры­на Кры­вунь. — А зна­чыць, вы­зва­ля­ец­ца шмат па­мяш­кан­няў, якія ра­ней бы­лі шко­ла­мі, да­ма­мі куль­ту­ры… Гэ­тыя бу­дын­кі ця­пер ак­тыў­на вы­стаў­ля­юц­ца на аў­кцы­ё­ны. І ме­на­ві­та стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў ак­тыў­на пра­цу­юць у гэ­тым кі­рун­ку. Яны ж ро­бяць за­ха­ды для за­ха­ван­ня аб'­ек­таў, пе­ра­да­чы іх у ін­шыя ру­кі: ці сель­гас­прад­пры­ем­ствам, ці прад­пры­маль­ні­кам, ці гра­ма­дзя­нам — для вя­дзен­ня ўлас­най гас­па­дар­кі. Між тым апош­няя мо­жа стаць пер­шай пры­ступ­кай да прад­пры­маль­ніц­тва. Ча­ла­век, які сён­ня ак­тыў­на раз­ві­вае сваю гас­па­дар­ку, заўт­ра, маг­чы­ма, ста­не фер­ме­рам. Іх коль­касць, як і лю­дзей, якія ства­ра­юць аг­ра­ся­дзі­бы, па­ста­ян­на рас­це. Раз­віц­цё ра­мес­ніц­тва, да­рэ­чы, так­са­ма мо­жа стаць ад­ной з пры­сту­пак да прад­пры­маль­ніц­тва. І для гэ­та­га ство­ра­ны ўмо­вы: для ра­мес­ні­каў і для тых, хто зай­ма­ец­ца аг­ра­эка­ту­рыз­мам, сён­ня вы­зна­ча­на мі­ні­маль­ная пад­атко­вая на­груз­ка — 1 ба­за­вая ве­лі­чы­ня ў год. Ча­ла­век, які з'яў­ля­ец­ца ра­мес­ні­кам, мо­жа ар­га­ні­за­ваць сваю шко­лу, браць вуч­няў і на спра­ве спры­яць за­ха­ван­ню тра­ды­цый­ных ра­мёст­ваў. Ка­лі ў лю­дзей ёсць за­ці­каў­ле­насць у ства­рэн­ні і раз­віц­ці біз­не­су, ён бу­дзе раз­ві­вац­ца.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.