Вы тут

Людзі свабодных нораваў, або Санта-Барбара мясцовага «разліву»


Ця­пер та­кіх гра­ма­дзян мож­на су­стрэць ледзь не ў кож­ным на­се­ле­ным пунк­це, і ні­хто дак­лад­на не ве­дае, як зма­гац­ца з гэ­тай гра­мад­скай за­га­най. У ад­ной з вё­сак Мі­ла­від­ска­га сель­са­ве­та Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на жы­ве 44‑га­до­вы муж­чы­на. Ён не пра­ца­ваў ні­вод­на­га дня, на­ват пра­цоў­най кніж­кі не мае. Не ін­ва­лід, не ка­ле­ка. Жы­ве і п'е за кошт пен­сіі ма­ці. На ўсе ўга­во­ры, пра­фі­лак­тыч­ныя гу­тар­кі прад­стаў­ні­коў мяс­цо­вай ула­ды гра­ма­дзя­нін прос­та не рэ­агуе. Пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці яго ня­ма за што: ён не па­ру­шае гра­мад­скі па­ра­дак, ні з кім моц­на не кан­флік­туе — ён ці­хі ал­ка­го­лік. Ма­ці на сы­на ні ра­зу не па­скар­дзі­ла­ся.

12-4

— Што ра­біць у гэ­тым кан­крэт­ным вы­пад­ку, — раз­ва­жае стар­шы­ня Мі­ла­від­ска­га сель­ска­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля ДА­ВІ­ДО­ВІЧ,— я прос­та не ве­даю. Але па­кі­даць у спа­коі спе­цы­фіч­ны вяс­ко­вы кан­тын­гент не вар­та, мы дак­лад­на не ма­ем на гэ­та пра­ва. На­ват ка­лі ўдас­ца вы­пра­віць 5, 10, 15 пра­цэн­таў лю­дзей, што вя­дуць па­ра­зі­тыч­ны лад жыц­ця, зма­гац­ца за гэ­та трэ­ба. Так што за­кон, пра не­аб­ход­насць яко­га ак­тыў­на за­га­ва­ры­лі апош­нім ча­сам, на мой по­гляд, па­трэ­бен.

Сён­ня, на­прык­лад, мож­на га­ва­рыць, што Дэ­крэт № 18 у мно­гім мае ста­ноў­чыя вы­ні­кі. У на­шым сель­са­ве­це пра­жы­вае дзве сям'і аба­вя­за­ных асоб. Су­жэн­цы М., у якіх за­бра­лі ся­мё­ра дзя­цей, пра­цу­юць у сель­гас­прад­пры­ем­стве. У сэн­се пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны да іх пы­тан­няў ня­ма, яны спраў­на хо­дзяць на ра­бо­ту, вы­кон­ва­юць яе ў поў­ным аб'­ёме. Праў­да, зар­пла­ты ў іх не­вы­со­кія, а доўг за дзя­цей да­во­лі вя­лі­кі. Па­куль яны яго не па­га­сі­лі. Але ўсё час­цей — асаб­лі­ва ма­ці — га­во­раць аб тым, што хо­чуць вяр­нуць дзя­цей у сям'ю. Ужо зра­бі­лі част­ко­ва ра­монт у ха­це. І ўсё ў іх атры­ма­ла­ся б, каб час ад ча­су не зры­ва­лі­ся і не вы­пі­ва­лі зноў. Та­му перс­пек­ты­вы на ўз'яд­нан­не сям'і па­куль да­во­лі ту­ман­ныя. Пра гэ­та кож­ны раз на­гад­ваю аба­вя­за­ным — у спа­дзя­ван­ні, што аду­ма­юц­ца і кан­чат­ко­ва возь­муц­ца за ро­зум. А вось ма­ці два­іх дзя­цей, якую пры­му­со­ва ўлад­ка­ва­лі на пра­цу ў го­ра­дзе, трэ­ба ледзь не за ру­ку ва­дзіць, бо да пра­цоў­на­га мес­ца яна мо­жа і не дай­сці.

— Крыўд­на, — лі­чыць На­тал­ля Вік­та­раў­на, — што кру­гом шмат пра­цы, а ма­ла­дыя, фі­зіч­на зда­ро­выя муж­чы­ны дня­мі сла­ня­юц­ца ў ра­ды­у­се паў­кі­ла­мет­ра ад ма­га­зі­на. У СВК ра­бо­та, асаб­лі­ва се­зон­ная, заў­сё­ды зной­дзец­ца. У вёс­ках трэ­ба раз­бі­раць ста­рыя трух­ля­выя да­мы, шмат ча­го ра­біць па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні, пра­ца ёсць і ў фер­мер­скай гас­па­дар­цы… Бы­ло б жа­дан­не! А ка­лі жа­дан­ня ня­ма, то, на яе по­гляд, трэ­ба пра­ду­гле­дзець ней­кія ме­ха­ніз­мы пры­му­со­вай ка­рыс­най пра­цы.

А вось якім чы­нам гэ­та ар­га­ні­за­ваць, ні­хто не ве­дае. Ця­пер у кож­най вёс­цы, кож­ным сель­са­ве­це ёсць лю­дзі, якія вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця. І нель­га ска­заць, што імі не зай­ма­ец­ца мяс­цо­вая ўла­да, прад­стаў­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, ад­па­вед­ныя ра­ён­ныя струк­ту­ры. Але ві­да­воч­на, што мер, якія пры­ма­юц­ца, не­да­стат­ко­ва. У гэ­тым сэн­се кра­са­моў­ным пры­кла­дам мо­жа быць гіс­то­рыя гра­ма­дзян­кі Ані­сі­ма­вай з вёс­кі Па­рэ Пін­ска­га ра­ё­на. Нянь­чац­ца з ёю ка­то­ры год, усе маг­чы­мыя за­ха­ды ра­бі­лі­ся на розных уз­роў­нях. Вы­нік жа — амаль ну­ля­вы. 41‑га­до­вая жан­чы­на не так даў­но вяр­ну­ла­ся з ЛПП, але вы­сноў не зра­бі­ла, і мяс­цо­вы ўчаст­ко­вы пас­ля чар­го­вай (якой ужо па лі­ку) гу­тар­кі па­чаў рых­та­ваць да­ку­мен­ты зноў у той жа пра­фі­лак­то­рый.

12-31

У на­зва­най уста­но­ве сён­ня зна­хо­дзіц­ца і яе 20‑га­до­вая дач­ка. Яшчэ чац­вё­ра ма­лод­шых дзя­цей зме­шча­ны ў пры­тул­кі і роз­ныя ін­тэр­на­тныя ўста­но­вы. Гра­ма­дзян­ка даў­но па­збаў­ле­на баць­коў­скіх пра­воў.

На гэ­ты раз, як рас­ка­за­лі ў сель­са­ве­це, яна амаль што кля­ла­ся, што больш за ста­рое не возь­мец­ца, што пой­дзе пра­ца­ваць, піць не бу­дзе. На­ват сля­зу пус­ці­ла на­конт сва­ёй па­крыў­джа­нас­ці лё­сам, людзь­мі, дзяр­жа­вай. А ка­лі ра­за­брац­ца — хто яе крыў­дзіў? Хі­ба толь­кі род­ная ма­ці. Яна ў свой час кі­ну­ла ма­лую дач­ку ў баць­коў і з'е­ха­ла ў Ра­сію. Дзяў­чын­ку ба­бу­ля сяк-так вы­га­да­ва­ла. Ды тая пай­шла па шля­ху ма­ці — ста­ла піць і па­ра­лель­на на­ра­джаць дзя­цей.

Ця­пер вось хут­чэй за ўсё зноў па­е­дзе ў ЛПП. Маг­чы­ма, су­стрэ­нец­ца там са ста­рэй­шай дач­кой. Апош­нюю, ка­лі яна скон­чы­ла шко­лу-ін­тэр­нат, спра­ба­ва­лі іза­ля­ваць ад уплы­ву ма­ці-ал­ка­га­ліч­кі. Дзяў­чы­не да­лі са­цы­яль­ную ква­тэ­ру ў Пін­ка­ві­чах, ля са­ма­га Пін­ска.

Але брац­ца за ро­зум яна не спя­ша­ла­ся. У яе ад­ра­зу ж з'я­віў­ся су­жы­цель, яна на­ра­дзі­ла дзі­ця і… па­ча­ла бяз­бож­на піць. Ка­лі паў­ста­ла пы­тан­не аб па­збаў­лен­ні ма­ла­дой ма­ці баць­коў­скіх пра­воў, су­жы­цель, на двац­цаць га­доў ста­рэй­шы, усы­на­віў дзі­ця, вы­ра­шыў за­браць яго і вы­хоў­ваць са сва­ёй ма­ці. У вёс­цы ка­жуць, што ён меў больш сур'­ёз­ныя на­ме­ры, ха­цеў ства­рыць нар­маль­ную сям'ю. Але ў ней­кі мо­мант не стры­маў­ся і «па­вы­хоў­ваў» п'я­ную ма­ла­дзі­цу.

Па­боі ака­за­лі­ся моц­ны­мі, яго па­са­дзі­лі ў тур­му. Апя­кун­ства над ма­лым афор­мі­ла яго ма­ці… Вось та­кая вяс­ко­вая «Сан­та-Бар­ба­ра», і па­доб­ны­мі гіс­то­ры­я­мі ця­пер, на жаль, не здзі­віш.

Якія ме­ры мож­на пры­мя­ніць да гра­ма­дзян­кі Ані­сі­ма­вай, што мае дзя­сят­кі міль­ё­наў доў­гу за ўтры­ман­не сва­іх дзя­цей і рых­ту­ец­ца чар­го­вы раз у ЛПП? Як ба­чым, пры­му­сіць пра­ца­ваць яе не­рэ­аль­на. Жан­чы­ну ўжо ўлад­коў­ва­лі ў СВК «Ла­сіцк» — але яна там толь­кі ўсім нер­вы па­пса­ва­ла, бо пра­ца­ва­ла роў­на столь­кі, коль­кі по­бач ста­яў участ­ко­вы. Як толь­кі ён пай­шоў — яна і збег­ла. Ка­му па­трэб­на та­кая ра­бот­ні­ца?

Та­кіх гра­ма­дзян мож­на пры­му­сіць пра­ца­ваць, толь­кі змяс­ціў­шы іх у бес­тэр­мі­но­выя ЛПП, лі­чаць у Ла­сіц­кім сель­са­ве­це. Ін­шыя за­ха­ды бу­дуць мар­ны­мі.

Ця­пер, на вя­лі­кі жаль, не толь­кі ў кож­ным сель­са­ве­це, але і ў кож­най вёс­цы мож­на знай­сці лю­дзей, якія жы­вуць за чу­жы кошт. Час­цей за ўсё га­лоў­най кры­ні­цай іх да­хо­ду ста­но­віц­ца пен­сія са­ста­рэ­лых баць­коў. Вель­мі час­та гэ­тыя баць­кі аль­бо ба­яц­ца, аль­бо не лі­чаць па­трэб­ным па­скар­дзіц­ца. Доб­ра яшчэ, ка­лі іх сын — ці­хі ал­ка­го­лік, пра яко­га га­ва­ры­ла­ся ў са­мым па­чат­ку. Але ка­лі ў Мі­ла­від­скім сель­са­ве­це пад­час ак­цыі «Дом без гвал­ту» пра­вя­лі ана­нім­нае ан­ке­та­ван­не, то мно­гія ад­ка­зы на пы­тан­ні ан­ке­ты вель­мі за­сму­ці­лі, рас­каз­ва­ла стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма. Ака­за­ла­ся, што са­праўд­на­му гвал­ту з бо­ку ал­ка­го­лі­каў пад­вяр­га­юц­ца ста­рыя баць­кі, жон­кі, дзе­ці. Гэ­тыя лю­дзі ма­юць толь­кі ад­ну мэ­ту ў жыц­ці — ада­браць гро­шы ў ка­го-не­будзь і вы­піць. Ка­лі вы­пра­сіць гро­шы не ўда­ец­ца, яны вы­бі­ва­юць іх з род­ных. І та­кіх, на жаль, ста­но­віц­ца больш.

Не так даў­но да­вя­ло­ся га­ва­рыць з кі­раў­ні­ком ад­на­го з прад­пры­ем­стваў Ле­нін­ска­га ра­ё­на г. Брэс­та. Па­скар­дзіў­ся, што яму па­ста­ян­на на­вяз­ва­юць так зва­ных аба­вя­за­ных ра­бот­ні­каў. Гэта толькі разбэшчвае людзей. І так яму гэ­та аб­рыд­ла, што ён га­то­вы за­пла­ціць усю су­му, якую яны па­він­ны дзяр­жа­ве, толь­кі б во­чы іх не ба­чы­лі.

— І мы ўсё час­цей су­ты­ка­ем­ся з па­доб­най па­зі­цы­яй, — ска­заў на­мес­нік на­чаль­ні­ка Ле­нін­ска­га РА­УС Брэс­та Аляк­сандр Ку­гач. — На­шы ўчаст­ко­выя не­ка­то­рых лі­та­раль­на за ру­ку на ра­бо­ту вод­зяць. Мо­жа, і вар­та бы­ло б ства­рыць для та­ко­га кан­тын­ген­ту спец­уста­но­вы. Але зра­зу­ме­ла, што для гэ­та­га спат­рэ­бяц­ца не­ма­лыя срод­кі. На­ват ка­лі лю­дзі там бу­дуць пра­ца­ваць толь­кі за хар­ча­ван­не, утры­ман­не іх абы­дзец­ца бюд­жэ­ту ў ка­пе­еч­ку. Та­му вар­та ўсё як след пра­лі­чыць і ўзва­жыць.

Ад­на­знач­на, цяр­пен­не гра­мад­ства ў да­чы­нен­ні да «спец­кан­тын­ген­ту» дай­шло да краю, і ра­біць неш­та трэ­ба — ха­ця б для та­го, каб аба­ра­ніць ста­рых, перш за ўсё ў вёс­цы.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.