Вы тут

Паляпшэнне ўрадлівасці глебы


Глі­ніс­тая гле­ба

Каб па­вы­сіць урад­лі­васць глі­ніс­тай зям­лі, па­чы­най­це з во­се­ні ўно­сіць угна­ен­ні з раз­лі­ку 3 кг ар­га­ні­кі, 200–300 г по­пе­лу і 300–600 г вап­ны на адзін кв. м. Пе­ра­коп­ваць і пе­ра­вор­ваць учас­так з та­кім грун­там трэ­ба не менш чым на 25 см. Вы­рошч­ваць га­род­ні­ну на глі­ніс­тых гле­бах, асаб­лі­ва цеп­ла­лю­бі­выя ві­ды, рэ­ка­мен­ду­ец­ца толь­кі на гра­бя­нях і гра­дах.

Па­мя­тай­це, што на цяж­кай зям­лі на­сен­не пры­ня­та вы­ся­ваць на мен­шую глы­бі­ню, чым звы­чай­на, а ра­са­ду вы­са­джваць на­хі­ле­на, каб яе ка­ра­нё­вая сіс­тэ­ма раз­мя­шча­ла­ся ў больш пра­грэ­тых плас­тах. Пры па­са­дцы на роў­най па­верх­ні буль­бу са­дзяць не глы­бей за 6–8 см. Пры за­сы­пан­ні клуб­няў па­жа­да­на да­даць да гле­бы кам­па­ста­ва­ны торф. Не­аб­ход­на два ра­зы аб­га­няць рас­лі­ны, пры­чым пас­ля дру­го­га ра­зу вы­шы­ню грэб­ня вар­та да­вес­ці да 15–18 см.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пяс­ча­ны грунт

У пер­шую чар­гу рэ­ка­мен­ду­ец­ца па­леп­шыць струк­ту­ру і па­вы­сіць віль­га­ця­ё­міс­тасць пяс­ча­ных глеб. У зям­лю вар­та ўно­сіць угна­ен­ні на роз­ную глы­бі­ню ў не­каль­кі пры­ёмаў, каб ства­рыць спры­яль­ныя ўмо­вы для пра­жы­ван­ня і раз­мна­жэн­ня ка­рыс­ных мік­ра­ар­га­ніз­маў, якія ўплываюць на па­вы­шэн­не ўрад­лі­вас­ці.

Га­да­вую нор­му ўгна­ен­няў — 400 г вап­ны і 4 кг кам­пос­ту або гною на 1 кв. м — дзе­ляць на­па­лам і ўно­сяць два ра­зы: пад во­сень­скую апра­цоў­ку ага­ро­да на глы­бі­ню 20–25 см і пад вяс­но­вую — на 15 см. По­пел лепш змя­шчаць у рад­кі, ра­зо­ры і лун­кі. Па­вы­сіць урад­лі­васць пяс­ча­най гле­бы мож­на, па­се­яў­шы на зя­лё­нае ўгна­ен­не лу­бін.

Мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні рэ­ка­мен­ду­ец­ца ўно­сіць вяс­ной ра­зам з ар­га­ніч­ны­мі. Най­больш эфек­тыў­най лі­чыц­ца ага­род­ная су­месь з пе­ра­гно­ем у пра­пор­цыі 1:2. Пас­ля па­ляп­шэн­ня ўрад­лі­вас­ці на пяс­ча­най гле­бе доб­ры ўра­джай да­юць цеп­ла­лю­бі­выя, ран­нія і зя­ля­нін­ныя куль­ту­ры.

Вы­рошч­ва­юць рас­лі­ны вы­ключ­на на роў­най па­верх­ні. Пры па­се­ве на­сен­не вар­та апус­каць тро­хі глы­бей, чым звы­чай­на, клуб­ні буль­бы са­джаць на глы­бі­ню не менш за 12 см. Аб­га­нян­ня мож­на зу­сім не пра­во­дзіць, ці да­стат­ко­ва бу­дзе ад­ной пра­цэ­ду­ры пры даждж­лі­вым на­двор'і.

Кіс­лая зям­ля

Для па­ляп­шэн­ня кіс­лай гле­бы прак­ты­ку­юць вап­на­ван­не — уня­сен­не драў­ня­на­га по­пе­лу, ня­га­ша­най або га­ша­най вап­ны. У са­ста­ве гэ­тых рэ­чы­ваў ёсць каль­цый, яко­га не ха­пае ў грун­це. На моц­на кіс­лых гле­бах уно­сіць пры­хо­дзіц­ца 1 кг мо­ла­та­га вап­ня­ку на 1 кв. м да поў­най лік­ві­да­цыі кіс­лот­нас­ці. Пас­ля гэ­тай пра­цэ­ду­ры рэ­ка­мен­ду­ец­ца да­даць ар­га­ніч­ныя і мі­не­раль­ныя ўгна­ен­ні.

Са­лан­цы

На са­лан­цах трэ­ба ўнес­ці 0,5–0,2 кг фос­фа­гіп­су на 1 кв. м. Для па­ляп­шэн­ня са­лан­цоў так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ва­юць здроб­не­ны гіпс. Доб­ры вы­нік дае кам­бі­на­ван­не яго з гно­ем. У пер­шы год вар­та ўно­сіць гіпс, у дру­гі — гной.

На не­вя­лі­кіх участ­ках так­са­ма пра­вод­зяць зем­ля­ван­не — на­но­сяць на па­верх­ню гле­бы ўрад­лі­вы пласт, таў­шчы­ня яко­га скла­дае не менш за 20 см. Праз­мер­на са­лан­ца­ва­тую гле­бу мож­на па­леп­шыць шля­хам уня­сен­ня сер­на­кіс­ла­га каль­цыю, які здоль­ны вы­да­ляць соль з ніж­ніх сла­ёў. Пас­ля гэ­та­га гле­ба ста­но­віц­ца во­да­пра­ні­каль­най і струк­тур­най.

Пе­ра­ўвіль­гот­не­ная зям­ля

Пер­шая за­да­ча пры пе­ра­ўвіль­гат­нен­ні зям­лі — ад­вя­дзен­не грун­то­вых і па­верх­не­вых вод. Па­пя­рэ­дзіць змы­вы гле­бы не­па­срэд­на на ўчаст­ку мож­на роз­ны­мі ме­та­да­мі. Доб­ра апра­ца­ва­ная зям­ля больш убі­рае апад­каў на не­вя­лі­кіх схі­лах. Град­кі рэ­ка­мен­ду­ец­ца раз­мя­шчаць упо­пе­рак — яны і слу­жаць для гэ­тай мэ­ты. А вы­раў­на­ва­ныя пля­цоў­кі мож­на ства­раць у пры­стволь­ных кру­гах пад дрэ­ва­мі.

На тых участ­ках, якія цер­пяць ад эро­зіі, рэ­ка­мен­ду­ец­ца вы­са­джваць шмат­га­до­выя куль­ту­ры, якія ма­юць па­верх­не­вую ка­ра­нё­вую сіс­тэ­му. На са­мых кру­тых схі­лах мож­на ства­раць тэ­ра­сы. Пры гэ­тым верх­ні ўрад­лі­вы пласт па­пя­рэд­не вар­та зняць, каб по­тым ад­пра­віць на но­вае мес­ца, а ад­хо­ны вы­клас­ці дзяр­ні­най.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.