Вы тут

Настальгія па былых прысмаках


Адзін з са­мых яр­кіх ус­па­мі­наў дзя­цін­ства: па кух­ні рас­сы­па­лі­ся аран­жа­выя апель­сі­ны. Та­ды іх на­ват у рай­цэнт­ры, не тое, што ў вяс­ко­вых кра­мах, і бліз­ка не бы­ло. Баць­ка па­ехаў у Маск­ву атрым­лі­ваць фрэ­зер­ны ста­нок для саў­гас­най май­стэр­ні і пры­вёз са ста­лі­цы цэ­лы не­вя­лі­кі ча­ма­дан апель­сі­наў. Па­ста­віў ча­ма­дан на та­бу­рэт­ку: і ці то зна­рок пад­стро­іў, каб зра­біць ура­жан­не, ці вы­пад­ко­ва той ча­ма­дан ад­чы­ніў­ся — і яр­кія дух­мя­ныя пла­ды па­сы­па­лі­ся па пад­ло­зе. Та­ко­га ад­чу­ван­ня пры­га­жос­ці за ўсё жыц­цё больш не па­мя­таю...

12-17

Аран­жа­выя апель­сі­ны ў нас паў­сюль ця­пер пра­да­юц­ца, а вось зя­лё­ных ку­бін­скіх ні­дзе ня­ма. У мае сту­дэнц­кія га­ды іх бы­ло коль­кі хо­чаш у Мін­ску. Яны каш­та­ва­лі на­ват кры­ху тан­ней за аран­жа­выя, якія мы на­зы­ва­лі ма­ра­кан­скі­мі, бо іх най­час­цей вез­лі з Ма­ро­ка. А ку­бін­скія ме­лі боль­шую кіс­лін­ку, але бы­лі над­та ж са­ка­ві­тыя. З ад­на­го зя­лё­на­га апель­сі­на ледзь не шклян­ку со­ку мож­на бы­ло вы­ціс­нуць. І мне зда­ва­лі­ся яны вель­мі смач­ны­мі.

Кож­ны раз, ка­лі чы­таю ней­кія па­ве­дам­лен­ні пра ста­сун­кі з Ку­бай, уваж­лі­ва пра­гля­даю на­ват ліч­бы та­ва­ра­зва­ро­ту і пе­ра­лік та­ва­раў ім­пар­ту з кво­лай на­дзе­яй уба­чыць ра­док пра па­стаў­кі апель­сі­наў з вост­ра­ва Сва­бо­ды. Але мар­на. Ві­даць, ця­пер гэ­та до­ра­га і не вель­мі вы­гад­на. Або не зна­хо­дзіц­ца та­ко­га біз­нес­ме­на, які б пра­лі­чыў і ўзяў­ся за спра­ву па­стаў­кі ві­та­мін­най пра­дук­цыі. А шка­да. Смак зя­лё­ных ку­бін­скіх апель­сі­наў нель­га па­раў­наць з ін­шы­мі цыт­ру­са­вы­мі, якіх ця­пер ба­га­та.

А ка­лі гля­джу па­ве­дам­лен­ні пра ган­даль з аб­лас­ця­мі з Да­лё­ка­га Ус­хо­ду, ус­па­мі­наю мар­скую ка­пус­ту з ку­ку­ма­ры­яй. Яе мы куп­ля­лі ў бля­шан­ках у са­мым кан­цы 1980-х. Та­ды я пра­ца­ва­ла ў пру­жан­скай ра­ён­най га­зе­це, а ў кра­мах рай­цэнт­ра мож­на бы­ло ку­піць толь­кі хлеб, ма­ла­ко, зрэд­ку ва­ра­ную каў­ба­су і ся­кія-та­кія кан­сер­вы. З сяб­роў­ка­мі па ін­тэр­на­цкім па­коі, та­кі­мі ж ма­ла­ды­мі спе­цы­я­ліс­та­мі, мы час­та на­бы­ва­лі на абед гэ­ту са­мую ка­пус­ту з ку­ку­ма­ры­яй. Ча­сам елі яе з буль­бай, і гэ­та бы­ло вель­мі смач­на. Што гэ­та за звер та­кі — ку­ку­ма­рыя, мы дак­лад­на не ве­да­лі. Та­ды ж не бы­ло ін­тэр­нэ­ту, які б хут­ка вы­даў, што ку­ку­ма­рыя — ма­люск з ся­мей­ства іг­лас­ку­рых, якія жы­вуць у Ба­ран­ца­вым, Япон­скім і Ахоц­кіх ма­рах. Ку­ку­ма­рыю час­та на­зы­ва­юць «мар­скім агур­ком» за яе вы­цяг­ну­тую фор­му, а не­ка­то­рыя па­раў­ноў­ва­юць яе з трэ­пан­гам. Аказ­ва­ец­ца, у Япо­ніі яе вы­со­ка цэ­няць як ка­рыс­ны ды­е­тыч­ны пра­дукт. Мы гэ­та­га зу­сім не ве­да­лі і куп­ля­лі бля­шан­ку мар­ской ка­пус­ты з вы­шэй­на­зва­ным ма­люс­кам, ка­лі ўжо зу­сім не бы­ло ча­го ес­ці. Тым больш што каш­та­ва­ла яна зу­сім тан­на. А по­тым, ка­лі на­сту­пі­ла пра­дук­то­вае ба­гац­це, рап­там за­ха­це­ла­ся той са­май ка­пус­ты з ку­ку­ма­ры­яй, якую, да­рэ­чы, вель­мі ня­дрэн­на га­та­ва­лі на ад­ным з прад­пры­ем­стваў Пры­мор­ска­га краю. Ды ў ма­га­зі­нах на­шай не­за­леж­най кра­і­ны су­стра­каць яе не да­во­дзі­ла­ся. Не­як га­ва­ры­ла пра смач­ны пра­дукт кі­раў­ні­ку зна­ка­мі­тай «Сан­ты». Па­да­ло­ся, ён на­ват за­ці­ка­віў­ся. Але гэ­тай пра­дук­цыі ў на­шым ганд­лі так і не па­яві­ла­ся. Цал­кам ве­ра­год­на, што па­тэн­цый­ныя па­стаў­шчы­кі, як ця­пер ка­жуць, змя­ні­лі цэ­на­вую па­лі­ты­ку. І мя­са ма­люс­ка з ся­мей­ства іг­лас­ку­рых ака­за­ла­ся над­та да­ра­гім. А кан­сер­вы, пра якія я ка­за­ла, на асно­ве мар­ской ка­пус­ты, маг­чы­ма, ні­хто не ро­біць ці на­ват прад­пры­ем­ства та­го даў­но ня­ма.

Ад­ным сло­вам, за­ста­юц­ца толь­кі ўспа­мі­ны. Як і пра «Ле­нін­град­скі» торт, які мы куп­ля­лі на свя­ты ў сту­дэнц­тве. По­тым, ужо ў лі­хія 1990-я, се­дзя­чы ў дэ­крэт­ным, я па­пра­сі­ла му­жа пры­вез­ці з Мін­ска гэ­ты ла­су­нак. Торт той мя­не рас­ча­ра­ваў, бо быў зу­сім не та­кім, як ра­ней­шы. Не ве­даю, мо­жа, ця­пер мін­скія кан­ды­та­ры ад­ра­дзі­лі бы­лы рэ­цэпт «Ле­нін­град­ска­га» тор­та. А вось та­кай­ска­га ві­на, та­ко­га, якое пра­да­ва­лі ў Мін­ску ў той час, я не здо­ле­ла знай­сці на­ват у Бу­да­пеш­це. Там яно, па-пер­шае, вель­мі да­ра­гое, а па-дру­гое, смак зу­сім не той. Так што кож­ная эпо­ха, ві­да­воч­на, мае свае пры­сма­кі. І ады­хо­дзяць яны час­та ра­зам з эпо­хай. На зме­ну ім з'яў­ля­юц­ца но­выя.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.