Вы тут

Як захоўваць цыбулю-сеянку?


Мож­на за­хоў­ваць се­ян­ку дву­ма спо­са­ба­мі — цёп­лым і ха­лод­ным.

1. Цёп­лы спо­саб.

Гэ­ты спо­саб доб­ра па­ды­хо­дзіць для за­хоў­ван­ня ў звы­чай­ных ква­тэр­ных умо­вах. Па­трэб­на тэм­пе­ра­ту­ра ад 18 да 25 гра­ду­саў і ад­нос­ная віль­гот­насць па­вет­ра ад 50 да 70%. У гэ­та­га спо­са­бу за­хоў­ван­ня ёсць адзін іс­тот­ны не­да­хоп: се­ян­ка да­во­лі моц­на ўсы­хае.

2. Ха­лод­ны спо­саб.

У гэ­тым вы­пад­ку се­ян­ку за­хоў­ва­юць пры тэм­пе­ра­ту­ры ад –1 да –3 гра­ду­саў і ад­нос­най віль­гот­нас­ці ад 80 да 90%. Та­кія ўмо­вы мож­на ства­рыць у ха­ла­дзіль­ні­ку, а ме­на­ві­та ў пад­до­не ма­ра­зіль­най ка­ме­ры. Не за­бы­вай­це па­пя­рэд­не па­ме­раць там тэм­пе­ра­ту­ру. Жы­ха­рам пры­ват­ных да­моў мож­на за­хоў­ваць се­ян­ку ў скры­нях, пад сне­гам.

Са­мая не­бяс­печ­ная тэм­пе­ра­ту­ра для за­хоў­ван­ня цы­бу­лі-се­ян­кі — ад 0 да +16 гра­ду­саў. Пры гэ­тай тэм­пе­ра­ту­ры цы­бу­лін­кі вель­мі ін­тэн­сіў­на пра­хо­дзяць пе­ры­яд яра­ві­за­цыі і па­спя­ва­юць хут­ка сфар­мі­ра­ваць свае ге­не­ра­тыў­ныя ор­га­ны.

Та­кая цы­бу­ля пас­ля вы­сад­кі страл­ку­ец­ца і не дае ўра­джаю. Та­му нель­га за­хоў­ваць се­ян­ку там, дзе су­тач­ныя пе­ра­па­ды тэм­пе­ра­ту­ры да­во­лі знач­ныя — на ло­джы­ях, бал­ко­нах, у ха­лод­ных хля­вах і г. д.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.