Вы тут

Наша. Даўняе. Непакінутае


Ай­чын­нае кі­но вяр­та­ец­ца пад му­зы­ку

Не, гэта не фан­фа­ры. Ад­нак яны бы­лі б да­рэ­чы: кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­но вяр­та­ец­ца да ай­чын­на­га гле­да­ча. На­са­мрэч гэ­та ба­лю­чае пы­тан­не — бе­ла­рус­кая куль­тур­ная спад­чы­на, якая апы­ну­ла­ся па-за ме­жа­мі кра­і­ны.

listapad2014

 

І вось жа хо­чац­ца мець і вяр­нуць на­заў­сё­ды, але час­та та­кое не­маг­чы­ма з роз­ных пры­чын. І вось жа за апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі ў кра­і­не знай­шлі спо­са­бы вяр­таць тое, што па пры­ро­дзе і па­хо­джан­ні мае да­чы­нен­не да ай­чын­най гіс­то­рыі, вяр­таць у куль­тур­ны кан­тэкст — шля­хам аб­мен­ных вы­стаў з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі, ства­рэн­ня элект­рон­ных ко­пій (у вы­пад­ку з кні­га­мі). На­конт та­го, што вя­лі­кая част­ка кла­сі­кі ай­чын­на­га кі­но пас­ля раз­ва­лу СССР за­ста­ла­ся ў Ра­сіі, раз­моў вя­ло­ся шмат. Раз-по­раз (на пра­ця­гу апош­ніх двух дзе­ся­ці­год­дзяў) ад­каз­ны­мі асо­ба­мі агуч­ва­лі­ся сло­вы на­конт та­го, што з Дзярж­філь­ма­фон­дам Ра­сіі трэ­ба су­пра­цоў­ні­чаць і да­маў­ляц­ца пра вяр­тан­не сту­жак, якія ма­юць да­чы­нен­не да гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но, каб кра­і­на маг­ла ка­рыс­тац­ца сва­ёй спад­чы­най, грунт для якой за­клад­ваў­ся яшчэ з 1924 го­да, ка­лі бы­ло ство­ра­на Дзяр­жаў­нае ўпраў­лен­не па спра­вах кі­не­ма­та­гра­фіі, а трош­кі паз­ней, у 1928-м, уз­нік­ла сту­дыя «Са­вец­кая Бе­ла­русь» (спа­чат­ку ў Ле­нін­гра­дзе, паз­ней пе­ра­ба­зі­ра­ва­ла­ся ў Мінск). Бе­ла­рус­кае кі­но іс­нуе з 1920-х га­доў, але не ўсё, што ства­ра­ла­ся та­ды, на жаль, на­ле­жыць Бе­ла­ру­сі ця­пер.

І вось у 2014 го­дзе атры­маў­ся фак­тыч­на пра­рыў у гэ­тым кі­рун­ку — на фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад». У ад­мыс­ло­вай пра­гра­ме «Ра­ры­тэт» ра­зам з рэ­кан­стру­я­ва­ным поль­скім філь­мам 1928 го­да «Пан Та­дэ­вуш» бы­лі па­ка­за­ны 2 філь­мы пад мар­кай «Кла­сі­ка бе­ла­рус­ка­га кі­но», атры­ма­ныя з ка­лек­цыі Дзярж­філь­ма­фон­ду Ра­сіі, які ва­ло­дае ад­ной з леп­шых кі­не­ма­та­гра­фіч­ных ка­лек­цый у све­це (больш за 70 ты­сяч філь­маў і 967 ты­сяч ро­лі­каў кі­на­ма­тэ­ры­я­лаў ад гіс­та­рыч­най су­свет­най кі­на­кла­сі­кі да су­час­ных тво­раў). У тым лі­ку част­ка — тое, пра што не мае пра­ва за­быць Бе­ла­русь.

12-26

У пры­ват­нас­ці, філь­мы «Са­ша» (ство­ра­ны ў 1930 го­дзе) і «У вя­лі­кім го­ра­дзе» (1928 г.). Ці­ка­ва, што ня­мыя стуж­кі мі­ну­ла­га ста­год­дзя бы­лі агу­ча­ны — ме­лі му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не. Бе­ла­рус­кія філь­мы іш­лі пад акам­па­не­мент вя­до­ма­га гур­та «Князь Мыш­кін», які кі­ру­ец­ца ін­ту­і­цы­яй, каб ства­раць ім­пра­ві­за­цыі. Для ня­мо­га кі­но му­зы­ка не прос­та фон — гэ­та да­дат­ко­вая фар­ба, экс­прэ­сія, якая аб­васт­рае ўспры­ман­не гле­да­ча. Тым больш што гэ­тае кі­но сён­ня гля­дзіц­ца як ілюст­ра­цыя не­да­лё­кай са­вец­кай гіс­то­рыі праз дра­ма­тыч­ныя ча­ла­ве­чыя лё­сы. Яны бу­дуць больш зра­зу­ме­лыя гле­да­чам ста­ла­га ве­ку, якія пра за­да­чы кі­но са­вец­кай эпо­хі ве­да­юць больш. Але мо­ла­дзі, на­пэў­на, бу­дзе ці­ка­ва, якім чы­нам гар­та­ваў­ся са­вец­кі ча­ла­век. Ге­роі гэ­тых філь­маў — прос­тыя лю­дзі, час­та ма­ла­пісь­мен­ныя, як у філь­ме «Са­ша» рэ­жы­сё­ра Аляк­санд­ры Хах­ло­вай. Але на­ват ся­лян­ка мо­жа абу­дзіц­ца да жыц­ця і стаць паў­на­вар­тас­ным, ак­тыў­ным чле­нам гра­мад­ства. Так­са­ма і ў філь­ме «У вя­лі­кім го­ра­дзе», ство­ра­ным у су­аў­тар­стве Мар­кам Да­нскім і Мі­ха­і­лам Авер­ба­хам, ёсць раз­ва­гі пра са­праўд­нае пры­зна­чэн­не ча­ла­ве­ка на пры­кла­дзе двух ге­ро­яў, якія, пры­ехаў­шы ў Маск­ву, шу­ка­юць для ся­бе но­вых маг­чы­мас­цяў. Адзін з іх ба­чыць іх у пра­цы, дру­гі вя­дзе вя­сё­лае жыц­цё... І хто ска­заў, што гэ­та не ак­ту­аль­на сён­ня? Кла­сі­ка ж і за­ста­ец­ца ў гіс­то­рыі ме­на­ві­та та­му, што раз­маў­ляе з людзь­мі пра неш­та веч­нае, што іс­нуе па-за ча­са­мі і эпо­ха­мі.

Та­му так важ­на быць да яе да­лу­ча­ным. Та­му шмат зна­чыць на­ват са­ма маг­чы­масць пра­гля­даў сту­жак кла­сі­кі ай­чын­на­га кі­но. Ця­пер іх бу­дзе больш, та­му што пад­час фес­ты­ва­лю ў Мін­ску пад­пі­са­на па­гад­нен­не па­між Дзяр­жаў­ным фон­дам кі­на­філь­маў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі і ды­рэк­цы­яй Мінск­ага між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю «Ліс­та­пад» (якая прад­стаў­ле­на Цэнт­рам ві­зу­аль­ных і вы­ка­наль­ніц­кіх мас­тац­тваў «АРТ Кар­па­рэйшн»).

Што нам дае гэ­тае па­гад­нен­не? Па-пер­шае, спра­шча­юц­ца пра­цэ­сы атры­ман­ня ко­пій сту­жак для па­ка­заў у на­шай кра­і­не. Па-дру­гое, іх мож­на бу­дзе атрым­лі­ваць бяс­плат­на. І па-трэ­цяе, не час ад ча­су, а рэ­гу­ляр­на, ка­лі гэ­та трэ­ба. У тым лі­ку гэ­тыя філь­мы бу­дуць дэ­ман­стра­вац­ца на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад», што па­він­на стаць доб­рым да­паў­нен­нем да яго асноў­ных кон­курс­ных пра­грам. І свед­чан­нем та­го, што Бе­ла­русь — кра­і­на кі­но, у яко­га тут ёсць свая гіс­то­рыя і тра­ды­цыі. Між ін­шым, гэ­та най­больш важ­на ме­на­ві­та для ай­чын­на­га гле­да­ча (асаб­лі­ва ма­ла­до­га), які імк­нец­ца спа­сціг­нуць сут­насць та­кой з'я­вы, як «бе­ла­рус­кае кі­но», і зра­зу­мець пра­цэ­сы, якія ад­бы­ва­юц­ца (ці не ад­бы­ва­юц­ца або ідуць ма­руд­на) у ім у наш час.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.