Вы тут

У пагоні за ідэалам


Усе мы, баць­кі — ці, пры­нам­сі, боль­шасць з нас — зы­чым сва­ім дзе­цям даб­ра. Мы з за­да­валь­нен­нем ка­рыс­та­ем­ся пад­гуз­ка­мі для не­маў­лят, вы­ву­ча­ем ра­зам з дзець­мі раз­віц­цё­выя гуль­ні, хо­дзім з імі ў кі­но 3D, во­дзім на шмат­лі­кія твор­чыя, спар­тыў­ныя, ву­чэб­ныя гурт­кі і сек­цыі. І ста­ра­ем­ся вы­бі­раць для на­шчад­каў толь­кі леп­шае. «Най­леп­шае», — удак­лад­ня­юць мно­гія баць­кі. Толь­кі вось гэ­тае па­мкнен­не да леп­ша­га ча­сам на­бы­вае дзіў­ныя і не­зра­зу­ме­лыя фор­мы...

Кар­цін­ка з вы­стаў­кі: баць­коў­скі сход у дзі­ця­чым сад­ку. Аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­не піт­ной ва­ды, вы­ра­шы­лі за­ка­заць яе з да­стаў­кай — ця­пер гэ­та па­пу­ляр­ная па­слу­га. І тут сло­ва ўзя­ла ад­на ма­ма: «Толь­кі да­вай­це не абы-што вы­бі­раць, а са­мае леп­шае! Маё дзі­ця з на­ра­джэн­ня п'е толь­кі ва­ду *** — усе ас­тат­нія і по­бач не ста­я­лі!». До­ка­заў жан­чы­на не пры­вя­ла ні­я­кіх — ха­пі­ла эмо­цый і гуч­на­га го­ла­су. У вы­ні­ку ас­тат­нія баць­кі мах­ну­лі ру­кой — нам усё роў­на — і зга­дзі­лі­ся зра­біць, як лепш. Ёй.

Або вось ін­шая кар­цін­ка. Зноў жа сход, толь­кі ў ін­шым сад­ку. Хтось­ці пра­па­на­ваў па­ве­сіць на вок­ны жа­лю­зі, хтось­ці пад­ха­піў, на­зва­лі ўжо кан­крэт­ныя рас­цэн­кі і фір­мы... Як рап­там уз­ня­ўся чый­сьці ці то баць­ка, ці на­ват дзя­ду­ля: «Вы, жан­чы­ны, хо­ча­це, каб бы­ло пры­го­жа. Але я лі­чу гэ­ту ідэю не толь­кі не­па­трэб­най, але на­ват шкод­най. Я сам доў­гі час ста­віў тыя жа­лю­зі ў офі­сах і ве­даю, коль­кі пы­лу яны на­за­па­шва­юць што­ты­дзень. Па­трэб­на па­ста­ян­ная віль­гот­ная пры­бор­ка, інакш на­шы дзе­ці бу­дуць час­цей хва­рэць — а хто яе бу­дзе ра­біць, ка­лі ня­не­чкі ў нас ня­ма? Дык да­вай­це вы­ра­шаць, што лепш: вон­ка­вая пры­га­жосць ці зда­роўе дзя­цей?». Пе­ра­ка­наў. Ад­мо­ві­лі­ся. А паз­ней па­спра­ба­ва­лі ўзга­даць, з ча­го, улас­на, усё па­ча­ло­ся. Як вы­свет­лі­ла­ся, ад­на з мам уба­чы­ла та­кія жа­лю­зі ў ін­шым сад­ку —
і па­ча­ло­ся: «а мы што, гор­шыя?».

І так до­сыць час­та. У су­сед­няй шко­ле збі­ра­лі на па­трэ­бы кла­са па 200 ты­сяч — а мы да­вай­це па 300 зда­дзім, хай на­шым дзе­цям бу­дзе лепш. Зна­ё­мыя на дзень на­ра­джэн­ня дач­кі вы­клі­ка­лі ані­ма­та­ра за 50 умоў­ных адзі­нак — ды мы за­мо­вім цэ­лую бры­га­ду, за 200, для дзі­ця­ці ні­чо­га не шка­да. Пля­мен­ні­ку на­бы­лі дзі­ця­чую чы­гун­ку за міль­ён — а мы ку­пім яшчэ больш кру­тую, за паў­та­ра. Мож­на і руч­ку «Пар­кер» на вы­раст. Але ка­му бу­дзе лепш ад бе­гу на­вы­пе­рад­кі — дзе­цям? Пе­да­го­гам? Баць­коў­ска­му са­ма­люб­ству? І хто мо­жа прад­ка­заць, у ка­го з гэ­тых дзя­цей бу­дзе ад­чу­ван­не са­праў­ды свет­ла­га, шчас­лі­ва­га дзя­цін­ства — у та­го, хто «ка­ро­вам хвас­ты кру­ціў» і на­сіў воп­рат­ку ста­рэй­шых бра­тоў ці «сэ­канд-хэнд», або ў та­го, хто на­вед­ваў эліт­ны дзі­ця­чы са­док і апра­на­ўся з на­ра­джэн­ня толь­кі ў брэн­да­выя рэ­чы? (Зрэш­ты, ка­лі вы бу­дзе­це за­над­та гуч­на да­во­дзіць, што шчас­це не ў кру­тых цац­ках і не ў мод­ных брэн­дах, ра­на ці поз­на ры­зы­ку­е­це пра­сла­віц­ца як «утры­ма­нец», «іль­гот­нік» ці «нищеброд, ко­то­рый плодит го­лыть­бу...»).

З ін­ша­га бо­ку, леп­шае, як вя­до­ма, во­раг доб­ра­га, а баць­коў­скія па­мкнен­ні да ідэа­лу ча­сам так­са­ма не ма­юць кра­ёў...

Зноў дзі­ця­чы са­док. І зноў пы­тан­не піт­ной ва­ды. Хтось­ці здаў на яе гро­шы, хтось­ці ад­мо­віў­ся прын­цы­по­ва, у ка­гось­ці не бы­ло маг­чы­мас­ці (і та­кое, уя­ві­це, бы­вае). Ак­ты­віс­ты з баць­коў­ска­га ка­мі­тэ­та вы­ка­за­лі пра­па­но­ву: склас­ці спіс тых, чые баць­кі зда­лі гро­шы, каб да­ваць піць толь­кі гэ­тым дзе­цям (!). Пра­бач­це, для мя­не гэ­та ўжо дзесь­ці па-за ме­жа­мі даб­ра і зла. Так і ўяў­ляю са­бе рэп­лі­ку: «Со­ня, ад­дай ку­бак, твая ма­ма не за­пла­ці­ла за гэ­ту ва­ду»... А ка­лі па­ста­вяць увіль­гат­няль­нік па­вет­ра, на які так­са­ма не ўсе скі­ну­лі­ся, то «не­пла­цель­шчы­кам» за­ба­ро­няць ды­хаць?!.

Най­час­цей мы прос­та хо­чам, каб бы­ло лепш. Ад­нак да­лё­ка не заўж­ды са­мі да кан­ца ра­зу­ме­ем, лепш — для ка­го? І ці мае кож­ны з нас пра­ва вы­ра­шаць за ін­шых, што ім лепш?

А вы як лі­чы­це, што для дзі­ця без­умоў­на най­леп­шае?

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.