Вы тут

…Іх проста трэба любіць


Га­во­ра­чы пра тое, што су­час­ныя та­ты зна­хо­дзяць ма­ла ча­су на ўлас­ных дзя­цей, нель­га ўсіх ме­раць на адзін ка­пыл.

13-26

На­прык­лад, баць­ка не­каль­кіх ужо да­рос­лых да­чок Сяр­гей Гац­ко са Свет­ла­гор­ска­га ра­ё­на — без пе­ра­боль­шан­ня мяс­цо­вая сла­ву­тасць. Бо ён прад­стаў­нік рэд­кай па сён­няш­нім ча­се пра­фе­сіі, пры­нам­сі адзі­ны на Го­мель­шчы­не — муж­чы­на-вы­ха­валь­нік у дзі­ця­чым сад­ку. Вось ужо 17 га­доў Сяр­гей Аляк­санд­ра­віч, які скон­чыў у свой час Го­мель­скае пе­да­га­гіч­нае ву­чы­лі­шча з чыр­во­ным дып­ло­мам, вы­хоў­вае вяс­ко­вых дзя­цей, пра­во­дзіць за­ня­ткі на бе­ла­рус­кай мо­ве па ас­но­вах эты­ке­ту… І мож­на без пе­ра­боль­шан­ня ска­заць, што ў Да­вы­даў­скім дзі­ця­чым сад­ку, які на­вед­ва­юць 28 роз­на­ўзрос­та­вых дзя­цей з Да­вы­даў­кі і яшчэ ся­мі на­ва­коль­ных вё­сак, вы­ха­ван­цы і баць­кі стро­га­га, але спра­вяд­лі­ва­га пе­да­го­га вель­мі лю­бяць і цэ­няць.

Ці­ка­вая ака­ліч­насць: у ма­ла­до­сці Сяр­гей Гац­ко аб'­ехаў ці не ўвесь Са­вец­кі Са­юз, пра­ца­ваў на вы­со­ка­аплат­ных пра­фе­сі­ях бу­даў­ні­ка і апе­ра­та­ра па зда­бы­чы наф­ты і га­зу. Але з 80‑х, ка­лі яго за­пра­сі­лі па­пра­ца­ваць стар­шым пі­я­нер­ва­жа­тым, а по­тым пе­да­го­гам-ар­га­ні­за­та­рам, пра­цуе ме­на­ві­та з дзець­мі — спа­чат­ку ў шко­ле, ця­пер у не­вя­лі­кім вяс­ко­вым дзі­ця­чым сад­ку. Пра­цуе на паў­та­ры стаў­кі, а та­му мае не­бла­гі, у па­раў­на­нні з мно­гі­мі вяс­коў­ца­мі, за­ро­бак. І хоць ён не над­та ах­во­чы раз­ва­жаць аб тым, ці муж­чын­ская гэ­та пра­фе­сія — дзя­цей вы­хоў­ваць, але тое, што ця­пер да яго з за­да­валь­нен­нем бя­гуць ужо дзе­ці бы­лых вы­ха­ван­цаў сад­ка, кра­са­моў­на свед­чыць са­мо за ся­бе.

Вік­то­рыя ЗА­ХА­РА­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.