Вы тут

Масавага зносу прыватнага сектара ў сталіцы не будзе


Пла­ну­ец­ца, што ў 2017 го­дзе бу­даў­ніц­тва жыл­ля ў Мін­ску ска­ро­ціц­ца на 400 ты­сяч «квад­ра­таў»

Сё­ле­та ге­не­раль­ны план раз­віц­ця ста­лі­цы пе­ра­жы­вае кар­ды­наль­ную ка­рэк­ці­роў­ку. Ка­лі ра­ней го­рад збі­раў­ся і на­да­лей па­вя­ліч­ваць свае па­ме­ры, то ця­пер асвой­ваць сель­гас­па­да­рчыя зем­лі за МКА­Дам яму ні­хто не да­зво­ліць. Сён­ня трэ­ба сур'­ёз­на ра­за­брац­ца з унут­ра­ны­мі рэ­зер­ва­мі, пра­вес­ці кроп­ка­вае ўшчыль­нен­не ці рэ­кан­струк­цыю іс­ну­ю­чых квар­та­лаў жы­лой за­бу­довы, лі­чыць га­лоў­ны спе­цы­я­ліст май­стэр­ні генп­ла­на прад­пры­ем­ства «Мінск­град» Ісак Хас­дан.

Го­рад па­тра­буе юве­лір­най аг­ра­нкі

Спе­цы­я­ліст май­стэр­ні ад­зна­чыў, што ма­са­ва­га і ха­а­тыч­на­га ўзвя­дзен­ня жы­лых квар­та­лаў у ста­лі­цы больш не бу­дзе. Са­праў­ды сур'­ёз­ных і сва­бод­ных тэ­ры­то­рый тут ужо прак­тыч­на не за­ста­ло­ся. Мно­гія ка­мер­цый­ныя за­бу­доў­шчы­кі жа­да­юць атрым­лі­ваць вы­ключ­на «смач­ныя» пля­цоў­кі, каб, пас­ля ўзвя­дзен­ня там жыл­ля, пра­даць яго з мак­сі­маль­ным пры­быт­кам. Ад­нак у го­ра­да пры­сут­ні­ча­юць свае пла­ны і ін­та­рэ­сы па раз­віц­ці га­лоў­на­га ме­га­по­лі­са кра­і­ны.

Ця­пер па за­яў­ным прын­цы­пе но­выя буд-
п­ля­цоў­кі атры­ма­юць толь­кі му­ні­цы­паль­ныя бу­даў­ні­чыя ар­га­ні­за­цыі ка­му­наль­най улас­нас­ці. Ас­тат­нім та­кія зя­мель­ныя ўчаст­кі бу­дуць пра­па­на­вац­ца толь­кі па вы­ні­ках аў­кцы­ё­наў і кон­кур­саў. Больш за тое, на­ват на аў­кцы­ё­нах пла­ну­ец­ца вы­стаў­ляць вы­ключ­на тыя пля­цоў­кі, што аб­ця­жа­ра­ны зно­сам ста­рых па­бу­доў. У тым лі­ку — праб­лем­ны­мі аб'­екта­мі ін­ды­ві­ду­аль­най за­бу­довы.

Уво­гу­ле пра­гноз­ная коль­касць жы­ха­роў ста­лі­цы ў 2030 го­дзе па­він­на склас­ці не больш за 2 млн ча­ла­век. Та­му да 2017 го­да аб'­ём бу­даў­ніц­тва жыл­ля ў Мін­ску пла­ну­ец­ца ска­ра­ціць амаль у два ра­зы. Так, ка­лі ў 2014 го­дзе ў ста­лі­цы за­пла­на­ва­на па­бу­да­ваць ка­ля 1 млн квад­рат­ных мет­раў жыл­ля, то ў 2015-м гэ­ты па­каз­чык скла­дзе ўжо 900 ты­сяч «квад­ра­таў», а ў 2016 і 2017 га­дах па­мен­шыц­ца да 750 ты­сяч і 600 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў ад­па­вед­на.

Пры­ват­ні­кам да­зво­ляць «раз­ві­вац­ца»

Боль­шую част­ку пры­ват­на­га сек­та­ра ў Мін­ску зно­сіць не бу­дуць. На­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та ар­хі­тэк­ту­ры і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва Мін­гар­вы­кан­ка­ма Па­вел Лу­чы­но­віч упэў­не­ны, што лю­дзям тут не­аб­ход­на да­зво­ліць раз­ві­ваць пры­ся­дзіб­ную за­бу­до­ву. Вы­клю­чэн­не скла­дуць толь­кі за­рэ­зер­ва­ва­ныя тэ­ры­то­рыі, дзе пра­ду­гле­джа­на да­лей­шае раз­віц­цё ву­ліч­на-да­рож­най сет­кі ці рэ­кан­струк­цыя ўчаст­каў уздоўж ма­гіст­раль­ных ву­ліц. Там асоб­ныя жы­лыя да­мы, хут­чэй за ўсё, зня­суць. Гэ­та бу­дзе зроб­ле­на, каб на­даць гэ­тым тэ­ры­то­ры­ям ста­ліч­нае аб­ліч­ча.

Спе­цы­я­ліст рас­тлу­ма­чыў, што доў­гі час вя­лі­кай праб­ле­май для ўла­даль­ні­каў пры­ват­ных да­моў у Мін­ску бы­ла за­ба­ро­на на рэ­кан­струк­цыю жыл­ля, бо яно зна­хо­дзі­ла­ся пад да­мок­ла­вым мя­чом зно­су. Ме­на­ві­та та­му не­ка­то­рыя ра­ё­ны ін­ды­ві­ду­аль­най за­бу­до­вы ў Мін­ску зна­хо­дзяц­ца ў да­во­лі дрэн­ным ста­не. «Каб змя­ніць сі­ту­а­цыю, пры­ня­та ра­шэн­не да­зво­ліць лю­дзям раз­ві­ваць гэ­тую тэ­ры­то­рыю і ра­біць рэ­кан­струк­цыю сва­іх да­моў», — ска­заў Па­вел Лу­чы­но­віч.

А вось лёс мінск­ага квар­та­ла Асмо­лаў­ка, які раз­ме­шча­ны ў ме­жах ву­ліц Баг­да­но­ві­ча, Кі­ся­лё­ва, Куй­бы­ша­ва і Ка­му­ніс­тыч­най, бу­дзе вы­ра­шац­ца асоб­на. На­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та ар­хі­тэк­ту­ры і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва пад­крэс­ліў, што ўла­ды го­ра­да га­то­вы аб­мяр­коў­ваць з гра­мад­скас­цю роз­ныя сцэ­на­рыі асва­ен­ня гэ­тай тэ­ры­то­рыі. Ця­пер спе­цы­я­ліс­ты «Мінск­гра­да» рас­пра­цоў­ва­юць дэ­та­лё­вы план яе рэ­кан­струк­цыі. Кан­чат­ко­ва­га ра­шэн­ня па­куль ня­ма, бо вя­дзец­ца ўсе­ба­ко­вае аб­мер­ка­ван­не гэ­та­га пы­тан­ня і з ар­хі­тэк­тур­най гра­мад­скас­цю, і з іні­цы­я­тыў­ны­мі гру­па­мі ра­ё­на. Сцэ­на­рыі мо­гуць раз­гля­дац­ца роз­ныя, але ўла­ды і жы­ха­ры го­ра­да па­він­ны прый­сці да кам­пра­мі­су і пры­няць вы­ве­ра­нае ра­шэн­не. Бу­дзе тут і част­ко­вы знос, бо ўсе па­він­ны ра­зу­мець, што ў та­кім ста­не гэ­тая тэ­ры­то­рыя, ка­лі ўліч­ваць яе вя­лі­кую го­ра­да­бу­даў­ні­чую каш­тоў­насць, зна­хо­дзіц­ца не мо­жа.

Прын­цы­по­вы ма­неўр за кошт га­ра­доў-спа­да­рож­ні­каў

Пры іс­тот­ным ска­ра­чэн­ні жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва не­па­срэд­на ў ста­лі­цы за­ста­ец­ца ня­вы­ра­ша­най праб­ле­ма вя­лі­кай коль­кас­ці га­рад­скіх «чар­га­ві­коў». Тут мяс­цо­выя ўла­ды збі­ра­юц­ца пра­вес­ці пэў­ны ма­неўр у бу­даў­ні­чай сфе­ры, ка­лі пра­па­ну­ец­ца «пе­ра­клю­чыць» асноў­ныя аб'­ёмы жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ў га­ра­ды-спа­да­рож­ні­кі.

Ад­нак та­кія на­се­ле­ныя пунк­ты ні ў якім ра­зе не раз­гля­да­юц­ца ў якас­ці вы­ключ­на спаль­ных ра­ё­наў ста­лі­цы. У та­кіх га­ра­дах бу­дуць за­бяс­пе­ча­ны не толь­кі кам­форт­ныя ўмо­вы для пра­жы­ван­ня гра­ма­дзян, але і ство­ра­ны но­выя пра­цоў­ныя мес­цы і но­выя перс­пек­тыў­ныя вы­твор­час­ці. Мож­на ка­заць, што кож­ны го­рад-спа­да­рож­нік бу­дзе спе­цы­я­лі­за­вац­ца ў ней­кай сфе­ры дзей­нас­ці. На­прык­лад, Фа­ні­паль ста­не ма­шы­на­бу­даў­ні­чым го­ра­дам. Сма­ля­ві­чы пла­ну­юць раз­ві­ваць ра­зам з Кі­тай­ска-бе­ла­рус­кім ін­дуст­ры­яль­ным пар­кам. Мінск так­са­ма ўскла­дае вя­лі­кія над­зеі на Ру­дзенск, які мае да­стат­ко­вую транс­парт­ную інф­ра­струк­ту­ру і рэ­зер­вы па спа­жы­ван­ні элект­ра­энер­гіі.

Пра­ек­ты раз­віц­ця бу­ду­чых га­ра­доў-спа­да­рож­ні­каў рас­пра­цоў­ва­юць спе­цы­я­ліс­ты
Бел­НДІП го­ра­да­бу­даў­ніц­тва. Мяр­ку­ец­ца, што раз­віц­цё спа­да­рож­ні­каў да­зво­ліць рас­ся­ліць ка­ля 120-130 ты­сяч ча­ла­век да 2020 го­да. Гэ­та і мін­ча­не, і тыя гра­ма­дзя­не кра­і­ны, якія не­ўза­ба­ве пла­ну­юць пе­ра­ехаць у ста­лі­цу.

Ло­шы­ца ў фа­во­ры?

Ак­тыў­нае жыл­лё­вае бу­даў­ніц­тва ў Мін­ску ў блі­жэй­шыя га­ды бу­дзе вес­ці­ся толь­кі на асоб­ных тэ­ры­то­ры­ях. Жы­лыя да­мы «вы­рас­туць» на тэ­ры­то­рыі мік­ра­ра­ё­наў Ло­шы­ца-5,7,8. Ад­ной з не­шмат­лі­кіх тэ­ры­то­рый ма­са­ва­га жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ў ста­лі­цы ста­не пля­цоў­ка аэ­ра­пор­та «Мінск-1», дзе па­бу­ду­юць шмат­функ­цы­я­наль­ны комп­лекс «Мінск-Мір». За­раз гэ­ты пра­ект пра­хо­дзіць ста­дыю за­клю­чэн­ня ін­вес­ты­цый­на­га да­га­во­ра з Мін­гар­вы­кан­ка­мам.

Так­са­ма сён­ня ў го­ра­дзе пра­пра­цоў­ва­ец­ца пы­тан­не бу­даў­ніц­тва но­ва­га жыл­лё­ва­га комп­лек­су ў ме­жах ву­ліц Гры­ба­е­да­ва—Та­тар­ская, ву­ліц Ма­ка­ён­ка—Фі­лі­мо­на­ва. Част­ко­ва тэ­ры­то­ры­яй жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ста­не бы­лая мін­ская птуш­ка­фаб­ры­ка. У тым лі­ку і жы­лыя да­мы пла­ну­ец­ца раз­мяс­ціць на мес­цы воінскай час­ці, якая зна­хо­дзі­ла­ся на скры­жа­ван­ні пра­спек­та Пар­ты­зан­ска­га і ву­лі­цы Ка­буш­кі­на.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.