Вы тут

Не жадаеце «выкупіць» свае ўкрадзеныя рэчы?


Дач­ка здзейс­ні­ла кра­дзеж, а яе баць­ка спра­ба­ваў вяр­нуць укра­дзе­нае па­цяр­пе­лай... за ўзна­га­ро­джан­не. Та­кая гіс­то­рыя рас­кры­ла­ся пас­ля зва­ро­ту апош­няй да су­пра­цоў­ні­каў кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку Цэнт­раль­на­га РУ­УС ста­лі­цы.

Дзяў­чы­на рас­ка­за­ла, што поз­на ўве­ча­ры ад­па­чы­ва­ла ў за­баў­ляль­най уста­но­ве. Па­кі­ну­ла су­мач­ку ка­ля пуль­та ды­джэя і пай­шла тан­ца­ваць. Ка­лі вяр­ну­ла­ся, за­ўва­жы­ла ад­сут­насць кас­ме­тыч­кі, ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на і плэ­е­ра. У той мо­мант па­цяр­пе­лая ў мі­лі­цыю ча­мусь­ці не звяр­ну­ла­ся. А праз ней­кі час ёй па­тэ­ле­фа­на­ваў не­зна­ё­мец, які пра­па­на­ваў вяр­нуць тэ­ле­фон за ўзна­га­ро­джан­не. Дзяў­чы­на па­га­дзі­ла­ся і атры­ма­ла апа­рат на­зад. Та­ды яна вы­ра­шы­ла вяр­нуць і ін­шыя рэ­чы. Па­тэ­ле­фа­на­ва­ла па ўжо зна­ё­мым ну­ма­ры і спы­та­ла ў муж­чы­ны, ці ёсць у яго кас­ме­тыч­ка і плэ­ер. Той па­га­дзіў­ся вяр­нуць іх — так­са­ма за ўзна­га­ро­джан­не. Толь­кі пас­ля гэ­та­га па­цяр­пе­лая звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю.

Су­пра­цоў­ні­кі кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку ўста­на­ві­лі асо­бу муж­чы­ны. Як вы­свет­лі­ла­ся, яго
16-га­до­вая дач­ка, ска­рыс­таў­шы­ся тым, што па­цяр­пе­лая па­кі­ну­ла су­мач­ку без на­гля­ду, укра­ла з яе аса­біс­тыя рэ­чы дзяў­чы­ны. А баць­ка, знай­шоў­шы іх у дач­кі, вы­ра­шыў «за­ра­біць» на вяр­тан­ні рэ­чаў...

Тым часам

Вый­шла праз акно з чу­жым ма­біль­ні­кам

На тэ­ры­то­рыі гэ­та­га ж ста­ліч­на­га ра­ё­на ад­бы­ла­ся яшчэ ад­на па­доб­ная гіс­то­рыя, звя­за­ная з кра­дзя­жом ма­біль­на­га тэ­ле­фо­на. Ма­ла­ды ча­ла­век за­пра­сіў у гос­ці на­гляд­на зна­ё­мую дзяў­чы­ну для су­мес­на­га за­стол­ля. Тая па­пра­сі­ла ў гас­па­да­ра апа­рат, каб па­зва­ніць. Па­тлу­ма­чы­ла, што раз­мо­ва мае быць вель­мі аса­біс­тай, і вый­шла ў су­сед­ні па­кой. Ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век не­ўза­ба­ве па­клі­каў яе, ні­хто не ад­гук­нуў­ся. У па­коі гас­па­дар уба­чыў толь­кі рас­чы­не­нае акно... Па пры­кме­тах «гос­цю» за­тры­ма­лі. Ёй ака­за­ла­ся 33-га­до­вая, ра­ней не­ад­на­ра­зо­ва су­дзі­мая (у тым лі­ку за кра­дзеж і не­за­кон­ны аба­рот нар­ко­ты­каў) мін­чан­ка. Украў­шы тэ­ле­фон, яна са­праў­ды збег­ла праз акно.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.