Вы тут

Aбставіны, якія прымушаюць дзейнічаць


Між­на­род­ная кан­фе­рэн­цыя ЮНІ­СЕФ вы­со­ка­га ўзроў­ню для кра­ін Цэнт­раль­най, Ус­ход­няй Еў­ро­пы і СНД «Ума­ца­ван­не на­цы­я­наль­ных ме­ха­ніз­маў у сфе­ры аба­ро­ны дзя­цей ад ня­дбай­на­га, жорст­ка­га абы­хо­джан­ня, гвал­ту і экс­плу­а­та­цыі» ад­кры­ла­ся ўчо­ра ў Мін­ску. Яе ўдзель­ні­ка­мі ста­лі больш за 150 спе­цы­я­ліс­таў у скла­дзе 19 дэ­ле­га­цый.

13-47

— На жаль, свет не заў­сё­ды дру­жа­люб­ны да дзя­цей, як бы нам та­го ха­це­ла­ся. Та­му аба­ро­на пра­воў і за­кон­ных ін­та­рэ­саў дзі­ця­ці — ад­на з асноў­ных за­дач дзяр­жа­вы, без­умоў­ны пры­яры­тэт у па­лі­ты­цы Бе­ла­ру­сі, — пад­крэс­ліў у сва­ёй пра­мо­ве на кан­фе­рэн­цыі на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь ТО­ЗІК.

Бе­ла­русь зай­мае 36-ю па­зі­цыю ся­род 173 кра­ін па ін­дэк­се ста­но­ві­шча дзя­цей і ўва­хо­дзіць у ко­ла най­больш па­спя­хо­вых кра­ін све­ту. Па сло­вах Ана­то­ля То­зі­ка, асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца ў нас пы­тан­ням аду­ка­цыі дзя­цей і ахо­вы зда­роўя дзя­цін­ства і ма­ця­рын­ства. Вя­лі­кія на­ма­ган­ні скі­ра­ва­ны так­са­ма на за­ха­ван­не тра­ды­цый­ных сем'­яў і фар­мі­ра­ван­не ад­каз­на­га баць­коў­ства. Дзейс­ны ме­ха­нізм да­зва­ляе вы­явіць праб­ле­мы ў сям'і яшчэ на ран­ніх ста­ды­ях. Дзя­ку­ю­чы пе­ра­да­чы дзя­цей-сі­рот на вы­ха­ван­не ў сем'і ў кра­і­не змян­ша­ец­ца коль­касць да­моў-ін­тэр­на­таў. Пра­во­дзіц­ца ра­бо­та па аба­ро­не дзя­цей ад роз­ных пра­яў гвал­ту.

«Бе­ла­русь га­то­ва пе­рай­маць пе­ра­да­вы за­меж­ны во­пыт і дзя­ліц­ца сва­і­мі леп­шы­мі на­пра­цоў­ка­мі з ка­ле­га­мі. Упэў­не­ны, што кан­фе­рэн­цыя па­спры­яе пры­няц­цю ў Бе­ла­ру­сі да­дат­ко­вых мер па ўдас­ка­на­лен­ні і ўма­ца­ван­ні на­цы­я­наль­най сіс­тэ­мы аба­ро­ны дзя­цін­ства», — да­даў Ана­толь То­зік.

Ды­рэк­тар рэ­гі­я­наль­на­га бю­ро Дзі­ця­ча­га фон­ду ААН (ЮНІ­СЕФ) для кра­ін Цэнт­раль­най, Ус­ход­няй Еў­ро­пы і СНД Ма­ры-П'ер Пу­ар'е вы­ка­за­ла бе­ла­рус­ка­му ўра­ду ўдзяч­насць за пра­да­стаў­ле­ную маг­чы­масць са­браць ра­зам прад­стаў­ні­коў кра­ін рэ­гі­ё­на, каб пра­вес­ці кан­струк­тыў­нае аб­мер­ка­ван­не ак­ту­аль­ных тэм, аца­ніць пра­грэс у воб­лас­ці ства­рэн­ня комп­лекс­ных сіс­тэм аба­ро­ны дзя­цей і ска­ар­ды­на­ваць бу­ду­чыя дзе­ян­ні па аба­ро­не дзя­цей ад усіх форм гвал­ту.

Ста­тыс­тыч­ныя звест­кі па кра­і­нах Цэнт­раль­най, Ус­ход­няй Еў­ро­пы і Цэнт­раль­най Азіі свед­чаць, што гвалт, на жаль, за­ста­ец­ца паў­ся­дзён­най рэ­ча­іс­нас­цю для мно­гіх дзя­цей і пад­лет­каў, не­за­леж­на ад іх по­лу, уз­рос­ту, эка­на­міч­ных і са­цы­яль­ных аб­ста­він, рэ­лі­гіі, эт­ніч­най пры­на­леж­нас­ці ці здоль­нас­цяў. Вы­пад­кі гвал­ту ад­бы­ва­юц­ца ў роз­ных сі­ту­а­цы­ях, уклю­ча­ю­чы тое акру­жэн­не, у якім дзе­ці, як мер­ка­ва­ла­ся, па­він­ны ад­чу­ваць ся­бе аба­ро­не­ны­мі, — до­ма, у шко­ле і ў вы­ха­ваў­чых уста­но­вах.

Па вы­ні­ках агуль­на­на­цы­я­наль­ных да­сле­да­ван­няў (MІCS), двое з трох дзя­цей пад­вяр­га­юц­ца гвал­ту до­ма. Дзе­ці ма­лод­ша­га ўзрос­ту і дзе­ці з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі зна­хо­дзяц­ца ў гру­пе асаб­лі­вай ры­зы­кі, па­коль­кі ў іх менш маг­чы­мас­цяў вы­ка­зац­ца і звяр­нуц­ца па пад­трым­ку.

«Гэ­тыя ліч­бы свед­чаць, што трэ­ба дзей­ні­чаць. Аба­ро­ну дзя­цей ад гвал­ту нель­га ад­клад­ваць», — пад­крэс­лі­ла Ма­ры-П'ер Пу­ар'е.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.