Вы тут

Дэбаты — толькі па тэлебачанні


Усіх кан­ды­да­таў у прэ­зі­дэн­ты мож­на бу­дзе ўба­чыць

Дэ­ба­ты пад­час бу­ду­чых прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў пла­ну­юц­ца ўжо з-за та­го, што яны пра­ду­гле­джа­ны за­ка­на­даў­ствам, па­ве­да­мі­ла жур­на­ліс­там стар­шы­ня Цэнт­рвы­бар­ка­ма Бе­ла­ру­сі Лі­дзія Яр­мо­шы­на пе­рад па­чат­кам дру­го­га дня ра­бо­ты Між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Вы­бар­чыя пра­цэ­сы на пра­сто­ры СНД».

«Адзі­ная зме­на, якая, мяр­кую, ада­б'ец­ца на вы­бар­чай кам­па­ніі, да­ты­чыц­ца лік­ві­да­цыі нор­мы, што да­зва­ля­ла да 2010 го­да ад­ной і той ж асо­бе быць і кан­ды­да­там у прэ­зі­дэн­ты, і да­ве­ра­най асо­бай кан­ды­да­та. Та­му мы ўба­чым усіх кан­ды­да­таў па іх жа­дан­ні на роў­ных умо­вах як у вы­ступ­лен­нях, так і на тэ­ле­дэ­ба­тах», — ска­за­ла Лі­дзія Яр­мо­шы­на.

Яна да­да­ла, што з за­ка­на­даў­ства так­са­ма вы­клю­ча­ны ра­дыё­дэ­ба­ты з-за та­го, што ра­ней са­мі кан­ды­да­ты гэ­тым пра­вам не ка­рыс­та­лі­ся, а на­кі­роў­ва­лі на іх сва­іх да­ве­ра­ных асоб. «Мы па­лі­чы­лі, што да­стат­ко­ва бу­дзе вы­ступ­лен­няў, бо на ра­дыё дэ­ба­ты не ма­юць ві­до­вішч­нас­ці і не вы­кон­ва­юць тую функ­цыю, якую яны вы­кон­ва­юць пры на­яў­нас­ці ві­дэа­ра­ду», — за­ва­жы­ла стар­шы­ня Цэнт­рвы­бар­ка­ма.

Лі­дзія Яр­мо­шы­на за­пэў­ні­ла, што пры рас­пра­цоў­цы на­вел у вы­бар­чае за­ка­на­даў­ства Бе­ла­ру­сі заў­сё­ды ро­біц­ца ана­ліз вы­бар­чых пра­цэ­саў у кра­і­нах — бліз­кіх су­се­дзях. «Больш за тое, Вы­бар­чы ко­дэкс у 2000 го­дзе ства­раў­ся ў мно­гім на пад­ста­ве дзе­ю­ча­га та­ды ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі вы­бар­ча­га за­ка­на­даў­ства. Прос­та Ра­сія ад мно­га­га ады­шла, а мы за­ха­ва­лі», — ска­за­ла яна, за­ўва­жыў­шы, што гэ­та­кі кан­сер­ва­тызм зра­біў доб­рую па­слу­гу, бо ця­пер да мно­гіх нор­маў жа­дае вяр­нуц­ца і са­ма Ра­сія, і ін­шыя кра­і­ны.

Ге­не­раль­ны сак­ра­тар — кі­раў­нік сак­ра­та­ры­я­та Са­ве­та МПА СНД Аляк­сей Сяр­ге­еў ад­зна­чыў, што ўзро­вень вы­бар­ча­га за­ка­на­даў­ства ва ўсіх кра­і­нах СНД пры­клад­на ад­ноль­ка­вы, бо яно ба­зі­ра­ва­ла­ся ў тым лі­ку на шэ­ра­гу ма­дэль­ных за­ко­наў, пры­ня­тых у 1990-я га­ды Між­пар­ла­менц­кай асамб­ле­яй СНД. Ра­зам з тым, удас­ка­на­лен­не вы­бар­чых пра­цэ­саў за­ста­ец­ца ак­ту­аль­ным, што і ста­ла га­лоў­най тэ­май кан­фе­рэн­цыі.

МПА СНД так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­вае маг­чы­мас­ці кан­фе­рэн­цыі, каб чар­го­вы раз да­нес­ці да еў­ра­пей­скіх ка­лег сваё жа­дан­не да­мо­віц­ца пра адзі­ныя пра­ві­лы для на­зі­раль­ных мі­сій
АБ­СЕ і СНД.

«Мі­сія АБ­СЕ і мі­сія кра­ін — удзель­ніц СНД на­ступ­ная: усе пра­цу­юць па сва­іх прын­цы­пах і ўмо­вах. У мі­сіі АБ­СЕ ёсць кі­раў­ніц­тва па на­зі­ран­нях за вы­ба­ра­мі, якое пе­ры­я­дыч­на пе­ра­пра­цоў­ва­ец­ца і па­да­ец­ца як уз­год­не­ны да­ку­мент. У нас ёсць вель­мі якас­ны да­ку­мент — «Кан­вен­цыя аб стан­дар­тах спра­вяд­лі­вых вы­ба­раў», і шэ­раг ма­тэ­ры­я­лаў, якія ме­та­дыч­на вы­зна­ча­юць дзей­насць на­зі­раль­ні­каў у кра­і­нах СНД. Ду­маю, мы так і бу­дзем пра­ца­ваць кож­ны на пад­ста­ве свай­го ста­ту­та, — ска­за­ла Лі­дзія Яр­мо­шы­на. — Але ж праў­дзі­васць вы­ба­раў, не­за­леж­на ад да­ку­мен­таў, якія рэг­ла­мен­ту­юць дзей­насць на­зі­раль­ні­каў, вы­зна­ча­ец­ца перш за ўсё нор­ма­мі ма­ра­лі. Та­му тут, мяр­кую, на­шы па­зі­цыі не бу­дуць ра­зы­хо­дзіц­ца».

Дру­гі дзень кан­фе­рэн­цыі быў пры­све­ча­ны бе­ла­рус­ка­му во­пы­ту ар­га­ні­за­цыі і пра­вя­дзен­ня вы­бар­ча­га пра­цэ­су, на гэ­ты раз удзель­ні­кі са­бра­лі­ся ў Аваль­най за­ле ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та.

«Усе кра­і­ны — удзель­ні­цы СНД ідуць сва­ім шля­хам раз­віц­ця элек­та­раль­ных пра­цэ­саў, — пра­ка­мен­та­ваў вы­ступ­лен­ні стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па між­на­род­ных спра­вах Мі­ка­лай Са­ма­сей­ка. — Та­му нам вель­мі ка­рыс­на аб­мя­няц­ца мер­ка­ван­ня­мі, да­ве­дац­ца пра неш­та но­вае, рас­ка­заць пра свае на­ва­цыі».

Лі­дзія Яр­мо­шы­на па­ве­да­мі­ла так­са­ма, што ў пра­ект бюд­жэ­ту на бу­ду­чы год за­кла­дзе­ны вы­дат­кі на пра­вя­дзен­не прэ­зі­дэнц­кай вы­бар­чай кам­па­ніі ў па­ме­ры ка­ля 100 млрд бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Пры раз­лі­ках ме­ла­ся на ўва­зе на­яў­насць да 15 кан­ды­да­таў на пост прэ­зі­дэн­та. «Па сут­нас­ці, гэ­та вы­бар­чая кам­па­нія не ад­но­сіц­ца да ка­тэ­го­рыі са­мых да­ра­гіх. Знач­на да­ра­жэй абы­хо­дзяц­ца мяс­цо­выя вы­ба­ры, бо там знач­на больш кан­ды­да­таў. Тым не менш, мы па­ста­ра­ем­ся, каб усё прай­шло на­леж­ным чы­нам», — па­абя­ца­ла кі­раў­нік Цэнт­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі кра­і­ны.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.