Вы тут

Не асуджайце, дык не асудзяць і вас


«Клуб 5000» на пра­ця­гу пя­ці га­доў да­па­ма­гае ан­ках­во­рым дзе­цям на чыс­тым эн­ту­зі­яз­ме ва­лан­цё­раў. На­шы па­да­печ­ныя — дзе­ці з са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных сем'­яў.

Ад­ных кі­нуў баць­ка, у дру­гіх па­мер­ла ма­ці, трэ­ція — са шмат­дзет­ных сем'­яў. Ка­лі хва­рэе дзі­ця, вы­дат­кі ў баць­коў па­вя­ліч­ва­юц­ца, а маг­чы­масць пра­ца­ваць зні­кае. Яны жы­вуць на не­вя­лі­кую пен­сію па дзі­ця­чай ін­ва­лід­нас­ці. І з да­па­мо­гай «Клу­ба 5000». Мы час­та чу­ем сло­вы па­дзя­кі. Але яшчэ час­цей, на жаль, су­стра­ка­ем­ся з ча­ла­ве­чай зайз­драс­цю і сквап­нас­цю.

Без имени-10

— Ні­чо­га мне ад вас больш не трэ­ба, за­бі­рай­це ўсе свае па­сыл­кі на­зад! — іс­тэ­рыч­на кры­чыць у труб­ку Але­на, ма­ці ма­лень­кай па­да­печ­най. — Я ўво­гу­ле шка­дую, што з ва­мі звя­за­ла­ся!

І не тлу­ма­чыць ні­чо­га! Ва­лан­цёр, якая пры­ня­ла зва­нок, раз­губ­ле­ная. Мы збі­лі­ся з ног, да­па­ма­га­ю­чы гэ­тай сям'і. Го­ра прый­шло да іх у са­мы не­ча­ка­ны мо­мант — толь­кі што на­ра­дзі­ла­ся пя­тая да­чуш­ка, і тут Ка­цю­шы, якой паў­та­ра го­да, ста­вяць ды­яг­наз — рак. Ма­ці ад­ры­ва­ец­ца ад не­маў­ля­ці, па­кі­дае ста­рэй­шых хлоп­чы­каў з ба­бу­ляй і вы­праў­ля­ец­ца ў Мінск зма­гац­ца за жыц­цё Ка­цю­шы. Та­та за­раб­ляе на хлеб вар­таў­ні­ком. У не­вя­лі­кім па­сёл­ку не так прос­та знай­сці хоць якую пра­цу.

Гэ­тай сум­най гіс­то­ры­яй пра­нік­ла­ся мност­ва лю­дзей, кі­ну­лі­ся ад­праў­ляць па­сыл­кі, пе­ра­да­ваць ежу, адзен­не, срод­кі гі­гі­е­ны, гро­шы, цац­кі, ноў­тбук на­ват па­да­ры­лі. І тут па­зва­ні­ла Але­на: шка­дую, што з ва­мі звя­за­ла­ся.

Мы пры­ду­ма­лі ёй мност­ва апраў­дан­няў і вы­ра­шы­лі пе­ра­ча­каць.

З ця­гам ча­су вы­свет­лі­ла­ся, што ва ўсім ві­на­ва­тыя злыя язы­кі. Па­сё­лак не­вя­лі­кі — усе пра ўсіх усё ве­да­юць. Су­се­дзі пра­чу­лі, што сям'і да­па­ма­га­юць, і да­вай плёт­кі раз­во­дзіць.

«Пя­цё­ра на­ра­дзі­лі, а пра­кар­міць не мо­жа­це. Што, вы та­кія бед­ныя, што кож­ны дзень на пош­ту па па­сыл­кі хо­дзі­це? Ха­ту збу­да­ва­лі, а на хлеб не ха­пае? Па­бі­рац­ца пай­шлі?»

Ма­ці пад уплы­вам эмо­цый, пе­ра­жы­ван­няў са­рва­ла­ся на іс­тэ­ры­ку. А ў вы­ні­ку да­ста­ло­ся ва­лан­цё­рам, якія вы­кла­да­юц­ца напоў­ні­цу, каб за­бяс­пе­чыць ча­ла­ве­чае іс­на­ван­не ма­лень­кай Ка­ці і яе ся­мІ'­і.

Што та­кое ча­ла­ве­чае асу­джэн­не, на днях я ад­чу­ла на ба­наль­ным пры­кла­дзе. Зай­шла ў трам­вай — та­лон не пра­бі­ва­ец­ца. Гля­джу, хо­дзіць па са­ло­не кант­ра­лёр. Зна­чыць, элект­рон­ныя кам­по­сце­ры за­бла­кі­ра­ва­лі, па­куль пра­ве­раць апла­ту. Да­хо­дзіць да мя­не чар­га — спа­кой­на па­каз­ваю не­пра­бі­ты та­лон:

— Я толь­кі што ўвай­шла.

— Гэ­та я толь­кі што ўвай­шла! — на­по­рыс­та ад­каз­вае транс­парт­ны рэ­ві­зор. — А вас не ба­чы­ла!

Тым ча­сам кам­по­сцер раз­бла­кі­ра­ва­лі, і я аў­та­ма­тыч­на цяг­ну­ся да яго з та­ло­нам. Кант­ра­лёр не пе­ра­шка­джае, не ха­пае мя­не за ру­ку, але пра­цяг­вае бу­ра­віць ва­чы­ма.

— Ну, не за­хо­дзі­лі вы са мной на пры­пын­ку!

Яна гля­дзіць з та­кім асу­джэн­нем, так пра­ця­та за­клі­кае да сум­лен­ня, што я губ­ля­ю­ся, чыр­ва­нею і на­ват ду­маю за­пла­ціць штраф. Та­ды за мя­не за­сту­пі­лі­ся па­са­жы­ры. Адзін, дру­гі, трэ­ці па­цвер­дзі­лі, што я се­ла ў трам­вай на па­пя­рэд­нім пры­пын­ку. Кант­ра­лёр­ка па­пра­сі­ла пра­ба­чэн­ня, а я не тры­ма­ла крыў­ды. Але па­чуц­цё ня­ём­кас­ці і со­ра­му за­ста­ло­ся. Вось яна, сі­ла люд­ско­га асу­джэн­ня.

І я не бя­ру­ся ві­на­ва­ціць ма­му Але­ну за яе па­про­кі ў ад­рас «Клу­ба 5000». Мы так і пра­цяг­ва­ем пра­ца­ваць: яна не раз­маў­ляе з ва­лан­цё­ра­мі, а яны па­кор­лі­ва пры­но­сяць пе­ра­да­чы і, каб не вы­клі­каць кан­флікт, стры­ма­на ка­мен­ту­юць: «Гэ­та не вам, гэ­та для Ка­цю­шы — ёй па­трэб­на».

Лю­дзі ў сва­ёй зайз­драс­ці да­хо­дзяць ча­сам да глуп­ства. Мы пры­во­зім пе­ра­да­чы мно­гім па­цы­ен­там РНПЦ дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі і іму­на­ло­гіі. Кож­на­му — у за­леж­нас­ці ад па­трэб. Але ка­лі ад­ны за­ўва­жа­юць, што іх па­кет мен­шы за пе­ра­да­чу су­се­да, па­чы­на­юць скар­дзіц­ца. Ка­лі чут­кі пра «ня­роў­насць і не­спра­вяд­лі­васць» да­хо­дзяць да кі­раў­ніц­тва цэнт­ра, ды­рэк­тар уво­дзіць санк­цыі для ва­лан­цё­раў: за­ба­ро­ну на на­вед­ван­не, каб не се­яць раз­лад па­між па­цы­ен­та­мі, ці на­вед­ван­не з пісь­мо­вым да­зво­лам, ці до­пуск ва­лан­цё­раў пас­ля поў­на­га ме­даг­ля­ду. А ка­лі мы не пры­яз­джа­ем, то да­па­мо­га не па­сту­пае ні та­му, ка­му па­зайз­дрос­ці­лі, ні та­му, хто па­зайз­дрос­ціў.

Мы ба­чым, як асу­джэн­не раз­бу­рае доб­рую спра­ву і крыў­дзіць не­ві­на­ва­тых. Але ўсе мы лю­дзі, не па­збаў­ле­ныя эмо­цый. Конь на ча­ты­рох на­гах і той спа­ты­ка­ец­ца.

Про­сім баць­коў тры­маць зва­рот­ную су­вязь. Вель­мі важ­на пра­ца­ваць не ў адзін бок, але і атрым­лі­ваць ад­каз. Ад ма­туль па­тра­бу­ец­ца пе­ры­я­дыч­на тэ­ле­фа­на­ваць, рас­каз­ваць пра стан дзе­так, пра па­трэ­бы, па­ве­дам­ляць, ка­лі да­хо­дзяць па­сыл­кі, хто да­сы­лае, каб па­дзя­ка­ваць. Бо лю­дзі ча­ка­юць ад­ка­зу, ім трэ­ба ве­даць, што адзен­не па­ды­шло, а пры­сма­кі спа­да­ба­лі­ся. Ім ба­наль­на хо­чац­ца па­чуць, што па­сыл­ка дай­шла да ад­ра­са­та. Але час­та ма­мы за­ня­тыя сва­і­мі кло­па­та­мі і не імк­нуц­ца тры­маць двух­ба­ко­вую су­вязь.

Я па­мя­таю, як ад­ной­чы збі­ра­лі па­сыл­ку да­ра­гіх ле­каў для па­да­печ­на­га са шмат­дзет­най сям'і. Прэ­па­ра­ты да­ста­ва­лі за мя­жой — част­ку аплоч­ва­лі спон­са­ры, част­ку ва­лан­цё­ры на­бы­ва­лі за свае гро­шы, на ас­тат­няе збі­ра­лі ўсім све­там. Ле­кі бы­лі раз­лі­ча­ны на поў­ны курс, пры­хо­дзі­ла­ся скуп­ляць рэшт­кі па роз­ных ап­тэ­ках. Я заў­сё­ды тэ­ле­фа­на­ва­ла ма­ці, каб кан­суль­та­вац­ца ад­нос­на да­зі­роў­кі, коль­кас­ці, вы­твор­цы і ін­шых іс­тот­ных дро­бя­зяў. А яна ні­ко­лі не ад­каз­ва­ла і ўпар­та не пе­ра­тэ­ле­фа­ноў­ва­ла.

Ка­лі па­сыл­ка ўрэш­це бы­ла са­бра­на, я не стры­ма­ла­ся — на­пі­са­ла га­неб­ны ліст той ма­ці. Пра вы­сіл­кі, на­ма­ган­ні, ад­каз­насць і пра тое, што гэ­та ёй па­трэб­на, а не нам.

Ка­лі па­сыл­ка не прый­шла праз два тыд­ні, ма­ці спа­ха­пі­ла­ся і па­тэ­ле­фа­на­ва­ла са­ма. Мы пад­ня­лі на но­гі ўсе паш­то­выя ад­дзя­лен­ні, бо не маг­лі стра­ціць да­ра­гія, та­кім цяж­кім шля­хам зда­бы­тыя прэ­па­ра­ты. І тут я зра­зу­ме­ла, што спра­ва... у ліс­це. Міль­ён ра­зоў па­шка­да­ва­ла, што на­пі­са­ла яго, па­пра­сі­ла пра­ба­чэн­ня ў Бо­га, і... па­сыл­ка знай­шла­ся. Так атры­ма­ла­ся, што ў адзін з пунк­таў сар­та­ван­ня пош­ты на­ша па­сыл­ка тра­пі­ла ўжо без на­леп­кі з ад­ра­сам. Так і ста­я­ла там, не ве­да­ю­чы, ку­ды іс­ці да­лей. Я па­пра­сі­ла пра­цаў­ні­коў пош­ты ад­крыць па­сыл­ку, да­ста­ла ліст і вы­кі­ну­ла яго.

Я доў­га па­мя­та­ла гэ­ты ўрок, але зноў на­сту­пі­ла на тыя ж граб­лі.

Ёсць у нас па­да­печ­ная, якая рэд­ка про­сіць неш­та кан­крэт­нае, але ка­лі ўжо про­сіць, то з пад­ра­бяз­ным апі­сан­нем. Крок упра­ва, уле­ва ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ец­ца. Па­да­вай­це ёй та­кі ж, толь­кі з пер­ла­мут­ра­вы­мі гу­зі­ка­мі. І ўсё тут!

Мы пе­ра­піс­ва­лі­ся, аб­мяр­коў­ва­ю­чы пад­ра­бяз­нас­ці па­да­рун­ка. За­па­тра­ба­ван­ні бы­лі не дзі­ця­чыя, мы з ног збі­лі­ся, шу­ка­ю­чы спон­са­раў. І так яна ўпёр­ла­ся ў свае па­ра­мет­ры, та­кая не­па­хіс­ная бы­ла, што я раз­зла­ва­ла­ся і ад­рэ­за­ла: «Бу­дзеш пе­ра­бі­раць, за­ста­неш­ся без ні­чо­га». І яшчэ пра на­хаб­ства і ня­ўдзяч­насць.

Ад­ка­зу не бы­ло. Заў­сё­ды шмат­слоў­ная Вік­то­рыя пе­ра­ста­ла пі­саць. Па­крыў­дзі­ла­ся — вы­ра­шы­ла я. І зноў па­шка­да­ва­ла, што пад­да­ла­ся эма­цый­на­му па­ры­ву. І тут вы­свят­ля­ец­ца, што ў Ві­кі скра­лі тэ­ле­фон. І на­ша пе­ра­піс­ка аба­рва­ла­ся як­раз пе­рад «вы­кі­дам» ма­іх эмо­цый. Яна не па­спе­ла пра­чы­таць іх.

Мы не ма­ем пра­ва асу­джаць ін­ша­га, на­ват ка­лі ўсё да­каз­вае яго ві­ну. З на­шай зва­ні­цы мож­на не за­ўва­жыць ма­лень­кіх, але іс­тот­ных ака­ліч­нас­цяў. Мы не бы­лі на яго мес­цы і не ве­да­ем, як там. З-за на­ша­га асу­джэн­ня губ­ля­юц­ца важ­ныя па­сыл­кі, тэ­ле­фо­ны, па­ва­га і апе­ка. А ма­лень­кая Ка­цю­ша мо­жа стра­ціць сяб­роў і па­моч­ні­каў, ка­лі яе ма­ці не здо­лее ра­за­брац­ца, што важ­ней: мер­ка­ван­не зайз­дрос­ні­каў ці ўдзяч­насць бес­ка­рыс­лі­вым доб­ра­зыч­ліў­цам.

Тац­ця­на НЕ­МЧА­НІ­НА­ВА,

кі­раў­нік даб­ра­чын­на­га ру­ху «Клуб 5000».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.